Лінкі ўнівэрсальнага доступу

H2О Law: Мы хочам паставіць Лукашэнку перад судом


Брытанская юрыдычная фірма H2O Law пацьвердзіла, што яна хоча прад’явіць прыватнае абвінавачаньне і грамадзянскі пазоў Аляксандру Лукашэнку за перасьлед беларускай апазыцыі і дэмакратычных актывістаў.

Сёньняшняя выданьне брытанскай газэты The Independent цытуе ўчарашнюю рэакцыю на гэтую навіну Паўла Лёгкага, прэсавага прадстаўніка беларускага прэзыдэнта. Лёгкі сказаў, што пэрспэктывы ўзбуджэньня такой справы – "нулявыя". "Гэта толькі спосаб хоць як зьвярнуць на сябе ўвагу, карыстаючыся вядомасьцю беларускага лідэра і палітычнай вастрынёй сытуацыі. Я думаю, што і самі арганізатары выдатна разумеюць, што гэта пусты рэклямны пшык. А вось The Independent, не разабраўшыся ў сутнасьці пытаньня, папросту купілася на танны трук" – дадаў Лёгкі.

The Independent сёньня цытуе прадстаўніка H2O Law Джэйсана МакК’ю, які сказаў:

"Калі Лукашэнка сапраўды перакананы, што гэта проста піяр-акцыя і яму няма чаго баяцца, тады, мяркую, ён гатовы пацьвердзіць сваю згоду прыняць прадстаўнікоў сьледзтва і зьявіцца перад судом. Я ўпэўнены, што ЭЗ дзеля такога выпадку здыме для яго забарону на ўезд. (...) Лукашэнка мае рацыю ў тым, што гэтая справа прыцягне ўвагу СМІ, але ён памыляецца, мяркуючы, што мая фірма эксплюатуе яго папулярнасьць. Нас прывяла сюды ягоная благая слава, заснаваная на абвінавачваньнях, якія высоўваюцца супраць яго ягоным жа народам".

Газэта прыгадвае, што чатыры асобы ў Беларусі ўжо атрымалі турэмныя тэрміны за ўдзел у дэманстрацыі 19 сьнежня 2010 году, а 38 чалавек (26 зь якіх знаходзяцца пад вартай) чакаюць судовых працэсаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG