Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Андрэй Більжо: Для мяне вышэй за ўсё – адчуваньне ўласнай свабоды


Расейскі мастак-карыкатурыст Андрэя Більжо намаляваў сэрыю паштовак у падтрымку беларускіх палітвязьняў. У сваім блогу пад назовам "Беларусь без Лукашэнкі" на сайце grani.ru Андрэй Більжо піша: "Я адчуваю даўнюю непрыязь да таварыша Лукашэнкі. Для мяне гэта такі брыдкі пэрсанаж зь дзіцячых казак, які выклікае жах".



Знаткевіч: Cпадара Більжо, у чым карані гэтай непрыязі?

Більжо: Лукашэнка не самая галоўная постаць у маім атачэньні, каб я за ім сачыў уважліва і памятаў, як мяняліся адносіны да яго. Памятаю, што даўняя, а як даўно пачалося не памятаю. А апошнім часам ён зусім зрабіўся пэрасанажам са сьвету абсурду.

Знаткевіч: "Даволі шмат расейцаў пазытыўна ацэньваюць і Лукашэнку, і ягоную мадэль. Днямі сатырык Міхаіл Задорнаў у сваім блогу літаральна апяваў сучасную Беларусь, як міні-СССР, чыстую-чыстую, утульную і справядлівую..."

Більжо: Ёсьць людзі шчырыя, ёсьць людзі, якія хлусяць, есьць нейкі інтарэс. У ва ўсіх усё адбываецца па-рознаму. Камусьці падабаецца рэжым у нейкай афрыканскай краіне, дзе кіруе нейкі афрыканскі дыктатар ці людажэрца. Туды прыяжджае нейкі гумарыст з Расеі, яго там шыкоўна прымаюць, наліваюць мангавы сок. І ён кажа – як там цудоўна! Глядзіце: мора, шыкоўны пляж сымпатычны дыктатар! Я там еў такія прысмакі, якіх ніколі ня еў. Камусьці падабаецца адно, іншаму – другое. Мне вось не падабаецца, што садзяць людзей у турму нізавошта. Мне не падабаецца, калі выганяюць з інстытуту... Мне не падабаецца, калі людзі баяцца вымаўляць імя, ня могуць казаць тое, што яны хочуць. Мне гэта ўсё не падабаецца. Для мяне вышэй за ўсё ёсьць адчуваньне ўласнай свабоды. Калі ў мяне гэта адняць, то мне гэта будзе вельмі не падабацца. А ўсё астатняе для мяне – другаснае. У кожнага свая герархія каштоўнасьцяў. Мне шкада людзей,якія сутыкаюцца з гэтай дзікай несправядлівасьцю.

Слухаць гутарку цалкам:

Андрэй Більжо: Для мяне вышэй за ўсё – адчуваньне ўласнай свабоды
  • 16x9 Image

    Аляксей Знаткевіч

    Нарадзіўся ў вёсцы Дашкаўка Магілёўскага раёну. Скончыў Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўнівэрсытэт і Ўнівэрсытэт Паўночнай Караліны ў Чэпэл-Гіле (ЗША). Быў рэпарцёрам і рэдактарам інфармацыйнага агенцтва «БелаПАН», а таксама карэспандэнтам у Беларусі Інтэрнэт-часопісу «Transitions Online». Літаратурныя тэксты і пераклады з ангельскай і чэскай моваў друкаваліся ў часопісе Arche.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG