Якіх кадравых зьменаў можна чакаць у сувязі зь цяжкім фінансавым і валютным крызісам? Якой можа быць рэакцыя народу на эканамічныя цяжкасьці апошніх тыдняў? Што можа запатрабаваць Расея за выратавальны крэдыт?
Жыхар Рэчыцы Віктар Канцавенка, які на мінулых выбарах быў актывістам перадвыбарнага штабу кандыдата ў прэзыдэнты Міколы Статкевіча, падаў дакумэнты на атрыманьне палітычнага прытулку ў Польшчы.
У камітэце замежных справаў Кангрэса ЗША адбыліся слуханьні па сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Удзельнікі слуханьняў адзначылі, што галоўнай мэтай санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі зьяўляецца вызваленьне палітвязьняў. Як рэагуюць у Менску на правядзеньне слуханьняў у амэрыканскім кангрэсе?
Каб азнаёміць Уладзімера Някляева са справай, у КДБ працуюць без выходных. Скаргу адваката Аляксандра Фядуты аб зьмене меры стрыманьня для яго не задаволілі. Маці Андрэя Саньнікава не давярае пошце СІЗА КДБ. Яшчэ двум моладзевым актывістам выставілі канчатковыя абвінавачаньні ва ўдзеле ў Плошчы.
Гэтак заявіў старшыня падкамітэту ў справах Эўропы Кангрэсу ЗША Дэн Бартан. Ён сказаў гэта падчас адкрытых слуханьняў па Беларусі, якія ў пятніцу прайшлі ў камітэце замежных справаў ніжняй палаты амэрыканскага парлямэнту.
Сьледчым упраўленьнем папярэдняга расьсьледаваньня ГУУС 2 красавіка прад'яўленае абвінавачаньне па частцы 2 артыкулу.293 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь ("Масавыя непарадкі") Алесю Кіркевічу і Андрэю Пратасені.
Нацыянал-бальшавікі, якія спрабавалі правесьці флэш-моб супраць закрыцьця Рэспубліканскай агульнасаматычныя бальніцы дэпартамэнту выкананьня пакараньняў МУС, аштрафаваныя і асуджаныя на розныя тэрміны адміністрацыйнага арышту.
Маці Натальлі Радзінай: «Яе ўразілі вялікія тэрміны, што даюць за Плошчу». Сьледчы адклаў азнаямленьне Ўладзімера Някляева з крымінальнай справай. Япіскап Веніямін паабяцаў дапамогу ў спатканьні Паўла Севярынца зь сьвятаром. Сяргея Марцалева ўпершыню за 3 месяцы наведаў адвакат.
Экс-кандыдат у прэзыдэнты Андрэй Саньнікаў, абвінавачаны ў арганізацыі масавых беспарадкаў 19 сьнежня ў Менску, пачаў знаёміцца са сваёй крымінальнай справай.
Міжнародная назіральная місія Камітэту міжнароднага кантролю за сытуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі падрыхтавала сыстэматызаваную падборку фактаў, што ілюструюць умяшаньне ў дзейнасьць журналісцкай супольнасьці ў Беларусі.
З 31 сакавіка няма дакладных зьвестак пра тое, дзе знаходзіцца журналістка Натальля Радзіна, якую КДБ выклікаў на допыт у межах справы 19 сьнежня.
Маці арыштаванага пасьля падзей 19 сьнежня Аляксандра Класкоўскага, Людміла Класкоўская, просіць аб дапамозе. Шматдзетная сям'я яе сына можа страціць кватэру.
Візавыя і фінансавыя санкцыі супраць Лукашэнкі і яшчэ 175 беларускіх чыноўнікаў увялі Альбанія, Босьнія і Герцагавіна, Ісьляндыя, Македонія, Ліхтэнштэйн, Нарвэгія, Сэрбія, Харватыя і Чарнагорыя.
Прадстаўнікі амбасадаў ЗША і Вялікабрытаніі ў Беларусі наведалі сядзібу партыі БНФ. Яны адгукнуліся на запрашэньне кіраўніцтва партыі ўзяць удзел у брыфінгу для замежных дыпляматаў. Падставай для гэтага сталася адмова жыльлёва-камунальнай службы Савецкага раёну Менску падоўжыць дамову арэнды з 1 красавіка.
Нацбанк ніяк не рэагуе на валютны ажыятаж: курс абмену беларускага рубля застаецца нязьменным. Але купіць у банках даляры і эўра па гэтым курсе практычна немагчыма.
"Эўрапейскі Зьвяз вітае рашэньне краін, якія не ўваходзяць у ЭЗ, далучыцца да рашэньня Рады ЭЗ пашырыць сьпіс службовых асобаў Беларусі, да якіх ужываюцца абмежавальныя захады", — паведамілі ў прадстаўніцтве ЭЗ у Беларусі.
"Наша пазыцыя застаецца нязьменнай. Мы працягваем заклікаць да неадкладнага вызваленьня ўсіх затрыманых і асуджаных і да зьняцьця зь іх усіх абвінавачваньняў", — заявіў прадстаўнік амбасады ЗША.
Кіраўніцтва Партыі БНФ абвясьціла бестэрміновую акцыю абароны сядзібы партыі. Першае дзяжурства прайшло ў ноч з 31 сакавіка на 1 красавіка.
Крыстафэр Паніка з амбасады ЗША і Джым Казэнс з дыпляматычнага прадстаўніцтва Вялікай Брытаніі 1 красавіка наведалі Ўправу Партыі БНФ.
Такую заяву зрабіў начальнік управы інфармацыі – прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных, адказваючы на пытаньне карэспандэнта БЕЛТА аб пэрспэктывах гэтай ініцыятывы.
1 красавіка “Някляеў паедзе ў КДБ і пачне азнаямленьне. Як доўга мой падабаронны будзе чытаць справу, невядома, крайні тэрмін азнаямленьня – 1 месяц", – паведаміў адвакат Някляева Ўладзімер Бурштынаў.
Пра гэта сама Радзіна паведаміла charter97.org. Уначы ў "Фэйсбуку" зьявілася паведамленьне, што 1 красавіка а 10-й гадзіне мясцовага часу Натальля Радзіна выступіць на прэсавай канфэрэнцыі ў гатэлі Hilton Park Lane у Лёндане. У гатэлі “Свабодзе” не пацьвердзілі гэтай інфармацыі – прэсавай канфэрэнцыі Радзінай у сьпісе плянаваных на сёньня мерапрыемстваў няма.
Позна ўвечары са сваёй кватэры на допыт у КДБ забралі намесьніцу галоўнага рэдактара газэты "Народная Воля" Марыну Коктыш.
Камітэт па замежных справах Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША, сумесна з двума падкамітэтамі, правядуць 1 красавіка адкрытыя слуханьні па Беларусі.
Журналістку Натальлю Радзіну выклікалі ў КДБ. Маці Паўла Севярынца сустрэлася са сьвятаром, адказным за наведваньні вязьняў у СІЗА КДБ. Мікіта Ліхавід рыхтуецца да галадоўкі.
Пракуратура Менску накіравала ў гарадзкі суд крымінальную справу Аляксандра Класкоўскага-малодшага.
Парлямэнт Славаччыны выступіў з жорсткай заявай пра сытуацыю ў Беларусі.
Пракуратура Менску накіравала ў Менcкі гарадзкі суд крымінальную справу ў дачыненьні да экс-кандыдатаў на прэзыдэнта, палітвязьняў Мікалая Статкевіча і Дзьмітрыя Вуса.
Удзельнікаў Плошчы, якія атрымалі «мякчэйшыя» абвінавачаньні, чакаюць новыя допыты. А.Лябедзьку падтрымаў Б.Нямцоў. А.Класкоўскі-малодшы даслаў ліст, у якім выказаўся пра тое, што зь ім адбылося.
Міністар эканомікі Мікалай Снапкоў заявіў аб плянах ураду скараціць на 50 працэнтаў існуючыя дзяржаўныя праграмы.
Беларусь ня будзе публікаваць сьпісы эўрапейскіх і амэрыканскіх чыноўнікаў, якім забараніла ўезд на сваю тэрыторыю, - заявіў прэсавы сакратар МЗС Андрэй Савіных.
Кіраўніцтва партыі БНФ абвясьціла бестэрміновую акцыю абароны сядзібы партыі на праспэкце Машэрава, 8 — былой вуліцы Варвашэні.
Генэральны пракурор Рыгор Васілевіч паведаміў журналістам, што “гэтае пытаньне пакуль што знаходзіцца ў стадыі разгляду”.
31 сакавіка Канстытуцыйны суд Беларусі пачаў разгляд закону Польшчы "Аб карце паляка" на адпаведнасьць агульнапрызнаным прынцыпам і нормам міжнароднага права. Ініцыявала гэтае пытаньне 23 лютага Палата прадстаўнікоў.
КДБ чыніць ціск на актывістаў міжнароднага грамадзкага аб’яднаньня IDAHO Belarus Варвару Красуцкую і Рамана Навоева.
Старшыня АБСЭ, кіраўнік МЗС Літвы Аўдронюс Ажубаліс выказаў жаль з нагоды закрыцьця прадстаўніцтва арганізацыі ў Менску.
Старшыня праўладнага Саюзу пісьменьнікаў Мікалай Чаргінец накіраваў зварот да прадстаўнікоў эўрапейскай грамадзкасьці з пратэстам супраць прыняцьця сьпісаў, якія забараняюць уезд на тэрыторыю Эўразьвязу асобным грамадзянам Беларусі.
Намесьніца старшыні "Маладога фронту" ня лічыць сябе вінаватай па новым абвінавачаньні. Пра гэта яна заявіла сьледчым КДБ, куды была выклікана напярэдадні.
"Пазыцыя Эўразьвязу з нагоды сытуацыі ў Беларусі вельмі ясная і застаецца бязь зьменаў", – заявіла прэсавая сакратарка вярхоўнай прадстаўніцы ЭЗ.
Актывісты БНФ пачынаюць кругласуткавае дзяжурства ў памяшканьні, зь якога іх хочуць выселіць. 1 красавіка, у Дзень сьмеху, ва ўправе мае прайсьці рэтраспэктыўны паказ фільмаў з удзелам Чарлі Чапліна.
З ініцыятывы мясцовай арганізацыі Партыі БНФ у Слоніме ўтворанае Згуртаваньне дэмакратычных сілаў.
Сёньня Канстытуцыйны суд Беларусі пачне высьвятляць, ці адпавядае польскі закон "Аб карце паляка" міжнароднаму праву.
31 сакавіка ў Менску спыніў сваю дзейнасьць офіс Арганізацыі бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе (АБСЭ). Кіраўнік офісу амбасадар Бэнэдыкт Галер пакідае Беларусь. Рашэньне закрыць офіс было прынятае беларускімі ўладамі ў канцы мінулага году.
З журналісткай Ірынай Халіп правялі першы за больш чым 2 месяцы допыт. Да былога кандыдата на прэзыдэнта Андрэя Саньнікава не пусьцілі адвакатаў. Як праваабаронцы камэнтуюць тое, што Ўладзімеру Някляеву, Віталю Рымашэўскаму, Аляксандру Фядуту, Сяргею Вазьняку, Андрэю Дзьмітрыеву і Насьце Палажанцы выставілі больш мяккае абвінавачаньне?
Вольга Класкоўская, сястра былога міліцыянта Аляксандра Класкоўскага, абвінавачанага нібыта ў арганізацыі «масавых беспарадкаў» у дзень прэзыдэнцкіх выбараў 19 сьнежня 2010 года, вяртаецца ў Беларусь.
Эўрапейская асацыяцыя адвакатаў па крымінальных справах (ЕСBA) зьвярнулася да міністра юстыцыі Беларусі Віктара Галаванава з адкрытым лістом, у якім патрабуе спыніць перасьлед беларускіх адвакатаў і забясьпечыць юрыдычнай дапамогай арыштаваных па справе аб масавых беспарадках у Мінску 19 сьнежня.
У Магілёве пасьля пяці сутак адміністрацыйнага арышту выйшаў на волю старшыня абласной арганізацыі партыі БНФ Зьміцер Салаўёў.
Эўрапейскі Зьвяз патрабуе ад уладаў Беларусі безумоўнага вызваленьня і рэабілітацыі ўсіх абвінавачаных з палітычных матываў.
Праўладны Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі напісаў зварот кіраўніцтву Эўразьвязу, ЗША, Расеі, а таксама ў ААН.
Загрузіць яшчэ