Намесьніца старшыні «Маладога фронту» Наста Палажанка пракамэнтавала канчатковае абвінавачаньне. Журналістка Натальля Радзіна патэлефанавала дадому. Асуджаны актывіст Мікіта Ліхавід так і не адмовіўся ад намеру правесьці галадоўку пратэсту. Кіраўніка штабу Андрэя Саньнікава Ўладзімера Кобеца пакуль не пачалі знаёміць са справай.
Канстытуцыйны суд Беларусі вырашыў, што польскі закон «Аб карце паляка» не адпавядае нормам міжнароднага права. Ініцыявала гэтае пытаньне 23 лютага Палата прадстаўнікоў, якая прапанавала суду разгледзець польскі закон на адпаведнасьць агульнапрызнаным прынцыпам і нормам міжнароднага права.
На сайце "Свабоды" адбылася онлайн-канфэрэнцыя з выпушчаным 6 красавіка з турмы КДБ старшынём Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатолем Лябедзькам.
Увечары 6 красавіка пад падпіску пра нявыезд вызвалены зь СІЗА КДБ Анатоль Лябедзька. Што лідэр АГП думае пра дзеяньні свайго калегі Яраслава Раманчука адразу пасьля выбараў? Ці пацьвярджае ён заявы Алеся Міхалевіча пра катаваньні ў "амэрыканцы"?
Аксана Пачобут перадала сёньня арыштаванаму мужу, журналісту Андрэю Пачобуту, рэчы і прадукты. Андрэй знаходзіцца ў міліцэйскім ізалятары ў Горадні.
Што важнейшае для замежнага вяшчаньня ЗША: аб’ектыўнае асьвятленьне падзеяў або пашырэньне амэрыканскіх ідэяў у сьвеце? Пра гэта вялася дыскусія ў Кангрэсе ЗША.
7 красавіка на прапанову Палаты прадстаўнікоў Канстытуцыйны суд Беларусі прыняў рашэньне аб сваёй пазыцыі што да польскага закону "Аб Карце паляка".
З рэзка нэгатыўнай рэакцыяй на ініцыятыву 14 краін АБСЭ выступіў МЗС Беларусі. Менск не прызнае "маскоўскі мэханізм" арганізацыі.
Кадафі і яго асяродзьдзе шукаюць шляхі адступленьня, якія дапамогуць ім выйсьці з гульні з найменшымі стратамі.
Анатоль Лябедзька прызнаў, што ў дачыненьні да яго ўжывалася грубае абыходжаньне і катаваньні: "Ставілі на расьцяжку, прымушалі распранацца, рабілі выпрабаваньні холадам і сьвятлом. Але калі чалавек мужны, то ён гэта вытрымае…"
Бацька палітвязьня палітоляг Аляксандар Класкоўскі назваў вызваленьне Анатоля Лябедзькі пад падпіску пра нявыезд чарговым жэстам уладаў на адрас Захаду.
Намесьнік старшыні АГП Леў Марголін кажа, што ў часе, калі Анатоль Лябедзька быў у СІЗА КДБ, у партыі не было ніякай надзвычайнай сытуацыі.
Экс-кандыдат на прэзыдэнта Яраслаў Раманчук, які прасіў Аляксандра Лукашэнку аб вызваленьні Анатоля Лябедзькі, мяркуе, што цягам года-двух справа аб падзеях 19 сьнежня закрыецца, і ўсе палітычныя вязьні будуць выпушчаныя на свабоду.
Журналіст “Газэты Выборчай” Андрэй Пачобут знаходзіцца ў ізалятары ў Кастрычніцкім РАУС Горадні на вуліцы Гая, куды быў дастаўлены ўначы, яму зьмененая мера стрыманьня.
Лідэра АГП Анатоля Лябедзьку, аднаго зь вязьняў СІЗА КДБ выпусьцілі зь ізалятара. Пра гэта Свабодзе паведаміў ягоны сын Арцём. Анатоль Лябедзька будзе ўдзельнічаць сёньня ў паседжаньні Нацкома АГП у 11.30.
Вялікабрытанія заклікала беларускі ўрад да супрацоўніцтва з экспэртамі АБСЭ, якія дасьледуюць падзеі 19 сьнежня ў Менску.
"Акт аб дэмакратыі ў Беларусі" прадугледжвае падтрымку замежнага вяшчаньня для Беларусі і выдзяленьне фінансавай дапамогі для падтрымкі дэмакратыі. Пра “Акт аб дэмакратыі ў Беларусі” – аглядальнік Юры Дракахруст.
У сераду сама журналістка патэлефанавала маці й сказала, што знаходзіцца ў Эўропе, -- паведамляе сайт "Хартыя 97". Тым часам да бацькоў Натальлі ў Кобрыне прыйшлі супрацоўнікі мясцовага аддзяленьня КГБ, а таксама сьледчы зь Менску.
Сэнат ЗША распачаў у сераду разгляд пытаньня аб падаўжэньні тэрміну дзеяньня "Акту аб дэмакратыі ў Беларусі" – законапраекту, прынятага Кангрэсам у 2004 годзе.
Карэспандэнт "Газэты Выборчай" Андрэй Пачобут быў затрыманы ў сераду ў Горадні. Пра гэта агенцтва ПАП паведаміла ў той момант, калі журналіста перавозілі ў абласную пракуратуру.
У сядзібе партыі БНФ адбыліся дэбаты ў пытаньнях стратэгіі палітычнай апазыцыі на бліжэйшыя гады. Удзел у дыскусіі прынялі аўтар «Стратэгіі-2012» Уладзімер Мацкевіч і маніфэсту «Байкот — стратэгія перамогі» Віктар Івашкевіч, а таксама грамадзкія і палітычныя актывісты, абаронцы сядзібы партыі БНФ.
Бацькі журналісткі Натальлі Радзінай кажуць, што дагэтуль пэўна ня ведаюць дзе яна знаходзіцца. Маці Мікіты Ліхавіда атрымала дазвол на спатканьне з сынам. Іван Гапонаў не выключае, што ў чэрвені ў яго пачнуцца праблемы зь відам на жыхарства. Марына Фядута: Аляксандр працягвае знаёміцца са справай.
Віцебскую актывістку запрасілі ў Першамайскі райаддзел міліцыі, «каб вярнуць канфіскаваную ў Дзень Волі маёмасьць».
МУС абвясьціў пра заканчэньне папярэдняга расьсьледаваньня крымінальнай справы аб падзеях у Менску 19 сьнежня 2010 году. Гэтую заяву ацэньвае адзін зь фігурантаў справы, а таксама беларускія і замежныя экспэрты.
Андрэй Саньнікаў знаёміцца са справай. Асуджанаму за Плошчу грамадзяніну Расеі Арцёму Брэўсу не падоўжылі рэгістрацыю ў Менску. Сям’ю былога міліцыянта Класкоўскага выключылі з таварыства забудоўшчыкаў жылога дома.
Кіргізстан рыхтуецца адзначыць гадавіну красавіцкай рэвалюцыі, у выніку якой у краіне зьмянілася ўлада. Роўна год таму, 7 красавіка 2010-га, у кіргіскай сталіцы здарыліся масавыя сутыкненьні паміж сіламі ўлады і яе апанэнтамі.
У сядзібе Партыі БНФ адбудуцца стратэгічныя дэбаты, у межах якіх аналітыкі, экспэрты, грамадзкія дзеячы абмяркуюць варыянты стратэгіі палітычнай апазыцыі.
Аксану Пачобут сёньня выклікалі ў Гарадзенскую абласную пракуратуру па крымінальнай справе супраць яе мужа, журналіста "Газэты выборчай" Андрэя Пачобута, які названы падазраваным.
Месцам правядзеньня пікету абраны парк Жылібэра, які прадугледжаны Гарадзенскім гарвыканкамам для правядзеньня падобных акцый.
Экс-прэзыдэнт Кіргізстану Курманбек Бакіеў бачыць у падзеях 19 сьнежня ў Менску спробу рэалізаваць сцэнар падзей, якія мелі месца ў Кіргізстане год таму.
Афіцыйны Менск расцэньвае заявы дзейнага старшыні АБСЭ, кіраўніка МЗС Літвы Аўдронюса Ажубаліса як спробу нагнятаньня напружанасьці вакол беларускай дзяржавы.
У адміністрацыйнай справе студэнткі Гарадзенскага мэдунівэрсітэту Кацярыны Герасімчык адбылося ўжо два паседжаньні. Дзяўчыну вінавацяць у тым, што яна напіса словы “Луку на муку” на пастамэнце помніку Леніна ў Горадні.
Актывіста штабу былога кандыдата на прэзыдэнта Ўладзімера Някляева Паўла Вінаградава вінавацяць у злачынстве, у якога скончыўся тэрмін даўніны. Вязень турмы на «Акрэсьціна» нацбол Яўген Контуш пайшоў на папраўку.
Міністэрства ўнутраных спраў аб'явіла пра завяршэньне папярэдняга расьсьледаваньня крымінальнай справы аб падзеях у Менску 19 сьнежня 2010 году.
Савецкі райаддзел міліцыі Гомеля ініцыяваў супраць старшыні абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Васіля Палякова адміністрацыйную справу паводле артыкулу 23.4 Кодэксу адміністрацыйных правапарушэньняў — непадпарадкаваньне законнаму распараджэньню альбо патрабаваньню службовай асобы.
Пракуратура вынесла пратэст на рашэньне Менскага гарадзкога суду аб прызнаньні невінаватым прадпрымальніка і палітыка Андрэя Бандарэнкі.
Прадстаўнік АБСЭ ў пытаньнях СМІ Дунья Міятавіч занепакоеная ціскам уладаў Беларусі на мясцовых і замежных журналістаў. Пра гэта гаворыцца ў лісьце, які Міятавіч накіравала міністру замежных спраў Беларусі Сяргею Мартынаву.
Ленінскі суд Магілёва не задаволіў скаргу актывісткі стваранай партыі Беларуская хрысьціянская дэмакратыя Тацяны Шамбалавай. Шамбалава намагалася скасаваць афіцыйнае папярэджаньне і пастаноўку на прафіляктычны ўлік у КДБ.
У Беларусі сканчаюцца сродкі, і людзі цэлымі днямі стаяць у чэргах, каб абмяняць рублі, рыхтуючыся да новай дэвальвацыі, гаворыцца ў артыкуле Associated Press, апублікаваным у газэце Washington Post.
Ірына Халіп пачала знаёміцца з крымінальнай справай. Менгарсуд не задаволіў касацыйныя скаргі на прысуд удзельнікаў Плошчы Алеся Атрошчанкава, Дзмітрыя Новіка і Аляксандра Малчанава. У справе Ўладзімера Някляева — 28 тамоў.
Дзеля спрашчэньня візавага рэжыму для беларускіх грамадзянаў амбасада Нямеччыны ў Беларусі вызваліла дзяцей да 13 гадоў ад консульскага збору за афармленьне шэнгенскай візы.
На другім паседжаньні каардынацыйнай Рады Слонімскага згуртаваньня дэмакратычных сілаў у склад згуртаваньня прынялі прадстаўнікоў партыі "Справядлівы сьвет", а таксама зацьвердзілі плян працы на бягучы год.
Міністэрства юстыцыі патрабуе, каб Беларуская асацыяцыя журналістаў патлумачыла, якія прававыя падставы для дзейнасьці на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь мае Міжнародная фэдэрацыя журналістаў (МФЖ) і на якой падставе БАЖ выдае пасьведчаньні гэтай арганізацыі.
Удзельніка пратэстаў 19 сьнежня вінавацяць ва ўдзеле ў масавых непарадках, а таксама ў зьнявазе дзяржаўных сымбаляў.
“Беларусь становіцца ўсё больш закрытай краінаю”, – лічыць старшыня АБСЭ, кіраўнік МЗС Літвы Аўдронюс Ажубаліс.
Сьледчае ўпраўленьне папярэдняга расьсьледаваньня ГУУС Менгарвыканкаму працягвае выстаўляць абвінавачаньні ўдзельнікам пратэстаў 19 сьнежня.
Менскі гарадзкі суд пакінуў бязь зьменаў прысуд тром вязьням, зьняволеным за ўдзел у падзеях 19 сьнежня.
Менскі гарадзкі суд разглядае касацыйныя скаргі Аляксандра Атрошчанкава, Дзьмітрыя Новіка і Аляксандра Малчанава, якіх асудзілі да зьняволеньня за ўдзел у падзеях 19 сьнежня.
У якой ступені сёлетнія прэзыдэнцкія выбары ў Казахстане былі свабодныя і справядлівыя? Чаму апазыцыя не выступала з пратэстамі? У чым адрозьненьні сытуацыяў у Беларусі, у Эгіпце і ў Казахстане? Ці прыме Захад нейкія меры пакараньня адносна Назарбаева?
Маці Паўла Севярынца пракамэнтавала навіну пра тое, што яе сыну выставілі больш мяккае абвінавачаньне. З турмы на вуліцы Акрэсьціна выйшлі на волю Віктар Івашкевіч і Іван Шыла. Яшчэ 5 удзельнікаў Плошчы атрымалі абвінавачаньні ва ўдзеле ў масавых непарадках.
Загрузіць яшчэ