Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тацяна Севярынец: «Міліцыянты папрасілі прабачэньня і вярнулі сьцяг»


Тацяна Севярынец
Тацяна Севярынец
Віцебскую актывістку запрасілі ў Першамайскі райаддзел міліцыі, «каб вярнуць канфіскаваную ў Дзень Волі маёмасьць».

Тацяна Севярынец паведаміла, што ў пастарунку ёй аддалі бел-чырвона-белы сьцяг, забраны 25 сакавіка. У той дзень яе затрымалі на тралейбусным прыпынку, калі яна кіравалася на ўрачыстае ўскладаньне кветак да помніка Ўладзімеру Караткевічу ды мэмарыяльнай дошкі Васілю Быкаву. Актывістку трымалі ў міліцыі тры гадзіны, заявіўшы, што яна падобная да злачынцы, якая ўчыніла ў Віцебску шэраг кватэрных крадзяжоў.

6 красавіка супрацоўнікі Першамайскага РАУС выбачыліся перад актывісткай за свае «падазрэньні».

Севярынец: «Калі я спыталася, навошта яны ўсё гэта выдумалі, каб мяне затрымаць, мне адказалі: «Гэта загад, вы ж самі ўсё разумееце!»
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG