Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар юстыцыі: У паўсядзённым жыцьці беларусы павінны кіравацца пасыламі Лукашэнкі


Прэзыдыюм УНС
Прэзыдыюм УНС

Яўген Каваленка правёў сустрэчу рэспубліканскай інфармацыйна-прапагандысцкай групы. У ёй прынялі ўдзел кіраўнікі і работнікі галоўнага ўпраўленьня юстыцыі Меншчыны.

На нарадзе міністар юстыцыі паўтараў тэзісы і задачы, пастаўленыя на Усебеларускім народным сходзе Аляксандрам Лукашэнкам, перадае афіцыйная газэта «Звязда». Каваленка заявіў, што гэтыя асноўныя пасылы павінны быць выкарыстаныя ня толькі дзяржаўнымі служачымі, але і ўсімі грамадзянамі як у рабоце, так і ў паўсядзённым жыцьці.

«Мэты і задачы кіраўніком дзяржавы пастаўленыя. Нам сваю работу неабходна выконваць так, як патрабуе сучасная грамадзка-палітычная сытуацыя». — сказаў міністар.

Кажучы пра актуальныя напрамкі дзейнасьці Міністэрства юстыцыі, Каваленка ізноў казаў пра задачы, якія вынікаюць з выступленьня Лукашэнкі.

Мінстар юстыцыі казаў пра неабходнасьць павелічэньня аб’ёму грашовых сродкаў, якія рэальна спаганяюцца, пра работу са зваротамі грамадзян і патрэбу зьніжаць нагрузкі на судовых выканаўцаў. Таксама Яўген Каваленка заявіў, што натарыюсы і адвакаты павінны ўдзельнічаць у «фарміраваньні законапаслухмяных паводзін насельніцтва, прапагандзе грамадзянскасьці і патрыятызму».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG