Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Беларусі: Ажубаліс наўмысна нагнятае напружанасьць вакол Беларусі


Андрэй Савіных
Андрэй Савіных
Афіцыйны Менск расцэньвае заявы дзейнага старшыні АБСЭ, кіраўніка МЗС Літвы Аўдронюса Ажубаліса як спробу нагнятаньня напружанасьці вакол беларускай дзяржавы.

Пра гэта заявіў начальнік упраўленьня інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных.

"Неаднаразовыя камэнтары міністра замежных спраў Літвы Аўдронюса Ажубаліса адносна нейкага росту «самаізаляцыі» Беларусі, якую ён да таго ж распаўсюджвае «і на кіраўніцтва, і на людзей», ня могуць расцэньвацца інакш як спроба літоўскага старшынёўства ў АБСЭ наўмысна і штучна нагнятаць напружанасьць вакол Беларусі ў рамках гэтай арганізацыі і ў нейкіх мэтах, якія перасьледуе старшынёўства", - заявіў Андрэй Савіных.

Ён адзначыў, што Беларусь "была і застаецца актыўным удзельнікам міжнароднай супольнасьці і адкрытая да канструктыўнага супрацоўніцтва ў рамках АБСЭ".

Прадстаўнік беларускага МЗС паведаміў, што канкрэтныя прапановы па гэтым пытаньні раней ужо афіцыйна накіроўваліся дзейнаму старшынёўству.

Напярэдадні на канфэрэнцыі, якая праходзіць у Віленскім унівэрсытэце, кіраўнік МЗС Літвы, старшыня АБСЭ Аўдронюс Ажубаліс заявіў, што Беларусь становіцца ўсё больш закрытай краінай і яна "схіляецца ўсё да большай ізаляцыі. Гэта ўплывае ня толькі на кіраўніцтва, але і на людзей".

Ён выказаў шкадаваньне з нагоды таго, што афіцыйны Менск не ўхваляе дзейнасьць АБСЭ ў Беларусі. "Мы зноў і зноў просім, каб Беларусь перадумала. Яна адмаўляецца. Шкада, што іх ўлады не ўхваляюць знаходжаньне АБСЭ ў Менску ", - заявіў літоўскі міністар.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG