Самалёты з дэлегацыяй сем’яў ахвяраў трагедыі, якія накіроўваліся на месца крушэньня ТУ-154 прэзыдэнта Качынскага, у адрозьненьне ад кастрычніка мінулага году абмінулі Беларусь.
У сьледчым ізалятары КДБ да мяне адносіліся, як і да астатніх сукамэрнікаў — ніякіх асаблівых умоваў не стваралі, але і катаваньняў не было.
Лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька 9 красавіка выступіў у Менску на першым форуме лібэральнай моладзі краін палітыкі Эўразьвязу «Ўсходняе партнэрства».
9 красавіка на пятым зьезьдзе моладзевай камісіі Партыі БНФ «Моладзь БНФ» вырашана скасаваць пасаду старшыні арганізацыі і дэлегаваць каардынацыйныя паўнамоцтвы радзе, якая будзе зьбірацца штомесяц.
Журналіст Андрэй Пачобут будзе пераведзены ў сьледчы ізалятар Гарадзенскай турмы № 1. Яму працягнулі знаходжаньне пад вартай на два месяцы.
Дзярждэпартамэнт ЗША абнародаваў штогадовую справаздачу пра стан правоў чалавека ў сьвеце ў 2010 годзе. Як рэагуюць на справаздачу Дзярждэпартамэнту ЗША ў Беларусі?
Аляксандр Фядута сустрэўся з калегамі з «Гавары праўду». Андрэй Саньнікаў назваў крымінальную справу супраць сябе «абсурдным сачыненьнем на дадзеную тэму». Меру стрыманьня для Ўладзімера Някляева мяняць не зьбіраюцца. У кіраўніцтве Беларускай праваслаўнай царквы зноў адмовілі Паўлу Севярынцу.
8-10 красавіка ў Варшаве праходзіць чарговая сэсія Ўсходнеэўрапейскай школы палітычных даследаванняў. Гэта частка праекту Рады Эўропы, зарэгістраваная ва Ўкраіне. Тэмай сэсіі стала палітычная сытуацыя ў Беларусі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў, месца Беларусі паміж Эўразьвязам і Расеяй, стан беларускай эканомікі.
Публікацыі з спасылкай на экспэртаў ААН, якія заяўляюць пра «наяўнасьць у Лібіі беларускіх наймітаў», і сродкі масавай інфармацыі, якія распаўсюджваюць такія заявы, не заслугоўваюць даверу, заявіў прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных.
Давераная асоба экс-кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзімера Някляева Сяргей Вазьняк зьдзіўлены, што вызваленьне Аляксандра Фядуты не адбылося раней.
Адзін з каардынатараў кампаніі "Гавары праўду" Андрэй Дзьмітрыеў наведаў сёньня вызваленага пад падпіску аб нявыезьдзе Аляксандра Фядуту.
Паводле адваката Аляксандра Бірылава, да першай часткі артыкула 368 (абраза прэзыдэнта РБ) супраць журналіста вылучаны яшчэ адзін артыкул — 367, частка першая — пра паклёп на прэзыдэнта.
Пра гэта заявіў у пятніцу Богдан Барусэвіч, маршалак Сэнату Польшчы, падчас сустрэчы з беларускімі слухачамі Усходнеэўрапейскай школы палітычных дасьледаваньняў.
У войсках кіраўніка Лібіі Муамара Кадафі служаць беларусы. З такой заявай выступіў ачольнік рабочай групы ААН па выкарыстаньні наёмнікаў Хасэ Гомэс дэль Прада.
У кватэры журналісткі Ірыны Халіп правялі ператрус. Разам з кім будуць судзіць актывіста штабу Статкевіча Сяргея Марцалева? Актывісту «Маладога фронту» Міколу Дземідзенку засталося сядзень на Акрэсьціна суткі.
Аляксандра Фядуту выпусьцілі пад падпіску пра нявыезд. Яго былі затрымалі 20 сьнежня і трымалі ў турме КДБ больш як тры месяцы.
Сёньня Дзярждэпартамэнт ЗША абнародаваў штогадовую справаздачу аб стане правоў чалавека ў сьвеце ў 2010 годзе. Частка справаздачы, прысьвечаная Беларусі, зьмяшчае выразна крытычныя ацэнкі.
25 гадоў таму, 8 красавіка, выступаючы перад працоўнымі Волскага аўтазаводу ў Тальяці (Расея), Міхаіл Гарбачоў упершыню выкарыстаў слова «перабудова», якое ўвайшло ў гісторыю і стала пачаткам пераменаў. Як успрынялі абвешчаную тады перабудову ў Беларусі?
Пракуратура адказала на скаргу Дзьмітрыя Вуса адносна сфальшаванай, як ён лічыць, супроць яго крымінальнай справы. Дзьмітрый Бандарэнка скончыў азнаямленьне са справай. Павал Севярынец працягвае ў турме пісаць раман.
Літва мае цьвёрды намер не дапусьціць пабудовы паблізу сваіх межаў атамнай электрастанцыі і будзе зьвяртацца па дапамогу да міжнародных партнэраў – пра гэта, як падае “Інтэрфакс”, заявіў сёньня літоўскі міністар замежных справаў Аўдронюс Ажубаліс.
Справу супроць былых кандыдатаў на прэзыдэнта Мікалая Статкевіча і Дзьмітрыя Вуса накіравалі для разгляду у Ленінскі раённы суд Менску.
У Польшчы пастанова Канстытуцыйнага суду Беларусі пра неадпаведнасьць закону "Аб карце паляка" міжнародным нормам ацанілі як абсурднае, назвалі яго чарговым крокам у прапагандысцкай вайне Менску супраць Варшавы.
Міністэрства замежных спраў Літвы пракамэнтавала заявы беларускага боку пра спробы сілавога ціску на Беларусь, у тым ліку і з выкарыстаньнем АБСЭ.
Рашэньне Канстытуцыйнага суду адносна польскага закону "Аб карце паляка" наўрад ці адаб'ецца на працэсе яе выдачы беларускім грамадзянам. Такое меркаваньне выказаў першы сакратар польскай дыпмісіі Павал Марчук.
Міністры замежных спраў Эўразьвязу плянуюць абмеркаваць на наступным тыдні дакумэнт аб эканамічных санкцыях супраць Беларусі, падрыхтаваны дыпляматычнай службай ЭЗ.
Дзяржаўны архіў Берасьцейскай вобласьці адмаўляецца выдаваць даведкі, якія б сьведчылі пра прыналежнасьць да польскай нацыі.
Намесьніца старшыні «Маладога фронту» Наста Палажанка пракамэнтавала канчатковае абвінавачаньне. Журналістка Натальля Радзіна патэлефанавала дадому. Асуджаны актывіст Мікіта Ліхавід так і не адмовіўся ад намеру правесьці галадоўку пратэсту. Кіраўніка штабу Андрэя Саньнікава Ўладзімера Кобеца пакуль не пачалі знаёміць са справай.
Канстытуцыйны суд Беларусі вырашыў, што польскі закон «Аб карце паляка» не адпавядае нормам міжнароднага права. Ініцыявала гэтае пытаньне 23 лютага Палата прадстаўнікоў, якая прапанавала суду разгледзець польскі закон на адпаведнасьць агульнапрызнаным прынцыпам і нормам міжнароднага права.
На сайце "Свабоды" адбылася онлайн-канфэрэнцыя з выпушчаным 6 красавіка з турмы КДБ старшынём Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатолем Лябедзькам.
Увечары 6 красавіка пад падпіску пра нявыезд вызвалены зь СІЗА КДБ Анатоль Лябедзька. Што лідэр АГП думае пра дзеяньні свайго калегі Яраслава Раманчука адразу пасьля выбараў? Ці пацьвярджае ён заявы Алеся Міхалевіча пра катаваньні ў "амэрыканцы"?
Аксана Пачобут перадала сёньня арыштаванаму мужу, журналісту Андрэю Пачобуту, рэчы і прадукты. Андрэй знаходзіцца ў міліцэйскім ізалятары ў Горадні.
Што важнейшае для замежнага вяшчаньня ЗША: аб’ектыўнае асьвятленьне падзеяў або пашырэньне амэрыканскіх ідэяў у сьвеце? Пра гэта вялася дыскусія ў Кангрэсе ЗША.
7 красавіка на прапанову Палаты прадстаўнікоў Канстытуцыйны суд Беларусі прыняў рашэньне аб сваёй пазыцыі што да польскага закону "Аб Карце паляка".
З рэзка нэгатыўнай рэакцыяй на ініцыятыву 14 краін АБСЭ выступіў МЗС Беларусі. Менск не прызнае "маскоўскі мэханізм" арганізацыі.
Кадафі і яго асяродзьдзе шукаюць шляхі адступленьня, якія дапамогуць ім выйсьці з гульні з найменшымі стратамі.
Анатоль Лябедзька прызнаў, што ў дачыненьні да яго ўжывалася грубае абыходжаньне і катаваньні: "Ставілі на расьцяжку, прымушалі распранацца, рабілі выпрабаваньні холадам і сьвятлом. Але калі чалавек мужны, то ён гэта вытрымае…"
Бацька палітвязьня палітоляг Аляксандар Класкоўскі назваў вызваленьне Анатоля Лябедзькі пад падпіску пра нявыезд чарговым жэстам уладаў на адрас Захаду.
Намесьнік старшыні АГП Леў Марголін кажа, што ў часе, калі Анатоль Лябедзька быў у СІЗА КДБ, у партыі не было ніякай надзвычайнай сытуацыі.
Экс-кандыдат на прэзыдэнта Яраслаў Раманчук, які прасіў Аляксандра Лукашэнку аб вызваленьні Анатоля Лябедзькі, мяркуе, што цягам года-двух справа аб падзеях 19 сьнежня закрыецца, і ўсе палітычныя вязьні будуць выпушчаныя на свабоду.
Журналіст “Газэты Выборчай” Андрэй Пачобут знаходзіцца ў ізалятары ў Кастрычніцкім РАУС Горадні на вуліцы Гая, куды быў дастаўлены ўначы, яму зьмененая мера стрыманьня.
Лідэра АГП Анатоля Лябедзьку, аднаго зь вязьняў СІЗА КДБ выпусьцілі зь ізалятара. Пра гэта Свабодзе паведаміў ягоны сын Арцём. Анатоль Лябедзька будзе ўдзельнічаць сёньня ў паседжаньні Нацкома АГП у 11.30.
Вялікабрытанія заклікала беларускі ўрад да супрацоўніцтва з экспэртамі АБСЭ, якія дасьледуюць падзеі 19 сьнежня ў Менску.
"Акт аб дэмакратыі ў Беларусі" прадугледжвае падтрымку замежнага вяшчаньня для Беларусі і выдзяленьне фінансавай дапамогі для падтрымкі дэмакратыі. Пра “Акт аб дэмакратыі ў Беларусі” – аглядальнік Юры Дракахруст.
У сераду сама журналістка патэлефанавала маці й сказала, што знаходзіцца ў Эўропе, -- паведамляе сайт "Хартыя 97". Тым часам да бацькоў Натальлі ў Кобрыне прыйшлі супрацоўнікі мясцовага аддзяленьня КГБ, а таксама сьледчы зь Менску.
Сэнат ЗША распачаў у сераду разгляд пытаньня аб падаўжэньні тэрміну дзеяньня "Акту аб дэмакратыі ў Беларусі" – законапраекту, прынятага Кангрэсам у 2004 годзе.
Карэспандэнт "Газэты Выборчай" Андрэй Пачобут быў затрыманы ў сераду ў Горадні. Пра гэта агенцтва ПАП паведаміла ў той момант, калі журналіста перавозілі ў абласную пракуратуру.
У сядзібе партыі БНФ адбыліся дэбаты ў пытаньнях стратэгіі палітычнай апазыцыі на бліжэйшыя гады. Удзел у дыскусіі прынялі аўтар «Стратэгіі-2012» Уладзімер Мацкевіч і маніфэсту «Байкот — стратэгія перамогі» Віктар Івашкевіч, а таксама грамадзкія і палітычныя актывісты, абаронцы сядзібы партыі БНФ.
Бацькі журналісткі Натальлі Радзінай кажуць, што дагэтуль пэўна ня ведаюць дзе яна знаходзіцца. Маці Мікіты Ліхавіда атрымала дазвол на спатканьне з сынам. Іван Гапонаў не выключае, што ў чэрвені ў яго пачнуцца праблемы зь відам на жыхарства. Марына Фядута: Аляксандр працягвае знаёміцца са справай.
Віцебскую актывістку запрасілі ў Першамайскі райаддзел міліцыі, «каб вярнуць канфіскаваную ў Дзень Волі маёмасьць».
Загрузіць яшчэ