21 красавіка пры перасячэньні ўкраінска-беларускай мяжы ўкраінскі праваабаронца Міхаіл Каменеў даведаўся, што знаходзіцца ў «сьпісе неўязных» на тэрыторыю Беларусі.
Сьледчыя дзеяньні зь сябрам «Моладзі БНФ» Уладзімерам Шульжыцкім праводзілі супрацоўнікі КДБ у Маладэчне. На кватэры, дзе ён жыў, зрабілі ператрус.
На Віталя Гуляка, актывіста АГП, склалі пратакол допыту, пасьля чаго адпусьцілі з пастарунку.
Дзярждэпартамэнт прапануе выдзяліць 28 мільёнаў даляраў для дапамогі грамадзкім актывістам у тых краінах, дзе ўрады абмяжоўваюць электронную пошту і сацыяльныя сеткі, – паведамляе агенцтва Bloomberg.
Сябру Рады "Моладзі БНФ" са Смаргоні Ўладзімера Шульжыцкага супрацоўнікі КДБ сёньня павезьлі ў Маладэчна, дзе зь ім, як паведаміла маці Шульжыцкага спадарыня Ганна, праводзяцца сьледчыя дзеяньні.
Аляксандар Лукашэнка сёньня выступаў з пасланьнем Нацыянальнаму сходу. Ягоная прамова была рэкордна кароткай для апошняга часу — 2,5 гадзіны, яшчэ паўгадзіны гучалі адказы на пытаньні дэпутатаў.
Аляксандар Лукашэнка заявіў, што ў беларуска-эўрапейскіх дачыненьнях узяты тайм-аўт і ён доўга не працягнецца. Таксама ён заявіў, што апошнім часам спыніліся папрокі з боку Эўразьвязу адносна прызнаньня прэзыдэнцкіх выбараў.
Аргкамітэт «Чарнобыльскага шляху» прыняў рашэньне пагадзіцца з прапановай Менгарвыканкаму адмовіцца ад шэсьця і правесьці мітынг у парку Дружбы народаў каля плошчы Бангалор.
Мясцовы актывіст Яўген Анішчанка падаваў у гарвыканкам заяўку на правядзеньне акцыі да 25-х угодкаў аварыі на Чарнобыльскай АЭС, але атрымаў адмову.
Падчас свайго звароту Аляксандар Лукашэнка назваў зьнешнія і ўнутраныя фактары, якія спрычыніліся да вострага фінансава-эканамічнага крызісу ў дзяржаве.
У сваім пасланьні Аляксандар Лукашэнка заявіў, што наступныя парлямэнцкія выбары ў 2012 годзе пройдуць па цяперашнім заканадаўстве. Маўляў, зьмены ўносіць няма часу. Камэнтуе гэтую заяву Віктар Івашкевіч.
Падчас прамовы ў Нацыянальным сходзе, гаворачы пра палітычную сытуацыю, А.Лукашэнка двойчы выказаўся адносна беларускай сталіцы: "гэты "сьвядомы" Менск". Кінасцэнарыст Ул.Халіп мяркуе, што тут выявілася стаўленьне Лукашэнкі да таго, як у Менску галасавалі 19 сьнежня.
Сёньня Вярхоўная Рада можа афіцыйна вярнуць ва Ўкраіну савецкую сымболіку. Прадстаўнікі апазыцыі лічаць выкарыстаньне савецкай сымболікі непрымальным.
У сваім пасланьні Аляксандар Лукашэнка заявіў, што наступныя парлямэнцкія выбары пройдуць па цяперашнім заканадаўстве. Маўляў, зьмены ўносіць няма часу. Камэнтуючы гэтую заяву, намесьнік старшыні руху "За свабоду" Віктар Карняенка сказаў.
Камэнтуючы заявы кіраўніка краіны, шэф-рэдактар газэты "Народная воля" Сьвятлана Калінкіна сказала: "Я цалкам за тое, каб гэтая гістэрыка была спыненая. У першую чаргу гэта павінен зрабіць Лукашэнка".
Так ацэньвае пасланьне кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі старшыня партыі "Справядлівы сьвет" Сяргей Калякін. "Нічога канкрэтнага няма. Няма ні захадаў, ні адказаў. Ёсьць лямант", -- лічыць палітык.
"Напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў мы дадэмакратызаваліся да таго, што ня толькі вас, але і мяне падташнівала. Было ўжо столькі "дэмакратыі", што проста ванітавала", — сказаў Аляксандар Лукашэнка ў сваім пасланьні.
Зварот Аляксандра Лукашэнкі да Нацыянальнага сходу працягваўся дзьве з паловай гадзіны. Паводле меркаваньня назіральнікаў, гэта самае кароткае ягонае пасланьне за апошні час. У цэнтры ўвагі — менскі тэракт, крызісная сытуацыя ў эканоміцы і на валютным рынку.
Аляксандр Лукашэнка выступіць сёньня са штогадовым зваротам да парлямэнту і народу. Выступ адбудзецца на тле абвастрэньня эканамічных праблем краіны – у прыватнасьці, падзеньня абменнага курсу беларускага рубля, у сувязі з чым узнік ажыятажны попыт на замежную валюту.
Чарговыя беларуска-расейскія вайсковыя вучэньні адбудуцца сёлета ў верасьні. У сіле застаецца ранейшая дамоўленасьць, што вучэньні будуць праводзіцца кожныя два гады на тэрыторыі кожнай з краінаў па чарзе.
26 красавіка адбудзецца мітынг ля канцэртнай пляцоўкі ў парку Дружбы народаў.
У швэдзкай сталіцы адбылася акцыя ў падтрымку беларускіх апазыцыянэраў — удзельнікаў падзеяў 19 сьнежня, якія цяпер чакаюць прысуду ў сьледчых ізалятарах ці знаходзяцца пад падпіскай аб нявыезьдзе.
Прызначыныя дні пачатку судоў над былым кандыдатам на прэзыдэнта Андрэя Саньнікава. Адносна суду над ягонай жонкай, журналісткай Ірынай Халіп, вядома толькі прозьвішча судзьдзі, якая будзе разглядаць справу.
Наступныя выбары ў Палату прадстаўнікоў будуць ня менш лібэральнымі, чым прэзыдэнцкія, і нашмат больш вольнымі, чым папярэднія выбары ў парлямэнт. Пра гэта заявіла Эўрарадыё заявіла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына. Ці можна сказаць, што гэтыя выказваньні адлюстроўваюць намер уладаў зноў абвесьціць лібэралізацыю напярэдадні выбарчай кампаніі? Як эканамічная сытуацыя можа паўплываць на фармат наступных выбараў? На гэтыя пытаньні адказвае палітычны аглядальнік газэты «Белорусы і рынок» Паўлюк Быкоўскі.
Сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) з Бабруйску Юр’я Грынявецкага дапыталі ў КДБ. «Для мяне зразумела, што мяне выклікалі, каб папалохаць, каб суняць актыўнасьць».
Эўранэст або парлямэнцкае згуртаваньне Ўсходняга Партнэрства зьбярэцца на сваё першае паседжаньне 3 траўня ў Брусэлі – паведаміў ПАП эўрадэпутат Яцак Сарыюш-Вольскі.
Суд над зьняволеным сустаршынём аргкамітэту па стварэньні партыі Беларуская хрысьціянская дэмакратыя Паўлам Севярынцам будзе весьці намесьніца старшыні суду Заводзкага раёну Менску па крымінальных справах Жана Брыхіна.
Мясцовыя актывісты ў належны тэрмін падалі ў Полацкі і Наваполацкі гарвыканкамы заяўкі наконт правядзеньня акцый салідарнасьці з палітвязьнямі 19 красавіка. Аднак адказу так і не дачакаліся.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка 21 красавіка зьвернецца са штогадовым пасланьнем да беларускага народу і Нацыянальнага сходу.
На пасяджэньні Эканамічнага суду СНД 20 красавіка міністар юстыцыі Віктар Галаванаў адклікаў пазоў да Расеі аб неправамернасьці зьбіраньня мыта на нафтапрадукты.
Найбуйнейшы ў Беларусі турапэратар Tez Tour з 21 красавіка павышае разьліковы курс беларускага рубля да даляра ЗША для аплаты турпуцёвак у беларускіх рублях да 5000 за адзін даляр.
Разгляд крымінальнае справы аб масавых беспарадках у Менску ў дачыненьні экс-кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі Андрэя Саньнікава пачнецца 27 красавіка ў судзе Партызанскага раёну Менску, -- паведаміла Інтэрфаксу адвакат абвінавачанага Марына Кавалеўская.
Першы віцэ-прэм'ер цяперашняга ўраду Кіргізстану Амурбек Бабанаў абвінавачаны ў тым, што падчас нядаўняга афіцыйнага візыту ў Маскву патаемна наведаў Менск, дзе сустракаўся з былым прэзыдэнтам Курманбекам Бакіевым.
Пасол Беларусі ў Маскве Васіль Даўгалёў быў выкліканы ў МЗС Расеі, дзе яму была ўручаная нота наконт недапушчальнасьці выкарыстаньня памяшканьня дыпляматычнага прадстаўніцтва для гульнявога бізнэсу.
У Беларусь не пусьцілі інфармацыйнага памочніка прадстаўніка Міжнароднай назіральнай місіі Камітэту па кантролі за сытуацыяй з правамі чалавека Марыну Цапок.
"Загад Лукашэнкі шукаць падбухторшчыкаў [тэракту ў менскім мэтро красавіка 11] сярод апазыцыі -- абсурд", - цьвердзіць адзін з лідэраў беларускай апазыцыі Аляксандр Мілінкевіч у інтэрвію, апублікаваным на сайце нямецкай газэты Tagesspiegel.
Менскія гарадзкія ўлады забаранілі праводзіць 26 красавіка "Чарнобыльскі шлях" і дазволілі арганізатарам правесьці толькі мітынг у парку Дружбы народаў. Адзін зь ініцыятараў правядзеньня сёлетняга Чарнобыльскага шляху, адказны сакратар БХД Дзяніс Садоўскі тлумачыць, якімі могуць быць дзеяньні аргкамітэту.
Галоўны рэдактар «Бобруйского курьера» Анатоль Санаценка атрымаў афіцыйнае папярэджаньне «аб недапушчальнасьці парушэньня заканадаўства, якое рэгулюе стасункі ў сфэры парадку кіраваньня».
Міліцыя Фрунзэнскага раёна арыштавала чатырох грамадзкіх актывістаў. Прынамсі на дваіх зь іх — Паўла Левінава і Вольгу Карач — склалі пратаколы аб затрыманьні паводле падазрэньня у тэракце ў менскім мэтро 11 красавіка.
У пратаколе затрыманьня праваабаронцы, сябра Беларускага Хэльсынскага камітэту Паўла Левінава пазначана, што той падазраецца ва ўчыненьні тэракту 11 красавіка на станцыі мэтро Кастрычніцкая.
Журналісты газэты «Tygodnik Podhalański» з гораду Закапанэ пачалі сёньня акцыю ў падтрымку гарадзенца Андрэя Пачобута, карэспандэнта польскага выданьня «Gazeta Wyborcza».
19 красавіка 18 актывістаў, якія прыехалі віншаваць Валерыя Шчукіна зь нядаўнім днём народзінаў, былі дастаўленыя з кватэры дачкі Шчукіна на вуліцы Данілы Сердзіча ў Фрунзенскі РУУС сталіцы. Іх доўга трымалі, прымусілі здаць адбіткі пальцаў, сфатаграфавалі ў фас і профіль, узялі тлумачэньні. Частку выпусьцілі, шасьцёра затрыманыя.
Вызначаны раённыя суды, якія будуць разглядаць справы кандыдатаў у прэзыдэнты Ўладзімера Някляева, Віталя Рымашэўскага, Андрэя Саньнікава. Для актывіста Мікіты Ліхавіда падабрана калёнія.
Судзьдзя Кастрычніцкага суду Менску Ала Булаш разгледзіць крымінальныя справы Уладзіміра Хамічэнкі, Дзьмітрыя Дразда, Алеся Кіркевіча, Андрэя Пратасені і Паўла Вінаградава.
У Гаспадарчым судзе Менску распачаўся разгляд пазову ЖРЭА Савецкага раёну Менску да партыі БНФ. Камунальныя службы намагаюцца пазбавіць партыю арандаванага памяшканьня. Кіраўнікі партыі БНФ зьвярнуліся ў суд з сустрэчным пазовам.
Аляксандар Лукашэнка не паехаў на міжнародную канфэрэнцыю краін-донараў, якая прайшла сёньня ў Кіеве.
Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі праводзіць службовую праверку ў сувязі з выбухам у мэтро.
Як паведамляе агенцтва Інтэрфакс, Аляксандар Лукашэнка выказаў зьдзіўленьне з нагоды пазыцыі некаторых дзяржаў і іх паслоў у дачыненьні да трагічных падзеяў у Менску.
Менскія ўлады забаранілі шэсьце "Чарнобыльскі шлях" 26 красавіка, але дазволілі мітынг у парку Дружбы народаў.
Загрузіць яшчэ