Сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) з Бабруйску Юр’я Грынявецкага дапыталі ў КДБ. Позву яму прывезьлі раніцай 20 красавіка на працу. У ёй было пазначана, што актывіст павінен а 16 гадзіне зьявіцца для правядзеньня апытаньня ў межах закону «Аб апэратыўна-вышуковай дзейнасьці».
Апытаньне праводзіў старшы лейтэнант Сілкоў.
Грынявецкі: «Ад мяне хацелі, каб я падпісаў паперу, што зьяўляюся кіраўніком незарэгістраванай у Бабруйску партыйнай структуры. Што мы рэгулярна праводзім сходы. Карацей, вядзём актыўную партыйную дзейнасьць, а я ўсім кірую. Мне патлумачылі, што нехта ім так данёс. Я прызнаў, што зьяўляюся сябрам БСДП (Г), але свайго старшынства не прызнаў. Я ж не магу адказваць за словы некага. Мяне хацелі папярэдзіць аб недапушчальнасьці дзейнасьці ад імя незарэгістраванай арганізацыі. Я патлумачыў, што мы двойчы падавалі на рэгістрацыю, але пасьля таго як мы знайшлі сабе офіс, нас не зарэгістравалі. Для мяне зразумела, што мяне выклікалі, каб папалохаць, каб суняць актыўнасьць. Не мяне ж аднаго выклікалі».
Пасьля разгону акцыі пратэсту на плошчы Незалежнасьці 19 сьнежня больш за дзесятак бабруйскіх сацыял-дэмакратаў прайшлі праз допыты ў КДБ і міліцыі.