Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бабруйску дапыталі Таісію Кабанчук


Таісія Кабанчук
Таісія Кабанчук
Амаль шэсьць гадзін прабыла ў бабруйскім КДБ актывістка стваранай партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Таісія Кабанчук. Допыт пачаўся ад дзясятай гадзіны раніцы. Актывістку выклікалі позвай. Яе ўчора прывёз дахаты опэрупаўнаважаны КДБ Мікіта Бялянчанка. Ён жа і праводзіў допыт.

Актывістка паведаміла, што ў яе ўзятая падпіска аб неразгалошваньні таямніцы сьледзтва. Допыт тычыўся падзеяў на плошчы Незалежнасьці ў Менску 19 сьнежня. Акрамя таго, камітэтчык цікавіўся дзейнасьцю бабруйскага журналіста, а таксама актывіста БХД Яўгена Васьковіча, які ад 17 студзеня знаходзіцца ў турме і якому інкрымінуецца злоснае хуліганства.

Паводле Таісіі Кабанчук, сьледчы намагаўся вынесьці ёй папярэджаньне за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі:

«Уся гэтая дыскусія заняла больш за палову часу допыту. Я яму даводзіла, што мы дзейнічалі ў межах аргкамітэту па стварэньні партыі й не парушалі беларускага заканадаўства. А ён мне даводзіў, што мы дзейнічалі менавіта як палітычная партыя. У выніку ён мне папярэджаньня так і ня вынес».

Таісія Кабанчук — каардынатарка аргкамітэту па стварэньні партыі БХД на Магілёўшчыне. Падчас прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі была даверанай асобай Віталя Рымашэўскага.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG