Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акцыя салідарнасьці зь беларускімі палітзьняволенымі ў Стакгольме


У швэдзкай сталіцы адбылася акцыя ў падтрымку беларускіх апазыцыянэраў — удзельнікаў падзеяў 19 сьнежня, якія цяпер чакаюць прысуду ў сьледчых ізалятарах ці знаходзяцца пад падпіскай аб нявыезьдзе.

Сярод арганізатараў сёньняшняга мерапрыемства — праваабаронцы зь ініцыятывы Östgruppens.

Як заявіў кіраўнік гэтай арганізацыі Марцін Угла, «жорсткая расправа беларускіх уладаў з цывільнымі дэманстрантамі 19 сьнежня сталі штуршком для далейшых рэпрэсій. Ёсьць паведамленьні аб прымяненьні міліцыянтамі ды сіламі бясьпекі катаваньняў у дачыненьні да арыштаваных, падсьледным не даюць сустрэцца з сваякамі ды адвакатамі. У дачыненьні да грамадзкіх арганізацыяў ды незалежных СМІ ўжываюцца пагрозы ды запалохваньні».

Паводле Марціна Углы, арыштаваных удзельнікаў акцыі вінавацяць у распальваньні «масавых беспарадкаў», за якія тым пагражае да 15 гадоў турмы. Сярод зьняволеных, якія ўтрымліваюцца ў СІЗА, ёсьць і кандыдаты на прэзыдэнта.

Марцін Угла заклікаў міжнародную грамадзкасьць заняць выразную пазыцыю ў дачыненьні да сытуацыі ў Беларусі, падкрэсьліўшы, што «такая падтрымка беларускага дэмакратычнага руху зьяўляецца надзвычай важнай, асабліва для ахвяраў і іх сем’яў».

Фота — Jon Fridholm, infobelarus.nu.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG