Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцу Левінава падазраюць ва ўчыненьні тэракту


Павал Левінаў
Павал Левінаў
У пратаколе затрыманьня праваабаронцы, сябра Беларускага Хэльсынскага камітэту Паўла Левінава пазначана, што той падазраецца ва ўчыненьні тэракту 11 красавіка на станцыі мэтро Кастрычніцкая.

Пратакол затрыманьня складзены «па непасрэдна ўзьніклым падазрэньні ва ўчыненьні злачынства». Яго падпісаў старшы опэрупаўнаважаны Фрунзенскага раёну Менску Жыгалаў.

Пра гэта Радыё Свабода паведаміў старшыня БХК Алег Гулак. Камэнтуючы гэтае затрыманьне, спадар Гулак адзначыў:

«Аказваецца, у нас тэракт не раскрыты. Гэта ўсё нас падманвалі. Гэта поўная лухта і дзікунства, інакш я гэта назваць не магу».

Цяпер праваабаронцу могуць трымаць у пастарунку да дзесяці сутак.

Вольгу Карач, Алега Баршчэўскага і Паўла Станеўскага затрымалі па адміністрацыйным артыкуле за хуліганства.

19 красавіка 18 актывістаў, якія прыехалі віншаваць Валерыя Шчукіна зь нядаўнім днём народзінаў, былі дастаўленыя з кватэры дачкі Шчукіна на вуліцы Данілы Сердзіча ў Фрунзенскі РУУС сталіцы. Іх прымусілі здаць адбіткі пальцаў, сфатаграфавалі ў фас і профіль, узялі тлумачэньні. Частку выпусьцілі.

Пратакол затрыманьня Паўла Левінава.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG