Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Ваўкавыску затрымалі актывіста, які расклейваў партрэты палітвязьняў


Віталь Гуляк
На Віталя Гуляка, актывіста АГП, склалі пратакол допыту, пасьля чаго адпусьцілі з пастарунку.

Са слоў Віталя Гуляка, ён расклейваў партрэты палітвязьняў на спэцыяльных рэклямных тумбах, дзе зазвычай расклейваюцца іншыя рэклямныя плякаты. Гэта партрэты Ірыны Халіп, Андрэя Саньнікава, Уладзімера Някляева, Міколы Статкевіча і іншых.

Яго затрымаў міліцыянт, які выпадкова праходзіў па вуліцы, і адвёў у пастарунак. У пастарунку на хлопца склалі пратакол допыту і адпусьцілі.

Глядзець камэнтары (2)

Гэтая дыскусія закрытая.

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG