Галоўнага рэдактара газэты «Наша ніва» Андрэя Скурко ў КДБ папярэдзілі аб адказнасьці за разгалошваньне матэрыялаў справы па выбуху ў менскім мэтро 11 красавіка.
Ірына Халіп будзе пад хатнім арыштам яшчэ амаль месяц. Касацыю Мікіты Ліхавіда разгледзяць 29 красавіка. Алесь Атрошчанкаў у калёніі будзе рамантаваць абутак. Новы абвінавачаны Віталь Стажараў не зьбіраецца вяртацца ў Беларусь.
У позьве, якую атрымаў галоўны рэдактар газэты «Нашай нівы» Андрэй Скурко, гаворыцца, што яго выклікаюць «для апытаньня па пытаньнях, якія ўяўляюць цікавасьць для бясьпекі Рэспублікі Беларусь».
У інтэрнэце і некаторых мэдыях названыя прозьвішчы трох чалавек, нібыта падазроных у справе тэракту 11 красавіка ў менскім мэтро. У КДБ і пракуратуры, аднак, гэтыя зьвесткі не камэнтуюць і паўтараюць папярэджаньні аб прыцягненьні да адказнасьці за распаўсюд недакладных зьвестак.
Незалежныя журналісты лічаць, што выбух у менскім мэтрапалітэне ўлады выкарыстоўваюць для дадатковага ціску на недзяржаўныя мэдыі.
КДБ Беларусі не камэнтуе апублікаваныя шэрагам інтэрнэт-рэсурсаў прозьвішчы падазраваных у зьдзяйсьненьні тэракту ў Менску і рэкамэндуе журналістам устрымлівацца ад гэтага да прад’яўленьня абвінавачваньняў.
Абвінавачаньне па другой частцы крымінальнага артыкула аб масавых беспарадках прад’яўлена Дзьмітрыю Дароніну, Сяргею Казакову, Уладзімеру Лобану, Віталю Мацукевічу, Яўгену Сакрэту і Алегу Федаркевічу.
У сувязі зь менскім тэрактам беларускія ўлады пачалі масавую прапагандысцкую кампанію супраць апазыцыі, называючы яе лідэраў ворагамі і пятай калёнай. Пакуль гэтая рыторыка не знайшла масавага пацьвярджэньня ў практычных дзеяньнях уладаў.
Пра тое, як пачуваецца ў турме эліта былога эгіпецкага рэжыму, распавядае The New York Times
Лідэр Кубы Рауль Кастра запрапанаваў абмежаваць тэрмін знаходжаньня найвышэйшых службовых асобаў ва ўладзе, паведамляе Agence France-Presse.
Прапануем вам пераклад фрагмэнтаў артыкулу Майкла Швірца ў сёньняшнім выданьні International Herald Tribune.
Новы падазраваны па крымінальнай справе аб масавых беспарадках — Віталь Стажараў. Адразу пасьля прэзыдэнцкіх выбараў ён зьехаў зь Беларусі.
У лісьце райвыканкаму гаворыцца, што заяўнікі абралі для пікету месца, якое не прадугледжанае для такіх акцыяў.
Сёньня праваабарончая арганізацыя Freedom House апублікавала свой даклад аб стане свабоды карыстаньня інтэрнэтам ў 2009-2010 гг. у 37 краінах сьвету (“Freedom on the Net 2011”). Беларусь патрапіла ў лік 11 краінаў, у якіх карыстаньне інтэрнэтам акрэсьленае як несвабоднае.
Ці пераканаўчыя доказы віны затрыманых па справе тэракту ў менскім мэтро? Што азначаюць заявы прэзыдэнта наконт тэракту сацыяльна палітычнай сытуацыі ў краіне, якія прагучалі ў суботу? Наколькі пераканаўчая вэрсія аб датычнасьці ўлады да тэракту?
А.Лукашэнка, крытыкуючы апазыцыю, прыгадаў у ліку апазыцыйных палітыкаў і былога прэм'ер-міністра, свайго галоўнага канкурэнта на выбарах 1994 году Вячаслава Кебіча. Мы папрасілі экс-прэм'ера пракамэнтаваць гэтую заяву ў частцы, якая яго датычыць.
Камэнтуючы заявы Лукашэнкі на адрас апазыцыі, старшыня АГП Антоль Лябедзька лічыць ня вартым эмацыйна рэагаваць на такія эмоцыі. Яны выкліканыя найперш занепакоенасьцю эканамічнай сытуацыяй у краіне.
16 красавіка сойм Партыі БНФ прыняў заяву пра сытуацыю вакол тэракту ў менскім мэтро 11 красавіка. У ім выказана спачуваньне сем'ям ахвяраў.
Лукашэнка заявіў, што сярод апазыцыі "ёсьць і баевікі". "Мы іх ведаем, асабліва "маладафронтаўцы", іншыя незарэгістраваныя арганізацыі. Вядома, мы іх паставім на месца паводле закону", - падкрэсьліў кіраўнік дзяржавы.
З былым міліцыянтам Аляксандрам Класкоўскім у турме сустрэлася жонка. Павал Севярынец дапамагае сукамэрнікам вывучаць Біблію. Вязьня Дзьмітрыя Буланава вярнулі са шпіталя на Валадарку.
Выканаўца тэракту ў менскім мэтро старанна вывучаў хранамэтраж руху цягнікоў і аб'екты бясьпекі мэтрапалітэну, паведаміў 16 красавіка начальнік Цэнтру інфармацыі і грамадзкіх сувязяў КДБ Беларусі Аляксандар Антонавіч.
Аляксандар Лукашэнка заявіў, што ў часе расьсьледаваньня тэракту затрыманы людзі, празь нядбайнасьць якіх здарылася трагедыя. Лукашэнка назваў падонкамі тых, хто кажа пра дачыненьне ўлады да тэракту.
Міністэрства інфармацыі вынесла папярэджаньне газэтам "Наша ніва" і "Народная воля" за распаўсюд недакладнай інфармацыі. Пра гэта мы гаворым з рэдактарам “Нашай Нівы” Андрэем Скурко.
Расьсьледаваньне тэракту 11 красавіка ў менскім мэтро можа быць завершанае на працягу двух месяцаў. Такую думку выказаў 15 красавіка журналістам генэральны пракурор РБ Рыгор Васілевіч.
Расея сумесна зь Міжнародным валютным фондам гатовая аказаць дапамогу Беларусі ў сувязі з плацежным крызісам у краіне, але толькі ў тым выпадку, калі ўрад будзе гатовы прадоўжыць рэформы, заявіў міністар фінансаў РФ Аляксей Кудрын.
Андрэй Саньнікаў да суду застанецца ў СІЗА КДБ. Справа Ўладзімера Някляева перададзеная ў менскі гарадзкі суд. Другі тыдзень няма лістоў ад Мікалая Статкевіча.
У Заводзкі раённы суд Менску з гарадзкога суду перададзеныя справы жонкі Андрэя Саньнікава Ірыны Халіп, сузаснавальніка БХД Паўла Севярынца і кіраўніка штабу Міколы Статкевіча Сяргея Марцалева.
16 красавіка спаўняецца 38 гадоў журналісту Андрэю Пачобуту, які цяпер знаходзіцца ў гарадзенскай турме паводле абвінавачаньня ў абразе і паклёпе на Аляксандра Лукашэнку. З гэтай нагоды – гутарка з жонкай Пачобута Аксанай.
Увечары 15 красавіка карэспандэнт «Свабоды» Галіна Абакунчык стала сьведкай здарэньня, якое магло прывесьці да эвакуацыі наведнікаў чыгуначнага вакзалу ў Менску.
Пракуратура накіравала ў Менскі гарадзкі суд крымінальныя справы ў дачыненьні да экс-кандыдатаў у прэзыдэнты Андрэя Саньнікава, Уладзімера Някляева і Віталя Рымашэўскага.
Новыя афіцыйныя зьвесткі пра асобаў, падазроных у тэракце: сталае ўжываньне алькаголю і нездаровая псыхіка. Незалежныя назіральнікі, аднак, сумняваюцца ў здольнасьці падобных людзей выканаць тое, у чым іх падазраюць.
Міністэрства інфармацыі Беларусі вынесла папярэджаньне за недакладную інфармацыю пра тэракт газэце «Наша нiва». Папярэджаньне атрымала і «Народная воля».
Аляксандар Лукашэнка сёньня заявіў, што ён лічыць узаемна зьвязанымі спробы дэстабілізаваць валютны і харчовы рынкі краіны з тэрактам у менскім мэтро.
Аляксандар Лукашэнка запатрабаваў ад ураду і Нацыянальнага банку не дапускаць рэзкіх рухаў на валютна-фінансавым рынку краіны.
Аляксандар Лукашэнка 15 красавіка разгледзеў кадравыя пытаньні. Прызначэньняў у сілавыя структуры няма.
Увечары 14 красавіка на канале РТР выйшла перадача “Поединок с Владимиром Соловьёвым”, у якой Станіслаў Шушкевіч паўтары гадзіны спрачаўся з Уладзімерам Жырыноўскім пра тэракт у менскім мэтро.
Грамадзка-палітычныя актывісты з розных рэгіёнаў краіны ладзяць акцыю салідарнасьці з настаўніцай гісторыі вёскі Талька Пухавіцкага раёна Натальляй Ільлініч. Яны наведаюць галоўныя адміністрацыйныя установы Пухавіцкага раёну ў адказ на забарону ад чыноўнікаў правесьці пікеты ў падтрымку звольненай настаўніцы.
У зьвязку зь менскім тэрактам у КДБ дапыталі каардынатара хрысьціянскіх дэмакратаў у Гомельскай вобласьці Юрыя Клімовіча. Пра гэта – гутарка з былым кандыдатам на прэзыдэнта Беларусі, адным з кіраўнікоў стваранай партыі БХД Віталём Рымашэўскім.
14 красавіка ў Горадні прайшла акцыя падтрымкі журналіста Андрэя Пачобута, які знаходзіцца ў гарадзенскай турмк. Журналісты, грамадзкія актывісты, партыйцы падпісалі паштоўкі за краты, каб павіншаваць Андрэя з днём народзінаў.
У КДБ адбылося спатканьне каардынатара «Эўрапейскай Беларусі» Зьмітра Бандарэнкі з жонкай Вольгай. Ірына Халіп не была знаёмая з Сяргеем Марцалевым, разам зь якім яе будуць судзіць. Зьмітра Дашкевіча дагэтуль трымаюць на Валадарцы.
Выступаючы на пасяджэньні Ніжняй палаты парлямэнту Італіі, дэпутат ад дэмакратычнай партыі Андрэа Зарубі заклікаў сваіх калегаў-парлямэнтароў не забывацца пра Беларусь.
Парлямэнцкая асамблея Рады Эўропы заклікала ЗША, Японію і Беларусь адмовіцца ад вынясеньня і выкананьня сьмяротных прысудаў.
Апошняе выданьне тыднёвіка Newsweek зьмясьціла “Сьпіс дэспатаў”, у якім знаходзіцца 10 дзяржаўных кіраўнікоў, успрыманых у сьвеце наогул як аўтакраты, дыктатары або тыраны.
14 красавіка за адным сталом сабраліся тыя палітыкі і грамадзкія актывісты, зьвінавачаныя паводле крымінальнай справы аб падзеях 19 сьнежня, якім артыкул 293-ці Крымінальнага кодэксу аб арганізацыі масавых беспарадкаў быў зьменены на мякчэйшы.
РФ лічыць немэтазгодным накіраваньне дакладчыкаў АБСЭ для вывучэньня сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі – заявіў намесьнік афіцыйнага прадстаўніка МЗС Расеі Аляксей Сазонаў.
Брытанскі часопіс The Economist прапануе свой аналіз абставінаў, прычынаў і магчымых наступстваў тэрарыстычнага акту ў Менску 11 красавіка.
Прадстаўнікі сьледчай групы падалі першыя зьвесткі пра меркаванага выканаўцу тэракту і ягоных памочнікаў. Аднак ад адказаў на шмат якія пытаньні журналістаў сьледчыя ўстрымаліся.
Аляксандар Лукашэнка заявіў, што ён занепакоены тым, што менскі тэракт можа прывесьці да ўзлаванасьці людзей.
Лідэр партыі "Справядлівы сьвет" Сяргей Калякін кажа, што ён рады, калі сапраўды апэратыўным службам удалося так хутка знайсьці злачынцаў, якія ўчынілі тэракт у менскім мэтро.
Лідэр АГП Анатоль Лябедзька, адзін з падсьледных па справе аб падзеях 19 сьнежня, зазначыў, што менская трагедыя 11 красавіка сама па сабе яднае народ, але беларускія ўлады імкнуцца аб'яднаць нацыю сілай і за кошт стварэньня вобразу ворага.
Загрузіць яшчэ