Пракуратура накіравала ў Менскі гарадзкі суд крымінальныя справы ў дачыненьні да экс-кандыдатаў у прэзыдэнты Андрэя Саньнікава, Уладзімера Някляева і Віталя Рымашэўскага.
"У Менгарсуд для вызначэньня тэрытарыяльнай падсуднасьці накіраваны справы ў дачыненьні да экс-кандыдатаў у прэзыдэнты Саньнікава, Някляева і Рымашэўскага", - паведаміў агенцтву "Интерфакс-Запад" у пятніцу старэйшы памочнік пракурора Менска Сяргей Балашоў.
Прадстаўнік пракуратуры праінфармаваў, што ў дачыненьні да экс-кандыдата А. Саньнікава ў суд накіравана крымінальная справа па ч. 1 арт. 293 КК (арганізацыя масавых беспарадкаў). Адказнасьць за гэтае правапарушэньне прадугледжвае пазбаўленьне волі на тэрмін ад 5 да 15 гадоў.
С. Балашоў таксама удакладніў, што паводле адной крымінальнай справе разам з А. Саньнікавым праходзіць Васілевіч І.Л., Гнедчык О.А., Мірзаянаў Ф.Р., Яроменка В.М., якім таксама выстаўлена абвінавачаньне па ч. 2 арт. 293 КК (удзел у масавых беспарадках).
Старэйшы памочнік пракурора паведаміў, што ў Менгарсуд для вызначэньня тэрытарыяльнай падсуднасьці накіраваная справа ў дачыненьні да экс-кандыдатаў У. Някляева і В. Рымашэўскага, абвінавачаных па ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя групавых дзеяньняў, якія парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны удзел у іх). Максымальнае пакараньне паводле дадзенага артыкулу прадугледжвае пазбаўленьне волі да 3 гадоў. Разам з экс-кандыдатамі па гэтай крымінальнай справе праходзяць кіраўнік перадвыбарчага штаба У. Някляева Андрэй Дзьмітрыеў, актывісты штабу Аляксандар Фядута і Сяргей Вазьняк, а таксама актывістка зарэгістраванай у Чэхіі арганізацыі "Малады фронт" Наста Палажанка.
Прадстаўнік пракуратуры Менску таксама праінфармаваў, што ў суд накіравана крымінальная справа ў дачыненьні да Вінаградава П.Ю., Дразда Д.М., Кіркевіча А.Р., Пратасені А.М., Хамічэнкі В.М., якія абвінавачваюцца па ч. 2 арт. 293 КК (удзел у масавых беспарадках). Акрамя таго, Вінаградаву выстаўлена абвінавачаньне па арт. 370 КК (зьдзек зь дзяржаўных сымбаляў). Удзел у масавых беспарадках прадугледжвае пакараньне ў выглядзе пазбаўленьня волі на тэрмін ад 3 да 8 гадоў, максымальнае пакараньне за зьдзек зь дзяржаўных сымбаляў прадугледжвае абмежаваньне волі на тэрмін да 1 году.