Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар фінансаў Расеі: грошы ў абмен на рэформы


Аляксей Кудрын
Аляксей Кудрын
Расея сумесна зь Міжнародным валютным фондам гатовая аказаць дапамогу Беларусі ў сувязі з плацежным крызісам у краіне, але толькі ў тым выпадку, калі ўрад будзе гатовы прадоўжыць рэформы, заявіў міністар фінансаў РФ Аляксей Кудрын у Вашынгтоне, паведамляе БелаПАН з спасылкай на РІА «Новости».

Кудрын нагадаў, што раней МВФ прапаноўваў Беларусі праграму дапамогі, якая грунтавалася на канкрэтных і дастаткова жорсткіх рэформах.

«Праграма была жорсткай, нават больш жорсткай, чым мы маглі б папрасіць, — гэта і замарожваньне зарплатаў, і скарачэньне расходу бюджэту, і павышэньне тарыфаў на энерганосьбіты ўнутры краіны. Але ўраду Беларусі здалося, што яны перажылі праблемы, і пасьля завяршэньня праграмы [беларускія ўлады] перайшлі тыя абмежаваньні, якія ствараліся гэтай праграмай. Нам хацелася б дапамагчы Беларусі. Мы лічым, што гэтыя важныя рэформы павінны быць прадстаўленыя ў праграме ўраду Беларусі, і тады Расея возьме ўдзел у падтрымцы», — сказаў міністар, выступаючы на форуме па расейска-амэрыканскіх адносінах.

Паводле яго слоў, Расея абмяркоўвае з МВФ пытаньні аказаньня дапамогі Беларусі і гатовая «выступіць першым эшалонам падтрымкі». «Спадзяемся, што пасьля гэтага падрыхтуюцца ўмовы для ўдзелу МВФ», — падкрэсьліў Кудрын.

«Я ведаю, што МВФ цяпер не гатовы прадаставіць новую праграму, прынамсі пакуль усе рашэньні па зьніжэньні дэфіцыту бюджэту, па курсавой палітыцы ня будуць зноў уключаныя ў плаяны ўраду і ня будуць прынятыя. Золатавалютныя рэзэрвы Беларусі зьніжаюцца, і я ведаю, што ўрад Беларусі гатовы да рэформ. Наколькі гэтая рашучасьць будзе рэалізаваная, я не магу сьцьвярджаць дакладна», — заявіў расійскі міністар.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG