Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Андрэй Скурко: Міністэрства чакаць не схацела


Міністэрства інфармацыі вынесла папярэджаньне газэтам "Наша ніва" і "Народная воля" за распаўсюд недакладнай інфармацыі. Пра гэта мы гаворым з рэдактарам “Нашай Нівы” Андрэем Скурко.

Бушлякоў: Андрэй, недакладная інфармацыя – пра тое, што адна з ахвяраў тэракту 11 красавіка нібыта знаходзілася на станцыі да позьняга вечара. Ці можна сказаць на сёньняшні дзень, што гэтае паведамленьне не пацьвердзілася?

Скурко: На сёньняшні дзень адказаць на гэтае пытаньне няма як. Гісторыя працягвае заставацца цьмянай. Мы, калі публікавалі гэта, мелі зьвесткі зь дзьвюх незалежных адна ад адной крыніц, якім ня маем падставаў не давяраць. Аднак, як высьветлілася, ёсьць яшчэ запіс у журнале ў больніцы, дзе сьведчыцца, што ўсё ткі гэтая дзяўчына паступіла туды а 18:30. Што гэта было, чаму так выйшла, ці то сапраўды ў людзей у шокавым стане адбываюцца збоі і яны ня могуць сачыць за часам, што натуральна? Ці тут ёсьць нечае імкненьне схаваць праўду, -- напэўна зараз сказаць мы ня можам. Мы працягваем разьбірацца з гэтай сытуацыяй. І калі высьветліцца, што яна сапраўды паступіла раней, мы дамо ўдакладненьне ў наступным нумары. Аднак, як бачым, Міністэрства інфармацыі чакаць наступнага нумару не схацела і дало нам папярэджаньне адразу.

Калі верыць паведамленьню агенцтва БЕЛТА (бо самога папярэджаньня па пошце мы яшчэ не атрымалі), гэтая інфармацыя нібыта дыскрэдытуе нейкім чынам органы дзяржаўнай улады, а таксама мэдычных работнікаў і работнікаў выратавальных службаў. Што зьяўляецца неадпаведным. Бо дзеяньні органаў дзяржаўнай улады мы ніякім чынам не ацэньвалі ў тым артыкуле і, адпаведна, дыскрэдытаваць іх не маглі. А ролю мэдычнай і выратавальнай службаў мы, наадварот, вельмі высока ацанілі ў той газэце.

Бушлякоў: Што азначае для газэты папярэджаньне Міністэрства?

Скурко: Мы маем два папярэджаньні Міністэрства інфармацыі зь мінулага году за публікацыі, якія тым ці іншым чынам закранаюць тэму фільму НТВ “Хросны бацька”. Трэцяе папярэджаньне фармальна дае падставу Міністэрству інфармацыі для розных карных санкцыяў супраць газэты.

Слухаць гутарку цалкам:
Гутарка з Андрэем Скурко, 14.4.2011
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:09:30 0:00
Наўпроставы лінк
  • 16x9 Image

    Юрась Бушлякоў

    Нарадзіўся у 1973 годзе ў Менску. Беларускі мовазнаўца. Кандыдат філялягічных навук. Ад пачатку 2000-х гг. супрацоўнік Беларускае службы Радыё Свабода.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG