Увечары 15 красавіка карэспандэнт «Свабоды» Галіна Абакунчык стала сьведкай здарэньня, якое магло прывесьці да эвакуацыі наведнікаў чыгуначнага вакзалу ў Менску.
«Гэта здарылася без 5 хвілін на 18-ю вечара. Раптам на вакзале абвясьцілі эвакуацыю. Сказалі, што ў касавай залі знаходзіцца нейкая сумка, невядомы яе гаспадар, і таму папрасілі ўсіх пакінуць вакзал, пакуль будзе праверка. Людзі пачалі выходзіць, але тут знайшоўся гаспадар сумкі. Гэта малады чалавек, які стаяў у чарзе па квіток. Сумка ў яго вялікая, вось ён і пакінуў яе ля сьцяны, а сам пайшоў да касы. Маладога чалавека павялі ў міліцыю для праверкі».