Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Італьянскі парлямэнтар выказаў спачуваньні беларусам


Выступаючы на пасяджэньні Ніжняй палаты парлямэнту Італіі, дэпутат ад дэмакратычнай партыі Андрэа Зарубі заклікаў сваіх калегаў-парлямэнтароў не забывацца пра Беларусь, якая апошнім часам стала такой блізкай сэрцу італьянцаў дзякуючы тысячам беларускіх дзяцей, якіх усынавілі італьянскія сем’і.

Як падкрэсьліў італьянскі палітык, беларускія дыппрадстаўніцтвы просяць адказных публічных асобаў памятаць пра Беларусь і няшчасьце, якое днямі яе спасьцігла — тэракт у мэтро, у выніку чаго загінулі 12 чалавек і сотні параненыя.

Нават на такой спакутаванай тэрыторыі, як колішні Савецкі Саюз, гэтая краіна не зазнавала дагэтуль найвялікшай бяды, добра вядомай, напрыклад, на Каўказе, — тэрарызму.

«І я памятаю і малюся, каб будучыня Беларусі была заўсёды мірнай, як і да гэтага часу», — сказаў Андрэа Зарубі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG