Праваабарончая арганізацыя “Міжнародная амністыя” выступіла з асуджэньнем апошніх прысудаў, вынесеных беларускімі судамі палітычным актывістам Зьмітру Дашкевічу, Эдуарду Лобаву і Мікіту Ліхавіду.
Амаль чатыры гадзіны прабыў у Галоўным упраўленьні па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю МУС сябра АГП Аляксандар Жукаў. На допыт актывіста забралі з працы.
29 сакавіка ўпраўленьне папярэдняга расьсьледаваньня ГУУС Менгарвыканкама перадало ў пракуратуру Менску для накіраваньня ў суд матэрыялы крымінальнай справы ў дачыненьні да экс-кандыдатаў у прэзыдэнты Мікалая Статкевіча і Дзмітрыя Вуса.
Праваабарончая арганізацыя «Рэпартэры бязь межаў» асудзіла затрыманьні ў Беларусі журналістаў Уладзімера Лапцэвіча, Алеся Асіпцова і Аляксандра Лашманкіна.
У аўторак супрацоўнікі офісу АБСЭ ў Менску выносілі з будынку мэблю і здымалі шыльды. 31 сьнежня беларускія ўлады заявілі пра закрыцьцё прадстаўніцтва АБСЭ ў Беларусі і далі час для тэхнічнага высяленьня.
Цягам гадзіны ў Горадні ў кватэры, дзе жыве зь сям’ёю журналіст "Газэты Выборчай" Андрэй Пачобут, трое супрацоўнікаў КДБ апісалі яго маёмасьць.
Офіс АБСЭ ў Менску спыняе сваю працу. 29 сакавіка з будынку выносілі мэблю і іншыя рэчы, здымалі шыльды.
28 сакавіка на Ўправе Партыі БНФ абмеркаваны плян абароны сядзібы БНФ па вуліцы Машэрава (раней – Варвашэні), 8, зь якой менскія ўлады патрабуюць выселіцца да 1 красавіка.
У кватэры, дзе жыве зь сям’ёю журналіст "Газэты выборчай" Андрэй Пачобут, супрацоўнікі КДБ апісалі маёмасьць.
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама сказаў у звароце да народу 28 сакавіка, што мэтай амэрыканскай інтэрвэнцыі ў Лібіі не зьяўляецца зьвяржэньне Муамара Кадафі, а перш за ўсё абарона цывільнага насельніцтва.
Партыя БНФ настойвае на адмене рашэньня ЖРЭА Савецкага раёну аб адмове ў падаўжэньні дагавору арэнды офісу.
Cтаршыня праваабарончага цэнтру "Вясна" Алесь Бяляцкі ў Парыжы заклікаў францускі МЗС ужыць эканамічныя санкцыі супраць беларускага рэжыму.
Судзьдзя Партызанскага райсуду Менску Натальля Пыкіна прызнала 20-гадовага актывіста руху «За свабоду» Мікіту Ліхавіда вінаватым ва ўдзеле ў масавых непарадках 19 сьнежня і пакарала яго трыма з паловай гадамі зьняволеньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму. <b>ВІДЭА</b>
Экс-кандыдат у прэзыдэнты, які заявіў пра катаваньні ў турме КДБ, палітуцякач Алесь Міхалевіч сёньня госьць “Начной Свабоды”.
Пасьля затрыманьня на Дзень Волі 25 сакавіка выйшла на волю актывістка БХД Ірына Губская. Прэсавага сакратара Саньнікава Алеся Артошчанкава адправілі з турму на вуліцы Валадарскага ў калёнію, не дачакаўшыся касацыі. У справе 19 сьнежня яшчэ адзін абвінавачаны – Алег Гнедчык.
У панядзелак у рэгіёнах судзілі ўдзельнікаў сьвяткаваньня Дня Волі. Як падлічылі праваабаронцы, у Магілёве, Берасьці ды іншых гарадох 25 сакавіка было затрымана 18 чалавек — грамадзкія актывісты і журналіст.
Як паведаміў праваабарончы цэнтар "Вясна", днямі быў зьмешчаны пад варту ўдзельнік мітынгу пратэсту 19 сьнежня мілулага года ў Менску актывіст «Маладога фронту» Алег Гнедчык.
На памежным пераходзе "Бераставіца" 28 сакавіка быў затрыманы стыпэндыят праграмы імя Каліноўскага Алег Коцкі, які навучаецца ў Торуньскім унівэрсытэце.
Карэспандэнт "Газэты Выборчай" у Беларусі Анджэй Пачобут атрымаў статус падазраванага па крымінальнай справе аб зьнявазе прэзыдэнта.
Памежнікі з аддзелу берагавой аховы Гомельскай памежнай групы затрымалі двух нямецкіх журналістаў — кіраўніка Маскоўскага карэспандэнцкага пункту "Deutschlandradio" Робэрта Баага й ягоную каляжанку з "Рэйнскай газэты" Дорыс Хэйман.
Суд Савецкага раёну Менску пакараў 15 суткамі арышту намесьніка старшыні "Маладога фронту" Міколу Дземідзенку. Моладзевага актывіста зьвінавацілі паводле артыкулу адміністрацыйнага кодэксу аб паўторным удзеле ў несанкцыянаванай акцыі.
Скасаваныя канцэрты гурту «Ляпіс Трубяцкой» у Менску, якія былі заплянаваныя на 1 і 2 красавіка ў клюбе «Рэактар».
Паводле статыстыкі Камісія па правах чалавека ААН, палітычны прытулак у 44 індустрыяльных краінах сьвету ў 2010 годзе хацелі атрымаць каля 359 тысячаў чалавек.
Паказаньні сьведак-міліцыянтаў судзьдзя палічыла вартымі даверу, а вось паказаньням сьведак з боку Івашкевіча не паверыла.
Жыхар Віцебску Сяргей Рыжоў, які спрабаваў удзельнічаць у прэзыдэнцкіх выбарах у якасьці кандыдата, але ня быў зарэгістраваны, цяпер стварае новую партыю «Белая Русь». Тое, што яе назва выклікае асацыяцыю з праўладным грамадзкім аб’яднаньнем, стваральніка БКП «Белая Русь» не бянтэжыць.
Альянс НАТО стаў на чале вайсковай апэрацыі ў Лібіі. Скарыстаўшыся магчымасьцямі, якія ім дае ўсталяваная “беспалётная” зона, лібійскія паўстанцы перайшлі ў контарнаступ на пазыцыі войск, верных Кадафі. Яны ўжо ўзялі пад свой кантроль гарады на ўсходнім ўзьбярэжжы краіны Пок Лануф, Брэг, Агейла і Бен Джавад і вядуць наступ на горад Сірт, дзе нарадзіўся Кадафі.
7 сутак адміністрацыйнага арышту даў Ленінскі райсуд Магілёва журналісту інфармацыйнай кампаніі «БелаПАН» Уладзімеру Лапцэвічу.
Сёньня ў будынку брытанскага парлямэнту ў Лёндане выступіць "Свабодны тэатар" зь Беларусі. У спэктаклі менскага тэатру таксама возьме ўдзел брытанскі актор Джуд Лоў, а ўводнае слова перад спэктаклем скажа сусьветна вядомы драматург Том Стопард.
Прадстаўнікі міжнароднай грамадзкасьці зьвярнуліся да прэзыдэнта Літвы Далі Грыбаўскайце ў сувязі з рэпрэсіямі беларускіх уладаў падчас прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году і пасьля іх.
Эўразьвяз гатовы "пайсьці далей" у пытаньні ўзмацненьня жорсткасьці санкцый у адносінах да Беларусі. Пра гэта заявіў міністар замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі, выступаючы ў Брусэлі на форуме па міжнародных адносінах.
Вышэйшы гаспадарчы суд пакінуў у сіле папярэджаньне Міністэрства інфармацыі газэце «Народная воля» ад 14 студзеня.
28 сакавіка а 10-й гадзіне адбыўся допыт менскай каардынатаркі аргкамітэту БХД Ірыны Логвін у Менскім гарадзкім упраўленьні КДБ у якасьці сьведкі па справе аб «масавых беспарадках». 29 і 30 сакавіка туды выклікаюць Любоў Каменеву і Валерыю Чарнаморцаву.
Аднаго зь лідэраў «Маладога фронту» Міколу Дземідзенку Савецкі райсуд Менску прысудзіў 15 сутак адміністрацыйнага арышту за паўторны ўдзел у несанкцыянаванай акцыі.
Судзьдзя Савецкага раёну Менску Аксана Ралява прызнала Івашкевіча вінаватым у дробных хуліганстве.
Сябра Маладога Фронту Юльян Місюкевіч зьвярнуўся ў Генэральную пракуратуру. На апошнім допыце ў КДБ ён даведаўся, што яго тэлефонныя размовы праслухоўваліся.
У беларускім МЗС заявілі,што Лашманкін пазбаўлены акрэдытацыі «у сувязі з парушэньнем беларускага заканадаўства».
Штраф у памеры 20 базавых велічыняў — за непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі, і яшчэ 2 базавыя велічыні — за несанкцыянаваныя дзеяньні.
Лібійскія паўстанцы заяўляюць, што ўзялі пад кантроль родны горад Муамара Кадафі. Прэзыдэнт ЗША вырашыў расставіць кропкі над “i” ў сваёй лібійскай стратэгіі.
Актывістку БХД Ірыну Губскую абвінавацілі ў дробным хуліганстве (за брыдкаслоўе) і прысудзілі да трох сутак адміністрацыйнага арышту.
Партыя БНФ заклікае міністра ўнутраных справаў Анатоля Куляшова падаць у адстаўку «на падставе няздольнасьці забясьпечыць правапарадак і выкананьне правоў грамадзянаў».
Сёньня ў Магілёве маюць разглядацца дзьве адміністрацыйныя справы: супраць журналіста інфармацыйнай кампаніі «БелаПАН» Уладзімера Лапцэвіча й старшыні абласной арганізацыі Партыі БНФ Зьмітра Салаўёва.
Віцебскі прадпрымальнік, экс-прэтэндэнт на ўдзел у мінулых прэзыдэнцкіх выбарах, заяўляе пра намер ініцыяваць рэфэрэндум аб адстаўцы Аляксандра Лукашэнкі.
Шмат хто зь фігурантаў справы 19 сьнежня атрымаў лісты падтрымкі ад міністра замежных спраў Славакіі Мікалаша Дзурынды.
Палітык Віктар Івашкевіч, маладафронтавец Мікола Дземідзенка і сябра БХД Ірына Губская, затрыманыя ў Дзень Волі ў Менску, знаходзяцца ў турме на Акрэсьціна. Суды на імі адбудуцца 28 сакавіка.
«Дысыдэнты кажуць поп-зоркам: Не сьпявайце ў Беларусі», — артыкул пад такім загалоўкам апублікаваны ў суботу ў брытанскай газэце «Independent».
Сьвяточная імпрэза адбылася ў цэнтры чэскай сталіцы, у найстарэйшай праскай царкве сьвятых Кузьмы і Дзям’яна пачатку Х ст. Сьвяткаваньне пачалося з набажэнства, у якім узяў удзел грэка-каталіцкі экзарх Чэхіі біскуп Уладыслаў Гучка.
Як паведаміў дзяжурны РАУС Ленінскага раёну, Паліна Панасюк вывесіла разам з паплечнікам расьцяжку з выявамі палітзьняволеных на адной з вуліц гораду.
Камітэт дзяржбясьпекі ўстанавіў яшчэ трох чалавек, якія падазраюцца ва удзеле ў масавых беспарадках у Менску 19 сьнежня 2010 году.
Віктара Івашкевіча, якога затрымалі 25 сакавіка каля плошчы Якуба Коласа, абвінавацілі ў дробным хуліганстве. Аднаго зь лідэраў «Маладога фронту» Міколу Дземідзенку таксама не адпусьцілі з міліцыі.
Загрузіць яшчэ