Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Партыя БНФ заклікае Анатоля Куляшова падаць у адстаўку


Анатоль Куляшоў
Анатоль Куляшоў
Партыя БНФ заклікае міністра ўнутраных справаў Анатоля Куляшова падаць у адстаўку «на падставе няздольнасьці забясьпечыць правапарадак і выкананьне правоў грамадзянаў». «Вінаватыя ў палітычных рэпрэсіях супрацоўнікі МУС і КДБ мусяць быць адхіленыя ад працы». Пра гэта гаворыцца ў адмысловай заяве Партыі БНФ па выніках адзначэньня Дня Волі.

Паводле ўправы Партыі БНФ, Дзень Волі быў адзначаны «маштабнымі рэпрэсіямі супраць апанэнтаў аўтарытарнага рэжыму». «Забараніўшы правядзеньне шэсьця з нагоды Дня Волі, Менскі гарадзкі выканаўчы камітэт груба парушыў права грамадзянаў на мірныя сходы і дэманстрацыі», — гаворыцца ў заяве.

Управа Партыі БНФ адзначае, што 25 сакавіка спэцслужбамі ў Менску і іншых гарадах краіны была ўчынена супрацьпраўная апэрацыя па ізаляцыі палітычных апанэнтаў улады: дзясяткі чалавек былі прэвэнтыўна затрыманыя безь якіх-небудзь законных падстаў, а супраць шэрагу палітычных дзеячаў і моладзевых актывістаў пачаты справы аб адміністрацыйных правапарушэньнях «па відавочна хлусьлівых сьведчаньнях».

«Асаблівае абурэньне выклікаюць брутальнае зьбіцьцё і беспадстаўнае затрыманьне кіраўніка Магілёўскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Зьмітра Салаўёва. Вылучаныя супраць Салаўёва абвінавачаньні Партыя БНФ ацэньвае як неабгрунтаваныя ды беспадстаўныя. Нанясеньне траўмаў пры затрыманьні Салаўёва Ўправа БНФ разглядае як акт фізычнай помсты палітыку ў сувязі зь яго грамадзка-палітычнай дзейнасьцю. Занепакоенасьць і трывогу выклікае таксама зьняволеньне Віктара Івашкевіча ды іншых асобаў па хлусьлівым абвінавачаньні ў «хуліганстве», — адзначаецца ў заяве.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG