Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уладзімер Правальскі – за адстаўку Аляксандра Лукашэнкі


Уладзімер Правальскі
Уладзімер Правальскі
Віцебскі прадпрымальнік, экс-прэтэндэнт на ўдзел у мінулых прэзыдэнцкіх выбарах, заяўляе пра намер ініцыяваць рэфэрэндум аб адстаўцы Аляксандра Лукашэнкі.

Уладзімер Правальскі абвясьціў пра стварэньне аргкамітэту для фармаваньня ініцыятыўнай групы, якая выступіць з прапановаю правесьці рэфэрэндум за адстаўку дзейнага прэзыдэнта. “Прапануем прэзыдэнту Рэспублікі Беларусі Лукашэнку А.Р. падаць у адстаўку з прычыны страты даверу выбарцаў” – такая, паводле Ўладзімера Правальскага, мае быць тэма грамадзкага абмеркаваньня.

Уладзімер Правальскі вылучаўся ў кандыдаты на ўдзел у мінулых прэзыдэнцкіх выбарах. Аднак Цэнтравыбаркам не зарэгістраваў ягонай кандыдатуры, прызнаўшы сапраўднымі толькі 118 подпісаў, сабраных за яго вылучэньне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG