Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вярхоўны суд разглядае скаргу Правальскага


Уладзімер Правальскі
Уладзімер Правальскі
22 лістапада Вярхоўны суд пачаў разгляд скаргі віцебскага прадпрымальніка Ўладзімера Правальскага на адмову Цэнтравыбаркаму зарэгістраваць яго кандыдатам у прэзыдэнты Беларусі.

Падчас пасяджэньня Правальскі заявіў хадайніцтва аб адводзе судзьдзі, бо судзьдзя, паводле заяўніка, "сыстэматычна парушае заканадаўства, задаючы пытаньні, якія не адносяцца да справы", перадае БелаПАН.

Судовае пасяджэньне спынена на час разгляду хадайнiцтва.

Скарга на пастанову ЦВК была пададзена Правальскім у Вярхоўны суд 19 лістапада. У скарзе ён адзначае, што Цэнтральная выбарчая камісія не правярала адпаведнасьць парадку вылучэньня яго кандыдатам у прэзыдэнты, што, на яго думку, зьяўляецца парушэньнем Выбарчага кодэкса.

Правальскі таксама інфармуе Вярхоўны суд пра тое, што яму ня выдалі пастанову ЦВК аб адмове ў рэгістрацыі, нягледзячы на вусны зварот у прыёмную камісію.

На падставе артыкула 68 Выбарчага кодэксу ён патрабуе адмяніць пастанову Цэнтравыбаркаму ад 18 лістапада.

Ініцыятыўная група Правальскага абвясьціла аб здачы ў тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі 109 338 подпісаў.

ЦВК заявіла, што сапраўднымі прызнаныя толькі 118 подпісаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG