Алесь Міхалевіч даслаў у рэдакцыю інтэрнэт-газэты Naviny.by допіс, які, паводле папярэдняй, месячнай даўніны, дамоўленасьці, ён меўся пісаць у рубрыку «Мнение». Аднак характар ліста сьведчыць, што ён быў напісаны да зьяўленьня ў блогу Міхалевіча паведамленьня пра тое, што ён знаходзіцца па-за зонай дасягальнасьці КДБ.