Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пікет не дазволены нават у дазволеным раней месцы


Кіраўнік Берасьцейскай арганізацыі «Маладыя дэмакраты» Уладзімер Вуек атрымаў адмову на правядзеньне 19 сакавіка пікету ў падтрымку палітычных зьняволеных.

Заяўка была накіраваная ў ідэалягічны аддзел Берасьцейскага гарвыканкаму. Улічваючы вопыт зваротаў да чыноўнікаў, «Маладыя дэмакраты» заявілі месцам правядзеньня пікету стадыён «Лякаматыў». Менавіта тут чыноўнікі Берасьця дазваляюць праводзіць мерапрыемствы. Але гэтым разам была адмова, кажа Ўладзімер Вуек:

«Чыноўнікі сваю адмову аргумэнтуюць тым, што якраз 19 сакавіка на стадыёне „Лякаматыў“ будуць праводзіцца нарматыўныя залікі МНС. Мы зьбіраемся 19 сакавіка прыйсьці на стадыён і ўпэўніцца, што там сапраўды немагчыма праводзіць мерапрыемства. А адмову будзем аспрэчваць у судзе».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG