Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шацікаву зноў выклікаюць у КДБ


Крысьціна Шацікава
Крысьціна Шацікава
Праваабаронцу з грамадзянскай кампаніі «Наш дом» Крысьціну Шацікаву 15 сакавіка чакаюць у Магілёўскай абласной управе КДБ. Паводле актывісткі, дапытваць яе будзе як сьведку ў крымінальнай справе аб масавых беспарадках 19 сьнежня сьледчы зь Менску Максім Мешчаракоў.

Шацікава: «Ён сказаў, што яго цікавяць фотаздымкі, якія я перадала ў лютым магілёўскім сьледчым КДБ. Калі я ім іх перадавала, яны ня выявілі вялікай зацікаўленасьці. Цяпер прыяжджае сьледчы ажно зь Менску. Сэнсу ад гэтага допыту я ня бачу ніякага, бо гэтыя фоткі ёсьць ужо і ў менскай міліцыі, дзе мяне таксама дапытвалі. І тлумачэньні мае ў іх ёсьць таксама».

На фотаздымках, якімі зацікавіўся Мешчаракоў, як сьцьвярджае Крысьціна Шацікава, зафіксаваныя сьведкі, якія бачылі, хто выломваў дзьверы й выбіваў вокны ў Доме ўраду 19 сьнежня. Яны могуць пацьвердзіць, кажа актывістка, што гэта былі не апазыцыянэры, а правакатары.

Фотаздымкі рабіла сама Шацікава. 4 лютага падчас допыту яна перадала іх магілёўскім сьледчым КДБ. 9 лютага фотаздымкі атрымаў сьледчы зь Першамайскага раённага аддзелу міліцыі Менску Аляксандар Фейцар.

На допыт выклікана і каляжанка Крысьціны Шацікава па грамадзянскай кампаніі «Наш дом» Марыя Вайнова.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG