Віцебскі каардынатар руху «За свабоду» Хрыстафор Жаляпаў быў на допыце ў абласной управе КДБ. Пазьней яго выклікалі на прафіляктычную гутарку да намесьніка кіраўніка Чыгуначнага РАУС.
На хатні адрас сустаршыні аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Паўла Севярынца прыйшоў ліст ад экс-прэзыдэнта Чэхіі Вацлава Гаўла і сяброў міжнароднага аб’яднаньня «Грамадзянская Беларусь».
24 сакавіка амбасадар Францыі ў Беларусі Мішэль Рэнэры на працоўнай сустрэчы ў беларускім зьнешнепалітычным ведамстве прадставіць пазыцыю сваёй краіны па лібійскай праблеме.
Былому прэзыдэнту Кіргізстану і яго прыхільнікам, абвінавачаным у расстрэле мітынгоўцаў на цэнтральнай плошчы Бішкеку падчас красавіцкага дзяржаўнага перавароту 2010 году, выстаўленыя дадатковыя абвінавачваньні ў злоўжываньні службовым становішчам.
Васьмярых бабруйскіх актывістаў апазыцыі папярэдзілі аб недапушчальнасьці ўдзелу ў масавых несанкцыянаваных мерапрыемствах. Прафіляктычную гутарку з імі правёў начальнік міліцыі грамадзкай бясьпекі Сяргей Малішэўскі.
Кіраўінцтва Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі-БНФ прыняло зварот да суайчыньнікаў з нагоды Дня Волі, у якім заклікала далучацца да руху “Выбары бяз Лукашэнкі”.
Урад сваёй пастановай №348 зацьвердзіў новы трохгадовы плян прыватызацыі на 2011-2013 гады, паведамілі агенцтву "Інтэрфакс-Захад" у Дзяржкамітэце па маёмасьці.
Былы амбасадар Вялікай Брытаніі Рычард Долтан у інтэрвію Радыё Свабода назваў тры верагодныя сцэнары разьвіцьця падзеяў у Лібіі.
Адбылася онлайн-канфэрэнцыя зь сябрам аргкамітэту па стварэньні партыі "Беларускі рух" Віктарам Івашкевічам.
Грамадзкія актывісты ў рэгіёнах рыхтуюцца адзначыць Дзень Волі — 25 сакавіка. Мясцовыя аддзелы КДБ і міліцыі таксама вядуць падрыхтоўку да гэтага дня – імкнуцца не дапусьціць, каб людзі выйшлі на вуліцу сьвяткаваць адметную дату нацыянальнай гісторыі.
Экс-кандыдат у прэзыдэнты Алесь Міхалевіч атрымаў палітычны прытулак у Чэхіі. У чацьвер Міхалевічу маюць выдаць адпаведныя дакумэнты.
Упершыню з пачатку гэтага году лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька змог сустрэцца са сваім адвакатам.
За тым, як адбываюцца працэсы над удзельнікамі акцыі пратэсту 19 сьнежня назірае вядомы праваабаронца, сябра Беларускага Хэльсынскага камітэту, у мінулым – судзьдзя Гары Паганяйла.
Прысуд па справе Дашкевіча і Лобава чакаецца пасьля 12-й гадзіны. Абвінаваўца просіць прызнаць Лобава вінаватым і пакараць яго пяцьцю гадамі ўзмоцненага рэжыму. Дашкевіча - трыма гадамі калёніі агульнага рэжыму.
Генэральны пракурор Рыгор Васілевіч адрэагаваў на адкрыты ліст бацькі Аляксандра Класкоўскага, арыштаванага па справе 19 сьнежня.
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама паведаміў, што найбліжэйшымі днямі камандаваньне апэрацыямі супраць сілаў лібійскага кіраўніка Муамара Кадафі будзе перададзена саюзьнікам ЗША.<b> Апошнія навіны зь Лібіі, камэнтары (АБНАЎЛЯЕЦЦА).</b>
Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла, вітаючы пашырэнье сьпісу неўязных у Эўразьвяз асобаў, даычных да палітычных рэпрэсій у Беларусі, выказалася за больш жорсткія санкцыі.
23 сакавіка ў гатэлі "Bristol" у Варшаве адбудзецца канфэрэнцыя “Як дэмакратызаваць Беларусь?” Яе арганізавалі Польскі інстытут міжнародных справаў і амбасада Вялікай Брытаніі ў Варшаве. Інфармацыйным фундатарам выступае тэлеканал “Белсат”.
У часе суду над Мікатам Ліхавідам, якога абвінавачваюць ва ўдзеле ў масавых беспарадках 19 сьнежня, выяўляюцца новыя недакладнасьці справы. Усе нібыта пацярпелыя міліцыянты не зьявіліся на экспэртызу альбо казалі пра іншыя пашкоджаньні, чым пазначаныя сьледчымі.
Журналістка Натальля Радзіна, якую абвінавачваюць у арганізацыі масавых беспарадкаў і ўдзеле ў іх, атрымала ліст ад экс-прэзыдэнта Чэхіі Вацлава Гаўла і сяброў чэскай арганізацыі «Грамадзянская Беларусь».
Літоўскія адвакаты аказваюць юрыдычную дапамогу сваім беларускім калегам. Аднак ад дзеяньняў беларускіх судоў і стаўленьня выканаўчай улады будзе залежаць, ці змогуць літоўскія адвакаты наўпрост дапамагаць абвінавачваным беларускім апазыцыянэрам.
Былы кандыдат у прэзыдэнты Дзьмітры Вус накіраваў заяву на імя пракурора Менску Мікалая Куліка. Палітык скардзіцца на дзеяньні сьледчага Анатоля Сукалы, які вядзе яго крымінальную справу.
У аўторак у Аляксея Шарстова, якога ўвечары ў панядзелак затрымалі ў якасьці падазраванага і зьмясьцілі ў СІЗА на Валадарскага, быў праведзены ператрус.
Чацьверты дзень авіяцыя кааліцыі наносіць удары па ваеннай інфраструктуры лібійскага лідэра Муамара Кадафі.
Супраць былога прэзыдэнта Кучмы заведзеная крымінальная справа. Ён падазраецца ў дачыненьні да забойства ў 2000-м годзе журналіста Георгія Гангадзэ.
Каля будынка Маскоўскага суду ў Менску 22 сакавіка затрыманыя ўдзельнікі акцыі ў падтрымку Дзмітрыя Дашкевіча і Эдуарда Лобава.
Брытанская PR-фірма, якая ўзначальваецца вядомым прыхільнікам кансэрватыўнай партыі, рэклямуе прыцягненьне інвэстыцый у Беларусь, у той час як Аляксандар Лукашэнка перасьледуе дэмакратычную апазыцыю – піша брытанская The Independent.
Жонка і сын лідэра Аб'яднанай грамадзянскай партыі ў мінулыя выходныя атрымалі з-за кратаў КДБ тры лісты, напісаныя Анатолем Лябедзькам 15-17 сакавіка.
"Узмоцнены кантроль за незаконным фінансаваньнем на тэрыторыі Беларусі палітычнай дзейнасьці праз замежныя грамадзка-палітычныя аб'яднаньні і фонды, а таксама іх прадстаўніцтва", заявіў начальнік ўпраўленьня інфармацыі МЗС Андрэй Савіных пракамэнтаваў меры ў адказ на санкцыі Эўразьвязу і ЗША ў дачыненьні да Беларусі.
Палітыка санкцый шматразова даказала сваю беспэрспэктыўнасьць. З такой заявай выступіў начальнік упраўленьня інфармацыі — прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных, камэнтуючы рашэньне Рады ЭЗ па Беларусі ад 21 сакавіка.
На афіцыйным сайце Эўразьвязу апублікаваны дадатковы сьпіс асобаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю краінаў Эўразьвязу. Цяпер агульны сьпіс налічвае 175 чалавек.
У Партызанскім судзе Менску судзяць актывіста “Руху за свабоду” Мікіту Ліхавіда. Яго абвінавачваюць ва ўдзеле ў масавых непарадках 19 сьнежня. Госьця ранішняга эфіру “Свабоды” – ягоная маці Алена Ліхавід.
Адмовы на правядзеньне акцый да Дня волі атрымалі актывісты з Полацку, Наваполацку і Мёраў. Віцебскі сябар АГП Сяргей Салодкін, які падаваў заяўку на пікет ад сябе асабіста, таксама не атрымаў дазволу.
23 сакавіка адновяцца суды над удзельнікамі падзеяў на плошчы Незалежнасьці. Мікіту Ліхавіда судзяць у Партызанскім судзе Менску, лідэра «Маладога фронту» Зьмітра Дашкевіча і ягонага паплечніка Эдуарда Лобава — у Маскоўскім судзе. У абодвух працэсах абвешчаныя перапынкі.
22 сакавіка Менскі гарадзкі суд абвесьці прысуд прадпрымальніку і сябру Аб’яднанай грамадзянскай партыі Андрэю Бандарэнку. Яго вінавацяць у эканамічных злачынствах, але сваякі і палітыкі называюць справу Андрэя Бандарэнкі палітычна матываванай.
22 сакавіка ў Менску пачынаюцца адразу два суды над ўдзельнікамі падзеяў у сьнежні мінулага году – Мікіту Ліхавіда будуць судзіць ў Партызанскім судзе Менску, лідэраў "Маладога фронту" Зьмітра Дашкевіча і Эдуарда Лобава – ў Маскоўскім судзе Менску.
Група беларускіх палітыкаў і грамадзкіх дзеячоў выступіла напярэдадні з маніфэстам, галоўны тэзіс якога – негвалтоўны супраціў нелегітымнай уладзе і актыўнае грамадзянскае процістаяньне ўсім дзяржаўным інстытутам.
21 сакавіка ў Брусэлі на пасяджэньні Рады Эўразьвязу па зьнешніх стасунках міністар замежных спраў Літвы Аўдронюс Ажубаліс адзначыў, што прымаючы пад увагу падзеі ў Японіі, ЭЗ павінен усімі сіламі імкнуцца да захаваньня правілаў ядзернай бясьпекі і аховы навакольнага асяродзьдзя ня толькі ў самім ЭЗ, але і ў суседніх краінах.
Дзьмітры Вус не выключае, што пазоў «Макдональдса» ў ягонай справе падрыхтавала сьледзтва. Мікалай Статкевіч азнаёміўся ў трыма тамамі сваёй справы. Аляксандр Фядута і ягоная жонка чытаюць у адзін час вершы Марыны Цьвятаевай.
21 сакавіка на пасяджэньні аргкамітэту па сьвяткаваньні Дня Волі вырашана не праводзіць у Менску шэсьця і мітынгу, а ўскласьці кветкі да помніка Янку Купалу. Аднак «Малады фронт» плянуе прыйсьці на плошчу Якуба Коласа.
"Зьміцер, хутчэй вяртайся да нас! Мы ўсе вельмі-вельмі чакаем цябе на свабодзе: з насычанаю чорнаю гарбатаю бяз цукру і гарою шакаляду, як ты любіш", зьвяртаецца да палітвязьня Зьмітра Дашкевіча Наста Палажанка.
21 сакавіка суд Ленінскага раёну Магілёва не задаволіў скаргу кіраўніка абласной арганізацыі Партыі БНФ Зьмітра Салаўёва на дзеяньні кіраўніка ўправы КДБ па Магілёўскай вобласьці Ігара Сергяенкі.
Кіраўнік расейскага ўраду Ўладзімер Пуцін, выступаючы на Воткінскім заводзе, асудзіў рэзалюцыю Рады бясьпекі ААН па Лібіі”. Яму запярэчыў прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў.
"З намі Бог!" — падпісвае напрыканцы ліста з турмы Эдуард Лобаў. Верым, што на судовым працэсе 21 сакавіка Божая любоў і ласка будзе апірышчам і дапамогаю для палітвязьняў", - лічыць паплечнік палітвязьня Юльян Місюкевіч.
Аргкамітэт сьвяткаваньня Дня Волі ў Менску вырашыў не праводзіць шэсьця і мітынгу. Пра гэта радыё «Свабода» паведаміў лідэр Партыі БНФ Аляксей Янукевіч пасьля сёньняшняга пасяджэньня аргкамітэту.
Каго судзяць за Плошчу: абвінавачаныя у крымінальнай справе аб масавых беспарадках 19.12.10 вачыма сяброў, калегаў, сваякоў. "З Мікітам пазнаёміліся, калі ён пасьля мінулых прэзыдэнцкіх выбараў зьявіўся ў Руху “За свабоду”. Быў яшчэ непаўнагадовым", згадвае актывістка руху Ірына Бохан.
21 сакавіка беларуская дэлегацыя накіроўваецца ў Маскву, каб пачаць перамовы зь віцэ-прэм’ерам, міністрам фінансаў Расеі Аляксеем Кудрыным пра расейскі дзяржкрэдыт на 1 мільярд даляраў і крэдыт антыкрызіснага фонду ЭўрАзЭС на 2 мільярды даляраў.
Загрузіць яшчэ