Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сурвіла: “Рада БНР за больш жорсткія санкцыі супраць рэжыму”


Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла, вітаючы пашырэнье сьпісу неўязных у Эўразьвяз асобаў, датычных да палітычных рэпрэсій у Беларусі, выказалася за больш жорсткія санкцыі.

Сурвіла: “Тое, што Эўразьвяз пашырыў сьпіс “неўязных” яшчэ на 19 датычных да палітычных рэпрэсіяў, можна толькі вітаць. Аднак пакуль па-за санкцыямі застаецца гэтак званае “сярэдняе зьвяно” рэпрэсіўный машыны – сьледчыя КДБ і пракуратуры, сыстэмы МУС, якія практычна штодзённа праводзяць ператрусы ў апазыцыйных актывістаў, выклікаюць іх на допыты, рыхтуюць справы ў так званыя суды.

Таму Рада БНР паўтарае прапанову, якую мы выказалі адразу пасьля падзеяў 19 сьнежня: усім супрацоўнікам рэпрэсійнай машыны – КДБ, іншых спэцслужбаў, пракуратуры, судоў, незалежна ад іх пасадаў, а таксама членам іх сем’яў, павінен быць забаронены ўезд у Эўразьвяз, ЗША і Канаду, у Турэччыну, Украіну і Ягіпет (апошнія тры краіны – месца адпачынку іх і іх сем’яў).

Адначасна, Рады БНР дамагаецца падтрымкі з боку Захаду грамадзянскай супольнасьці, усіх, хто вядзе змаганьне за свабоду і незалежнасьць Беларусі. Гэтая тэма – прадмет размоў членаў Рады БНР з палітыкамі Захаду. Так, у мяне адбыўся абмен меркаваньнямі з прэм’ер-міністрам Канады, члены Рады БНР абмяркоўвалі гэта з дзяржсакратаром ЗША Гілары Клінтан, з кіраўнікамі некаторых эўрапейскіх краінаў. Мы знаходзім разуменьне і будзем працягваць свае намаганьні”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG