Былы амбасадар Вялікай Брытаніі Рычард Долтан у інтэрвію Радыё Свабода назваў тры верагодныя сцэнары разьвіцьця падзеяў у Лібіі.
Рычард Долтан : “Мэта рэзалюцыі Рады бясьпекі ААН прадугледжвае абарону цывільнага насельніцтва дасягненьне перамір’я. Першы сцэнар прадугледжвае, што пасьля перамір’я пачнуцца перамовы і будзе дасягнута пагадненьне пра стварэньне агульнанацыянальнага ўраду без палкоўніка Кадафі. Паводле другога сцэнару, дасягнуць дамоўленасьцяў не ўдасца і Лібія будзе падзеленая на Заходнюю і Усходнюю часткі; у першай будзе кіраваць Кадафі, у другой – апазыцыя. Узьнікне вельмі нестабільная сытуацыя, з патэнцыялам грамадзянскай вайны, што можа спарадзіць чарговую інтэрвэнцыю міжнародных сілаў. Яшчэ адзін, найлепшы для Лібіі і больш верагодны, на мой погляд, сцэнар, палягае ў тым, што апазыцыя пры падтрымцы сілаў міжнароднай кааліцыі зьдзейсьніць пасьпяховы контранаступ у заходнім накірунку, якое будзе суправаджацца паўстаньнямі ў шэрагу гарадоў заходняй Лібіі. Гэта можа значна аслабіць падтрымку Кадафі. І хаця няма ніякай упэўненасьці ў тым, што падзеі будуць разьвівацца менавіта такім чынам, посьпех у гэтым накірунку больш верагодны, чым параза”.