Паводле статыстыкі Камісія па правах чалавека ААН, палітычны прытулак у 44 індустрыяльных краінах сьвету ў 2010 годзе хацелі атрымаць каля 359 тысячаў чалавек.
Гэта на 5% менш, чым у папярэднім годзе, і на 40% менш, чым у рэкордным 2001 годзе.
Найбольшы спад руху ўцекачоў (у сярэднім – на 33% у параўнаньні з папярэднім годам) быў адзначаны ў такіх міжземнаморскіх краінах як Альбанія, Кіпр, Грэцыя, Італія, Мальба, Партугалія, Гішпанія.
Але адначасова колькасьць просьбаў аб атрыманьні прытулку пабольшала, у параўнаньні з папярэднім годам, у такіх краінах, як Нямеччына (49%), Швэцыя (32%), Данія (30%).
Паводле статыстыкі ААН, у Беларусі летась прытулку прасілі 150 чалавек (у 2009 – 160 чалавек).

Колькасьць просьбаў аб палітычны прытулак у 2010 у выбраных краінах сьвету
| |
ЗША | 55530 |
Францыя | 47790 |
Нямеччына | 41330 |
Швэцыя | 31820 |
Вялікабрытанія | 22090 |
Нідэрлянды | 13330 |
Грэцыя | 10270 |
Нарвэгія | 10060 |
Польшча | 6540 |
Расея | 2180 |
Украіна | 1500 |
Чэхія | 460 |
Літва | 370 |
Беларусь | 150 |