Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналістку Ірыну Халіп выклікалі ў КДБ знаёміць са справай


Андрэй Саньнікаў, Даніла Саньнікаў, Ірына Халіп
Андрэй Саньнікаў, Даніла Саньнікаў, Ірына Халіп
Жонка Андрэя Саньнікава Ірына Халіп пачала знаёміцца з крымінальнай справай. Менгарсуд не задаволіў касацыйныя скаргі на прысуд удзельнікаў Плошчы Алеся Атрошчанкава, Дзьмітрыя Новіка і Аляксандра Малчанава. У справе Ўладзімера Някляева — 28 тамоў.

5 красавіка Ірына Халіп пачала азнаямленьне з крымінальнай справай, у якой яна фігуруе як абвінавачаная ў арганізацыі дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо ва ўдзеле ў такіх дзеяньнях. Для азнаямленьня са справай Ірыну Халіп супрацоўнікі спэцслужбаў павезьлі ў КДБ. На час падрыхтоўкі рэпартажу яна яшчэ не вярнулася дамоў. Маці Ірыны Халіп Люцына Бяльзацкая сказала «Свабодзе»:

«Учора толькі перакваліфікавалі абвінавачаньне, а сёньня яна пачала знаёміцца са справай. Паводле зьвестак, у справе таксама фігуруюць Севярынец і Марцалеў».

Сузаснавальнік БХД Павал Севярынец падчас выбарчай кампаніі ўзначальваў штаб Віталя Рымашэўскага, Сяргей Марцалеў актывістам штабу Мікалая Статкевіча, Ірына Халіп падчас выбараў дапамагала свайму мужу Андрэю Саньнікаву. Чаму гэтыя людзі апынуліся ў адной справе, чаму Ірыну Халіп ня будуць судзіць разам з мужам, Андрэем Саньнікавым? У маці Ірыны Халіп ёсьць вэрсія:

Магчыма, яны пабаяліся судзіць разам мужа і жонку — гэта было б і для гэтага рэжыму занадта.
«Магчыма, яны пабаяліся судзіць разам мужа і жонку — гэта было б і для гэтага рэжыму занадта. Ня ведаю, лёгіку тут зразумець немагчыма. А Іра мяркуе, што паколькі розныя абвінавачаньні…».

Паводле Люцыны Бяльзацкай, Ірына задаволеная тым, што зараз ёй пагражае не 15 гадоў зьняволеньня, а толькі тры, але яна лічыць і гэтае абвінавачаньне незаконным.

5 красавіка ўступіў у сілу прысуд Алесю Атрошчанкаву, Дзьмітрыю Новіку і Аляксандру Малчанаву, якіх Фрунзенскі раённы суд у сакавіку прызнаў вінаватымі ва ўдзеле ў масавых беспарадках і асудзіў адпаведна на 4, 3,5 і 3 гады зьняволеньня. Сёньня Менскі гарадзкі суд разгледзеў касацыйныя скаргі адвакатаў Атрошчанкава, Новіка і Малчанава і пакінуў прысуды бязь зьменаў, а скаргі — без задавальненьня. Паводле жонкі Атрошчанкава Дар’і Корсак, рашэньне Менскага гарсуду паказвае, што спадзяваньні на мякчэйшае стаўленьне рэжыму да вязьняў не апраўдваюцца:

«Шчыра кажучы, была ўпэўненая, што яны пакінуць касацыю без задавальненьня. Мяркую, сытуацыя з вызваленьнем вязьняў Плошчы, ня толькі майго мужа, можа вырашыцца толькі эканамічнымі санкцыямі і палітычнай воляй. Мы будзем далей абскарджваць прысуд, далейшая інстанцыя — Вярхоўны суд. Зараз я атрымала дазвол на спатканьне з мужам і абавязкова гэта зраблю».

"Далейшая інстанцыя – Вярхоўны суд"
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:23 0:00
Наўпроставы лінк

Праваабаронца Людміла Гразнова, якая прысутнічала на разглядзе скаргаў трох удзельнікаў Плошчы ў гарадзкім судзе, сказала «Свабодзе»:

«Расчараваная такім вынікам. Усё ж спадзявалася на зьмякчэньне прысудаў, улічваючы ня толькі юрыдычны аспэкт — што масавых беспарадкаў насамрэч не было, але і сёньняшнюю эканамічную сытуацыю. Вунь якія чэргі ў абменьніках. Разумная ўлада, на маю думку, пайшла б на зьмякчэньне».

Паводле зьвестак, 28 тамоў налічвае крымінальная справа Ўладзімера Някляева. Кожны дзень экс-кандыдат на прэзыдэнта працягвае езьдзіць у КДБ на азнаямленьне са справай. «Калі гэта скончыцца, Уладзімер сам ня ведае», — мяркуе жонка палітыка Вольга.

Бацька актывіста Паўла Вінаградава Юры цытуе апошні ліст сына з «Валадаркі», у якім Павал піша пра перанаселенасьць у камэры — 25 вязьняў на 15 ложкаў, сьпяць па чарзе. Сьледчае ўпраўленьне папярэдняга расьсьледаваньня ГУУС Менгарвыканкаму 5 красавіка выставіла Паўлу Вінаградаву абвінавачаньні.

Акрамя ўдзелу ў масавых непарадках, яго вінавацяць таксама ў зьнявазе дзяржаўных сымбаляў,
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG