Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кастытуцыйны суд ацэньвае Карту паляка


31 сакавіка Канстытуцыйны суд Беларусі пачне высьвятляць, ці адпавядае польскі закон "Аб карце паляка" міжнароднаму праву.

"Суд сёньня распачаў вывучэньне пытаньня, невядома, колькі часу спатрэбіцца для прыняцьця рашэньня", – паведамілі "Інтэрфаксу" ў КС.

Там адзначылі, што "ўпершыню ў сваёй дзейнасьці Канстытуцыйны суд павінен будзе выкласьці сваю пазыцыю наконт дакумэнту, прынятага замежнай дзяржавай".

У лютым Палата прадстаўнікоў пастанавіла зьвярнуцца ў КС, каб вызначыць, ці адпавядае польскі закон "Аб карце паляка" агульнапрызнаным прынцыпам і нормам міжнароднага права.

Старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімер Андрэйчанка, заявіў, што "гэтая праблема (польскі закон "Аб карце паляка") закранае цэлы шэраг напрамкаў беларуска-польскага ўзаемадзеяньня. У закон Рэспублікі Польшчы "Аб карце паляка" закладзены палажэньні, якія супярэчаць міжнародным нормам і не адпавядаюць прынцыпам добрасуседзтва".

7 верасьня 2007 году парлямэнт Польшчы прыняў закон "Аб карце паляка", які пачаў дзейнічаць 31 сакавіка 2008 г. Карта пацьвярджае прыналежнасьць этнічных палякаў, якія жывуць у СНД і Прыбалтыцы, да польскага народу і дае ім ільготы ў афармленьні візаў пры наведваньні Польшчы, гарантуе падтрымку пры вядзеньні бізнэсу, працаўладкаваньні і паступленьні на вучобу ў Польшчы.

Улады Беларусі неаднаразова крытыкавалі практыку распаўсюджваньня "карты паляка", вінавацячы Польшчу ў парушэньні міжнароднага права.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG