Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Па ўсіх законах жанру Пракаповіч павінен сысьці”


Якіх кадравых зьменаў можна чакаць у сувязі зь цяжкім фінансавым і валютным крызісам? Якой можа быць рэакцыя народу на эканамічныя цяжкасьці апошніх тыдняў? Што можа запатрабаваць Расея за выратавальны крэдыт? Над гэтымі тэмамі ў “Праскім акцэнце” разважаюць рэдактар інтэрнэт-выданьня “Мы” Кірыл Пазьняк, і палітолягі Аляксей Пікулік і Кірыл Коктыш.

Слухайце перадачу ў нядзелю, 3 красавіка, у 18 гадзін

Прапануем вашай увазе фрагмэнты гутаркі


Пікулік: З Нацбанку за апошні год сышла добрая каманда – Калаўр і Мацюшеўскі, там не засталося людзей, якія аргумэнтавана могуць сказаць “не”... Урад будзе вымушаны “абваліць” рубель...Гэта толькі з Менску бачыцца, што расейская эліта сьпіць і бачыць, як захапіць беларускую прамысловасьць...Лукашэнка хоча, каб яго калі не любілі, то паважалі

Пазьняк: Эканамічную палітыку вызначае адміністрацыя прэзыдэнта, публічна яе агучвае ў “Саўбелцы” памочнік прэзыдэнта Ткачоў...Адстаўка Пракаповіча будзе, калі сапраўды давядзецца пайсьці на дэвальвацыю...У любы час, і гэта чакаецца, Лукашэнка можа ізноў скіравацца на Захад...У крызіс людзі думаюць не аб зрынаньні Лукашэнкі, а аб тым, як выжыць

Коктыш: Масква ня будзе зацікаўлена ў банкруцтве братняй рэспублікі, але Расея будзе чакаць, пакуль Лукашэнка не атрымае тое, што ён, на думку Расеі, павінен атрымаць...Беларускае пытаньне сёньня на такой пэрыфэрыі расейскага палітычнага парадку дня, што наўрад ці Расея будзе дамагацца прарываў на беларускім напрамку....Дэвальвацыя бессэнсоўная, яна не палепшыць становішча экспарцёраў, чыя прадукцыя збываецца ў Расеі па палітычных, а не па эканамічных схемах
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG