У Беларусі зьмяншаецца колькасьць незалежных грамадзка-палітычных выданьняў. Паводле дадзеных Беларускай асацыяцыі журналістаў, іх засталося менш за 30 (Дзесяць год таму іх было больш за 50). Прычым 13 газэт пазбаўленыя права распаўсюду празь дзяржаўныя прадпрыемствы «Белсаюздрук» і «Белпошта».
І без таго складанае становішча незалежных рэгіянальных газэт яшчэ больш пагоршылася пасьля хвалі рэпрэсій па выніках прэзыдэнцкіх выбараў.
Пасьля 19 сьнежня на Берасьцейшчыне на адно незалежнае выданьне стала менш. У Івацэвічах зачынена «Газэта для вас». Рэдактары іншых незалежных выданьняў рэгіёну кажуць, што фінансава існаваць становіцца складаней: значна даражэюць друк і папера.
На Лунінеччыне калектыў выданьня «Информ-Прогулка» адзначыць у сакавіку 7 гадоў існаваньня. Галоўны рэдактар Андрэй Вышынскі кажа, што наклад сёлета павялічыўся, але існаваць надзвычай складана, бо растуць цэны на друк і паперу. Цяжэй і атрымліваць інфармацыю ад мясцовых чыноўнікаў:
«Наклад выданьня зараз складае 8100 асобнікаў. Павялічваецца попыт на газэту. Распаўсюджваем наша выданьне ўсімі магчымымі спосабамі, пераважна праз прыватных распаўсюднікаў. Што да атрыманьня інфармацыі, дык тут зьяўляюцца дадатковыя праблемы. У прыватнасьці, прыйшоў да нас ліст зь мясцовай адміністрацыі, дзе напісана, што трапіць цяпер на нейкае афіцыйнае мерапрыемства магчыма толькі пасьля папярэдняй заяўкі. Акрамя гэтага, значна падрасьлі выдаткі на выданьне газэты. Толькі друкарня павялічыла расцэнкі на 22 працэнты. Пакуль ніяк ня можам разьлічыцца зь пінскай друкарняй».
Пагоршылася сытуацыя з атрыманьнем афіцыйнай інфармацыі і ў журналістаў выдавецкага дому «Інтэкс-прэс» у Баранавічах. Чыноўнікі адмаўляюць журналістам у афіцыйных камэнтарах. Карэспандэнты рэгіянальных газэт Баранавіцкага выдавецкага дому працуюць без акрэдытацыі, кажа намесьнік галоўнага рэдактара «Інтэкс-прэс» Алесь Белы:
«Чыноўнікі звычайна проста адмаўляюць нам у камэнтарах. Або, калі нешта кажуць, то патрабуюць, каб не спасылаліся на іх. Цяпер я падрыхтаваў некалькі зваротаў з просьбай даць акрэдытацыю рэгіянальным журналістам. Бо ў Ганцавічах карэспандэнты дзевяць гадоў ня маюць афіцыйнай акрэдытацыі. Нам адмаўляюць у гэтым абсалютна безь ніякіх абгрунтаваньняў».
У рэгіёне пасьля выбараў на адну газэту паменела. Лідзія Цалуйка, рэдактарка «Газеты для вас» у Івацэвічах, прыняла рашэньне зачыніць выданьне. Калектыў застаўся бяз працы. Спадзяваньні — на салідарнасьць зь іншымі выданьнямі. Былы карэспандэнт івацэвіцкай газэты Павал Дайлід кажа, што, магчыма, ужо ў гэтым месяцы будзе новае выданьне ад баранавіцкага «Інтэкс-прэсу»:
«Ужо 17 сакавіка будзем выпускаць першы нумар выданьня ў Івацэвічах. Журналіст і рэклямны мэнэджэр „Газеты для вас“ будуць працаваць у новым выданьні».
Галоўны рэдактар «Брэсцкай газэты» Віктар Марчук кажа, што пасьля выбараў расьце цікавасьць грамадзян да інфармацыі, наклад выданьня павялічыўся:
«Мне хацелася б думаць, што ў сувязі з выбарамі і наступнымі падзеямі павялічваецца інтарэс людзей да палітыкі, інфармацыі, эканомікі, таму і наклады павялічваюцца».
На Берасьцейшчыне на сёньня — шэсьць незалежных выданьняў, якія распаўсюджваюцца ў Берасьці, Баранавічах, Пінску, Лунінцы і іншых гарадах.
Уладзімер Скрабатун, рэдактар і выдавец адзінай на Віцебшчыне зарэгістраванай незалежнай рэгіянальнай газэты «Вольнае Глыбокае», ніякіх пазытыўных зьменаў у лёсе выданьня адзначыць ня можа:
«Усё так і стаіць на месцы. Як не было падпіскі, так і няма. А калі няма падпіскі, дык мы ня можам выходзіць у суседніх рэгіёнах — Мёрах, Шаркоўшчыне, іншых… Прадаём газэту на кірмашы, але гэта толькі ў Глыбокім. І ніхто зь нейкай вёскі за 20–30 кілямэтраў, каб набыць газэту, у Глыбокае не паедзе…»
І продажам газэты, і пошукам тэмаў, і напісаньнем артыкулаў займаецца асабіста Ўладзімер Скрабатун і ягоная сям’я. На дзяржаўныя імпрэзы і на нарады ў райвыканкам выдаўца «Вольнага Глыбокага» раённыя ўлады не запрашаюць:
Шэф-рэдактар газэты «Витебский курьер» Вадзім Баршчэўскі таксама адзначае падобныя праблемы. Хаця гэтая газэта зарэгістраваная ў Расеі як расейскае пэрыядычнае выданьне, цяжкасьці з распаўсюдам у Беларусі тыя самыя.
«Як не было ў нас падпіскі, так і няма. Як у шапікі нас ня бралі, так і не бяруць. Па-ранейшаму застаемся ў Смаленску, і шанцаў перайсьці ў Беларусь, стацца беларускім выданьнем таксама няма».
За мінулы год некалькі разоў былі канфіскаваныя наклады газэты «Витебский курьер», а таксама неаднойчы былі аштрафаваныя асобы, якія перавозілі выданьне з Расеі. Міліцыянты затрымліваюць, а судовыя органы караюць за парушэньне правілаў распаўсюду расейскай газэты на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь: нібыта на распаўсюд трэба браць асобны дазвол. Але, як удалося высьветліць праваабаронцу Паўлу Левінаву, пераважная большасьць расейскіх выданьняў прадаецца ў беларускіх шапіках без аніякага дазвольнага дакумэнту.
«Витебский курьер» мае вельмі абмежаваныя мажлівасьці для распаўсюду: у цяперашніх умовах газэта бясплатна распаўсюджваецца па паштовых скрынях жыхароў Віцебску. Але зусім нядаўна паўсталі праблемы з падатковай інспэкцыяй, працягвае Вадзім Баршчэўскі:
«Падатковая да нас чапляецца. Спроба была задушыць газэту. Маўляў, мы выходзім, а падаткі ня плацім. Але ж у нас няма дазволу на распаўсюд, як мы можам?.. А калі мы проста так яе раздаём, дык якія могуць быць падаткі? Наклад у нас 11 тысяч асобнікаў. Павялічыць мы яго ня можам, ды зараз гэта й ня мае сэнсу».
Шэф-рэдактар спадар Баршчэўскі кажа, што цяперашні наклад — гэта найбольшае, што можна перавезьці праз расейска-беларускую мяжу з пэўнымі ўмовамі кансьпірацыі. Бо калі машыну з цэлым накладам спыняюць і ўсё канфіскоўваюць, то гэта дужа вялікія выдаткі. Таму павялічваць наклад — рызыкоўна і небясьпечна.
Недзяржаўная «Газета Слонімская» мае юрыдычны адрас, але рабіць яе даводзіцца ў трох месцах. Рэклямная служба працуе ў павільёне, пад рэдакцыю наймаюць невялікае памяшканьне на Косаўскім рынку Слоніма. Большасьць рэпартэраў працуюць па сваіх кватэрах. Гэта вымушанае становішча, бо памяшканьне для рэдакцыі не ўдаецца афіцыйна вывесьці з жылога фонду ў нежылы. Поруч з «Газетай Слонімскай» (наклад 6000) выходзіць другая грамадзка-палітычная газэта — «Отдушина». Яна таксама выдаецца на дзьвюх мовах, накладам 3200 асобнікаў, і прысьвечаная пераважна сацыяльным пытаньням.
Галоўны рэдактар Віктар Валадашчук кажа, што пакуль не ўдаецца вярнуць выданьне ў падпісны каталёг «Белпошты». У Слоніме праводзіў прыём міністар сувязі і інфарматызацыі Мікалай Панцялей.
Валадашчук: «Я хадзіў да яго на прыём, гаварыў аб тым, каб газэта зноў трапіла ў падпісны каталёг. Ён адказаў, што я павінен зацікавіць „Белпошту“ такім чынам, каб газэта трапіла ў падпіску. Якім чынам я павінен зацікавіць яе, каб яна пагадзілася аднавіць наша супрацоўніцтва, я так і не даведаўся».
Не бяруць «Газету Слонімскую» і ў газэтныя шапікі.
Валадашчук: «Больш за тое, я намагаюся ўжо зь першага кастрычніка аднавіць супрацоўніцтва зь „Белсаюздрукам“, каб прадаваць у шапіках газэту, аднак гэта не ўдаецца. Тады была прэсавая канфэрэнцыя з новым старшынёй аблвыканкаму Сямёнам Шапірам, і ён сказаў, што дае згоду, каб „Газета Слонімская“ распаўсюджвалася ў „Белсаюздруку“. Я пасылаў дакумэнты, вёў тэлефонныя размовы, але, як я зразумеў, пэўныя чыноўнікі не даюць пакуль згоды. Хоць я кажу: першая асоба вобласьці дала на тое згоду».
За пяць месяцаў нічога зрабіць не ўдалося. Рэдакцыйныя распаўсюднікі мусяць стаяць побач з шапікам і прадаваць сваю газэту, хоць яна цалкам магла б прадавацца разам зь іншымі, кажа Віктар Валадашчук. Ён зазначае, што зь першага студзеня перастала дзейнічаць пастанова ўраду аб ліцэнзаваньні розьнічнага гандлю.
Валадашчук: «Тым ня менш адну з нашых распаўсюдніц на жаданьне мясцовых уладаў хочуць пакараць за тое, што яна прадавала газэту ў нібыта не прызначаным для гэтага месцы. Яна чакала аўтобус на прыпынку, трымала газэту, падышлі людзі, папрасілі прадаць. Але падышлі супрацоўнікі выканкаму, выклікалі міліцыянта і спрабавалі скласьці акт аб незаконным продажы газэты. Я ведаю, што ёсьць пэўны ціск на супрацоўнікаў міліцыі, каб склалі пратакол правапарушэньня і перадалі ў суд».
Віктар Валадашчук кажа і пра станоўчы зрух: сёлета выданьне нарэшце зноў пачало друкавацца ў гарадзенскай абласной друкарні, гэтаму паспрыяў Сямён Шапіра. Пяць гадоў улады не давалі на гэта згоды, і газэту даводзілася друкаваць у Менску. Праўда, ад першага сакавіка абласная друкарня ўзьняла цэны практычна на трыццаць адсоткаў, зазначае Віктар Валадашчук.
На Магілёўшчыне выходзіць друкам толькі адна грамадзка-палітычная незалежная газэта — горацкі «Ўзгорак». Спынены выхад у рэгіёне й выданьняў гэтак званай малой прэсы.
Як кажа рэдактарка агульна-палітычнай газэты «Ўзгорак» Галіна Будная, з рэпрэсіямі спэцслужбаў і ўлады выданьне пакуль не сутыкалася. Хоць да іх рэдакцыя і рыхтавалася. Наклад газэты — 1000 асобнікаў. Выданьне распаўсюджваецца ў Горацкім, Дрыбінскім і Мсьціслаўскім раёнах. Ствараецца ўласная сетка распаўсюду, зазначае спадарыня Будная:
«Наагул мы стараемся распаўсюджвацца болей. Заключаем дамовы з прадпрымальнікамі, то бок каб болей было пунктаў, дзе можна было б купіць нашу газэту. Нас жа не бяруць у кіёскі „Саюздруку“. Гэта, канечне, вялікі мінус. Калі б у Мсьціславе й Дрыбіне, дый у Горках, мы прадаваліся ў шапіках, то былі б болей даступныя людзям».
Летась двое супрацоўнікаў «Узгорка» і яго рэдактар Эдуард Брокараў памерлі. Цяпер у рэдакцыі працуюць толькі трое чалавек. Што да продажу ў шапіках «Белсаюздруку», то з выданьнем ня хочуць заключаць дамовы, бо, як сьцьвярджае кіраўніцтва, газэта нібыта не напрацавала сабе аўтарытэту.
Тры месяцы ўжо не выходзяць у рэгіёне выданьні малой прэсы. Прычыны не называюцца. Газэтак з накладам да 300 асобнікаў у вобласьці выходзіла пятнаццаць. Выдаваліся яны мясцовымі актывістамі апазыцыі. Сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў Генадзь Суднік гэтак камэнтуе сытуацыю:
«Яны былі альтэрнатывай дзяржаўнай прэсе, якая наагул стала прапагандысцкай, абслугай улады. І тое, што цяпер вось надарылася замінка, гэта дужа дрэнна для настрою й стану грамадзтва. Трэба зрабіць усе захады, каб гэтую сытуацыю павярнуць назад. Трэба зноў паказаць людзям, чытачам, што ёсьць і альтэрнатыўныя погляды й альтэрнатыўныя прапановы».
Апошняя на Гомельшчыне сапраўды незалежная грамадзка-палітычная газэта «Вольны час» закрылася ў верасьні 2005 году. Гэта было зьвязана найперш з тым, што друкаваць газэту адмовіліся дзяржаўныя паліграфічныя прадпрыемствы абласнога цэнтру, а таксама Рэчыцы, Мазыра, Сьветлагорску.
Незалежныя грамадзка-палітычныя выданьні засталіся хіба толькі ў выглядзе малафарматных газэт і некаторых інтэрнэт-сайтаў, якія даюць чытачам непадцэнзурную грамадзка-палітычную інфармацыю.
У Мазыры выданьне «малой» незалежнай прэсы — «Мазырскія ведамасьці», «Палескі кур’ер» — ачольвае грамадзкі актывіст Уладзімер Целяпун.
Падчас выбараў яго тузалі ў мясцовым выканкаме — і наконт накладу, і наконт сродкаў на выданьне.
«У выканкаме падчас выбараў ня верылі, што наклад 299 асобнікаў — думалі, што значна больш. Папярэджвалі. Я сказаў: кал зьбераце больш, я буду несьці адказнасьць. Цікавіліся таксама, адкуль сродкі. Кажу ім — каб былі сродкі, я выпускаў бы кожны тыдзень. Магчыма, нават вялікую каляровую газэту».
Мазырскі актывіст лічыць, што ў цяперашніх варунках патрэбна адмысловая праграма падтрымкі «малых» выданьняў:
«Трэба, каб была мэтанакіраваная праграма, каб былі сродкі і магчымасьць друкаваць іх».
У свой час на Гомельшчыне выдавалася каля двух дзясяткаў малафарматных газэт — у Тураве, Рэчыцы, Сьветлагорску, Жлобіне, Рагачове, Добрушы, Гомелі. Цяпер, прынамсі ў абласным цэнтры, засталіся, па сутнасьці, тры: бюлетэнь «Грамадзянскія ініцыятывы» закрытага ўладамі аднайменнага грамадзкага аб’яднаньня, малафарматная газэта незалежнага прафсаюзу РЭП «Перазьменка» і «Гомельскі форум».
Абмяленьне незалежнага мэдыйнага рынку мясцовыя палітыкі зьвязваюць з адсутнасьцю сродкаў і складанасьцю распаўсюду.
Рэдактар бюлетэня «Грамадзянскія ініцыятывы», кіраўнік абласной арганізацыі АГП Васіль Палякоў:
«Больш стала складанасьцяў. Падрыхтаваць, надрукаваць — усё гэта патрабуе пэўных выдаткаў. Не заўсёды ёсьць магчымасьць усё гэта вольна распаўсюджваць. З кожным годам займацца гэтым усё складаней. Усё менш становіцца прасторы для грамадзянскай супольнасьці, усё больш жорсткія ўмовы ўлада стварае, у тым ліку й для ажыцьцяўленьня такіх ініцыятываў, як выданьне бюлетэняў, малафарматных газэт».
Ператрусы, якія пракаціліся па краіне пасьля выбараў, ускладнілі працу ня толькі «малой прэсы», але й нешматлікіх незалежных інтэрнэт-сайтаў, якія ёсьць у рэгіёне. У прыватнасьці, сайту «Сильные новости».
Апавядае адзін з заснавальнікаў сайту, рэгіянальны кіраўнік руху «За свабоду» Пятро Кузьняцоў:
«Адчулі натуральны ціск — у выніку ператрусаў нас пазбавілі часткі абсталяваньня. Гэта ўскладніла працу сайту. Была ў нас і канфіскацыя друкаваных матэрыялаў. Падчас распаўсюджваньня газэты „Гомельскі форум“ прыйшлося прымяняць дадатковыя схемы дзеля асьцярожнасьці».

БЕРАСЬЦЕЙШЧЫНА

У Ганцавічах журналісты ня могуць атрымаць акрэдытацыю райвыканкаму ўжо 9 гадоў
Пагоршылася сытуацыя з атрыманьнем афіцыйнай інфармацыі і ў журналістаў выдавецкага дому «Інтэкс-прэс» у Баранавічах. Чыноўнікі адмаўляюць журналістам у афіцыйных камэнтарах. Карэспандэнты рэгіянальных газэт Баранавіцкага выдавецкага дому працуюць без акрэдытацыі, кажа намесьнік галоўнага рэдактара «Інтэкс-прэс» Алесь Белы:
«Чыноўнікі звычайна проста адмаўляюць нам у камэнтарах. Або, калі нешта кажуць, то патрабуюць, каб не спасылаліся на іх. Цяпер я падрыхтаваў некалькі зваротаў з просьбай даць акрэдытацыю рэгіянальным журналістам. Бо ў Ганцавічах карэспандэнты дзевяць гадоў ня маюць афіцыйнай акрэдытацыі. Нам адмаўляюць у гэтым абсалютна безь ніякіх абгрунтаваньняў».
Спадзяваньні — на салідарнасьць зь іншымі выданьнямі
У рэгіёне пасьля выбараў на адну газэту паменела. Лідзія Цалуйка, рэдактарка «Газеты для вас» у Івацэвічах, прыняла рашэньне зачыніць выданьне. Калектыў застаўся бяз працы. Спадзяваньні — на салідарнасьць зь іншымі выданьнямі. Былы карэспандэнт івацэвіцкай газэты Павал Дайлід кажа, што, магчыма, ужо ў гэтым месяцы будзе новае выданьне ад баранавіцкага «Інтэкс-прэсу»:
«Ужо 17 сакавіка будзем выпускаць першы нумар выданьня ў Івацэвічах. Журналіст і рэклямны мэнэджэр „Газеты для вас“ будуць працаваць у новым выданьні».
«Цікавасьць нашых чытачоў да палітычнай інфармацыі павялічваецца»
Галоўны рэдактар «Брэсцкай газэты» Віктар Марчук кажа, што пасьля выбараў расьце цікавасьць грамадзян да інфармацыі, наклад выданьня павялічыўся:
«Мне хацелася б думаць, што ў сувязі з выбарамі і наступнымі падзеямі павялічваецца інтарэс людзей да палітыкі, інфармацыі, эканомікі, таму і наклады павялічваюцца».
На Берасьцейшчыне на сёньня — шэсьць незалежных выданьняў, якія распаўсюджваюцца ў Берасьці, Баранавічах, Пінску, Лунінцы і іншых гарадах.
ВІЦЕБШЧЫНА
Уладзімер Скрабатун, рэдактар і выдавец адзінай на Віцебшчыне зарэгістраванай незалежнай рэгіянальнай газэты «Вольнае Глыбокае», ніякіх пазытыўных зьменаў у лёсе выданьня адзначыць ня можа:
«Усё так і стаіць на месцы. Як не было падпіскі, так і няма. А калі няма падпіскі, дык мы ня можам выходзіць у суседніх рэгіёнах — Мёрах, Шаркоўшчыне, іншых… Прадаём газэту на кірмашы, але гэта толькі ў Глыбокім. І ніхто зь нейкай вёскі за 20–30 кілямэтраў, каб набыць газэту, у Глыбокае не паедзе…»
І продажам газэты, і пошукам тэмаў, і напісаньнем артыкулаў займаецца асабіста Ўладзімер Скрабатун і ягоная сям’я. На дзяржаўныя імпрэзы і на нарады ў райвыканкам выдаўца «Вольнага Глыбокага» раённыя ўлады не запрашаюць:
«Яны мяне не чапаюць, і я іх не чапаю! Мяне ніхто ня кліча туды. Але хто хоча, каб мы публікавалі інфармацыю — міліцыянты там, ці з аддзелу аховы прыроды — той сам нясе або дасылае праз факс ці электронную пошту».
Пяць гадоў таму «Вольнае Глыбокае» выдавалася накладам тры з паловай тысячы асобнікаў. А цяпер, бяз права на падпіску, — толькі дзьве тысячы. І ўсяго 40 асобнікаў бярэ на рэалізацыю «Белсаюздрук». Такім чынам, у кожным з васьмі шапікаў райцэнтру незалежнае выданьне могуць набыць толькі пяцёра мясцовых жыхароў.
Газэта для беларусаў друкуецца ў Расеі
Шэф-рэдактар газэты «Витебский курьер» Вадзім Баршчэўскі таксама адзначае падобныя праблемы. Хаця гэтая газэта зарэгістраваная ў Расеі як расейскае пэрыядычнае выданьне, цяжкасьці з распаўсюдам у Беларусі тыя самыя.
«Як не было ў нас падпіскі, так і няма. Як у шапікі нас ня бралі, так і не бяруць. Па-ранейшаму застаемся ў Смаленску, і шанцаў перайсьці ў Беларусь, стацца беларускім выданьнем таксама няма».
За мінулы год некалькі разоў былі канфіскаваныя наклады газэты «Витебский курьер», а таксама неаднойчы былі аштрафаваныя асобы, якія перавозілі выданьне з Расеі. Міліцыянты затрымліваюць, а судовыя органы караюць за парушэньне правілаў распаўсюду расейскай газэты на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь: нібыта на распаўсюд трэба браць асобны дазвол. Але, як удалося высьветліць праваабаронцу Паўлу Левінаву, пераважная большасьць расейскіх выданьняў прадаецца ў беларускіх шапіках без аніякага дазвольнага дакумэнту.
«Витебский курьер» мае вельмі абмежаваныя мажлівасьці для распаўсюду: у цяперашніх умовах газэта бясплатна распаўсюджваецца па паштовых скрынях жыхароў Віцебску. Але зусім нядаўна паўсталі праблемы з падатковай інспэкцыяй, працягвае Вадзім Баршчэўскі:
«Падатковая да нас чапляецца. Спроба была задушыць газэту. Маўляў, мы выходзім, а падаткі ня плацім. Але ж у нас няма дазволу на распаўсюд, як мы можам?.. А калі мы проста так яе раздаём, дык якія могуць быць падаткі? Наклад у нас 11 тысяч асобнікаў. Павялічыць мы яго ня можам, ды зараз гэта й ня мае сэнсу».
Шэф-рэдактар спадар Баршчэўскі кажа, што цяперашні наклад — гэта найбольшае, што можна перавезьці праз расейска-беларускую мяжу з пэўнымі ўмовамі кансьпірацыі. Бо калі машыну з цэлым накладам спыняюць і ўсё канфіскоўваюць, то гэта дужа вялікія выдаткі. Таму павялічваць наклад — рызыкоўна і небясьпечна.
ГАРАДЗЕНШЧЫНА
Недзяржаўная «Газета Слонімская» мае юрыдычны адрас, але рабіць яе даводзіцца ў трох месцах. Рэклямная служба працуе ў павільёне, пад рэдакцыю наймаюць невялікае памяшканьне на Косаўскім рынку Слоніма. Большасьць рэпартэраў працуюць па сваіх кватэрах. Гэта вымушанае становішча, бо памяшканьне для рэдакцыі не ўдаецца афіцыйна вывесьці з жылога фонду ў нежылы. Поруч з «Газетай Слонімскай» (наклад 6000) выходзіць другая грамадзка-палітычная газэта — «Отдушина». Яна таксама выдаецца на дзьвюх мовах, накладам 3200 асобнікаў, і прысьвечаная пераважна сацыяльным пытаньням.
Галоўны рэдактар Віктар Валадашчук кажа, што пакуль не ўдаецца вярнуць выданьне ў падпісны каталёг «Белпошты». У Слоніме праводзіў прыём міністар сувязі і інфарматызацыі Мікалай Панцялей.
Валадашчук: «Я хадзіў да яго на прыём, гаварыў аб тым, каб газэта зноў трапіла ў падпісны каталёг. Ён адказаў, што я павінен зацікавіць „Белпошту“ такім чынам, каб газэта трапіла ў падпіску. Якім чынам я павінен зацікавіць яе, каб яна пагадзілася аднавіць наша супрацоўніцтва, я так і не даведаўся».
Не бяруць «Газету Слонімскую» і ў газэтныя шапікі.
Валадашчук: «Больш за тое, я намагаюся ўжо зь першага кастрычніка аднавіць супрацоўніцтва зь „Белсаюздрукам“, каб прадаваць у шапіках газэту, аднак гэта не ўдаецца. Тады была прэсавая канфэрэнцыя з новым старшынёй аблвыканкаму Сямёнам Шапірам, і ён сказаў, што дае згоду, каб „Газета Слонімская“ распаўсюджвалася ў „Белсаюздруку“. Я пасылаў дакумэнты, вёў тэлефонныя размовы, але, як я зразумеў, пэўныя чыноўнікі не даюць пакуль згоды. Хоць я кажу: першая асоба вобласьці дала на тое згоду».
За пяць месяцаў нічога зрабіць не ўдалося. Рэдакцыйныя распаўсюднікі мусяць стаяць побач з шапікам і прадаваць сваю газэту, хоць яна цалкам магла б прадавацца разам зь іншымі, кажа Віктар Валадашчук. Ён зазначае, што зь першага студзеня перастала дзейнічаць пастанова ўраду аб ліцэнзаваньні розьнічнага гандлю.
Мясцовая ўлада палохае нас судамі.
Валадашчук: «Тым ня менш адну з нашых распаўсюдніц на жаданьне мясцовых уладаў хочуць пакараць за тое, што яна прадавала газэту ў нібыта не прызначаным для гэтага месцы. Яна чакала аўтобус на прыпынку, трымала газэту, падышлі людзі, папрасілі прадаць. Але падышлі супрацоўнікі выканкаму, выклікалі міліцыянта і спрабавалі скласьці акт аб незаконным продажы газэты. Я ведаю, што ёсьць пэўны ціск на супрацоўнікаў міліцыі, каб склалі пратакол правапарушэньня і перадалі ў суд».
Віктар Валадашчук кажа і пра станоўчы зрух: сёлета выданьне нарэшце зноў пачало друкавацца ў гарадзенскай абласной друкарні, гэтаму паспрыяў Сямён Шапіра. Пяць гадоў улады не давалі на гэта згоды, і газэту даводзілася друкаваць у Менску. Праўда, ад першага сакавіка абласная друкарня ўзьняла цэны практычна на трыццаць адсоткаў, зазначае Віктар Валадашчук.
МАГІЛЁЎШЧЫНА
На Магілёўшчыне выходзіць друкам толькі адна грамадзка-палітычная незалежная газэта — горацкі «Ўзгорак». Спынены выхад у рэгіёне й выданьняў гэтак званай малой прэсы.
Як кажа рэдактарка агульна-палітычнай газэты «Ўзгорак» Галіна Будная, з рэпрэсіямі спэцслужбаў і ўлады выданьне пакуль не сутыкалася. Хоць да іх рэдакцыя і рыхтавалася. Наклад газэты — 1000 асобнікаў. Выданьне распаўсюджваецца ў Горацкім, Дрыбінскім і Мсьціслаўскім раёнах. Ствараецца ўласная сетка распаўсюду, зазначае спадарыня Будная:
«Наагул мы стараемся распаўсюджвацца болей. Заключаем дамовы з прадпрымальнікамі, то бок каб болей было пунктаў, дзе можна было б купіць нашу газэту. Нас жа не бяруць у кіёскі „Саюздруку“. Гэта, канечне, вялікі мінус. Калі б у Мсьціславе й Дрыбіне, дый у Горках, мы прадаваліся ў шапіках, то былі б болей даступныя людзям».
Летась двое супрацоўнікаў «Узгорка» і яго рэдактар Эдуард Брокараў памерлі. Цяпер у рэдакцыі працуюць толькі трое чалавек. Што да продажу ў шапіках «Белсаюздруку», то з выданьнем ня хочуць заключаць дамовы, бо, як сьцьвярджае кіраўніцтва, газэта нібыта не напрацавала сабе аўтарытэту.
Тры месяцы ўжо не выходзяць у рэгіёне выданьні малой прэсы. Прычыны не называюцца. Газэтак з накладам да 300 асобнікаў у вобласьці выходзіла пятнаццаць. Выдаваліся яны мясцовымі актывістамі апазыцыі. Сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў Генадзь Суднік гэтак камэнтуе сытуацыю:
«Яны былі альтэрнатывай дзяржаўнай прэсе, якая наагул стала прапагандысцкай, абслугай улады. І тое, што цяпер вось надарылася замінка, гэта дужа дрэнна для настрою й стану грамадзтва. Трэба зрабіць усе захады, каб гэтую сытуацыю павярнуць назад. Трэба зноў паказаць людзям, чытачам, што ёсьць і альтэрнатыўныя погляды й альтэрнатыўныя прапановы».
ГОМЕЛЬШЧЫНА