Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Управа Партыі БНФ будзе зьвяртацца ў Камісію па этыцы БАЖ


Як паведамляе Прэс-служба ГА "БАЖ", мэта такога звароту – дасьледаваць публікацыі, што сталіся прычынай непаразуменьня паміж намесьнікам старшыні ПБНФ Рыгорам Кастусёвым і галоўным рэдактарам газэты «Народная воля» Іосіфам Сярэдзічам. У партыі спадзяюцца, што Камісія паспрыяе хутчэйшаму вырашэньню канфлікту.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні для прэсы, распаўсюджаным партыяй 10 сакавіка.

Управа заклікала таксама сп-роў Сярэдзіча і Кастусёва да «стрыманасьці ў палеміцы, а таксама да спыненьня ўзаемных абвінавачаньняў дзеля хутчэйшага вырашэньня канфлікту».

Нагодай для канфлікту стаў выступ Кастусёва на зьезьдзе абласной арганізацыі Партыі БНФ 6 сакавіка ў Гомелі, дзе экс-кандыдат у прэзыдэнты зрабіў шэраг нечаканых заяў. У прыватнасьці, ён сьцьвердзіў, што ў часе выбараў яго спрабавалі дыскрэдытаваць, публікуючы на яго «пасквілі», у тым ліку ў «Народнай волі». Пазьней у інтэрвію журналістам ён удакладніў, што гаворка ідзе пра артыкулы Сьвятланы Калінкінай. Па яго словах, Іосіф Сярэдзіч «сказаў адкрыта, што давайце грошы і мы апублікуем артыкул, які вы замовіце. Гэта што — нармальна?», — пытаўся экс-кандыдат.

У адказ галоўны рэдактар «Народнай волі» Іосіф Сярэдзіч назваў Рыгора Кастусёва «лгуном і паклёпнікам» і заявіў, што мае намер зьвярнуцца ў суд.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG