Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КДБ цікавіцца «Свабодным рэгіёнам»


Актывісты «Свабоднага рэгіёну» Віктар Калесьнік і Яўген Парчынскі.
Актывісты «Свабоднага рэгіёну» Віктар Калесьнік і Яўген Парчынскі.
Наваполацкага актывіста, аднаго з ініцыятараў стварэньня грамадзкага аб’яднаньня «Свабодны рэгіён» Яўгена Парчынскага выклікалі ў КДБ.

Спадар Парчынскі распавёў, што яго выклікалі праз тэлефон. Але ісьці на допыт 18 сакавіка актывіст адмовіўся: ён вучыцца на прадпрымальніка і ў гэты дзень заняты. Прадстаўнік КДБ сказаў, што ў такім выпадку дашле афіцыйную позву.

Паводле Яўгена Парчынскага, яму адразу патлумачылі, пра што пойдзе гаворка:

«Супрацоўнік КДБ сказаў, што яго цікавіць „Свабодны рэгіён“. Што гэта за арганізацыя і адкуль у Полацку ды Наваполацку пачалі зьяўляцца ўлёткі пра палітвязьняў. Я адразу сказаў, што зьяўляюся старшынём аргкамітэту па стварэньні грамадзкага аб’яднаньня „Свабодны рэгіён“, які мае на мэце аб’яднаньне ўсіх дэмакратычных сілаў Полаччыны. І не зьбіраюся хаваць таго, што маю самае непасрэднае дачыненьне да распаўсюду бюлетэняў „ШОС“ і ўлётак з партрэтамі зьняволеных пасьля 19 сьнежня апазыцыйных палітыкаў».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG