Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Леў Марголін: Мы дарэмна баімся плошчы Бангалор


Менскія гарадзкія ўлады не дазволілі Аргкамітэту па сьвяткаваньні Дня Волі правесьці шэсьце 25 сакавіка па задуманым арганізатарамі маршруце і прапанавалі правесьці акцыю на плошчы Бангалор. Госьць нашага эфіру – член аргкамітэту па сьвяткаваньні Дня Волі, намесьнік старшыні АГП Леў Марголін. Зь ім мы гутарым пра магчымыя сцэнары правядзеньня акцыі 25 сакавіка.

Абламейка: Якім будзе адказ Аргкамітэту на сёньняшняе рашэньне Менскіх гарадзкіх уладаў дазволіць мітынг на дзень Волі на плошчы Бангалор?

Марголін: Мы чакалі такога рашэньня. Мы дамовіліся, што ні ў якім выглядзе прапанову на плошчу Бангалор мы прымаць ня будзем. Я думаю, што першае, што трэба зрабіць аргкамітэт, гэта скласьці зь сябе паўнамоцтвы. Бо толькі недазволам гэта не абыдзецца. Могуць быць нейкія правакацыі з боку ўладаў, і тады шэрагі палітзьняволеных могуць папоўніцца. А ўжо што будзем рабіць, якія варыянты будуць абмяркоўвацца, гэта справа ня вельмі публічная.

Абламейка: А якія наогул магчымыя сцэнары правядзеньня гэтай акцыі ёсьць у вашым распараджэньні?

Марголін: У распараджэньні грамадзтва заўсёды ёсьць магчымасьць стыхійнага супраціву. У розных формах. Гэта могуць быць ланцугі неабыякавых людзей, флэшмобы, для некаторых гарачых галоў гэта могуць быць нават і несанкцыянаваныя шэсьці ці мітынгі. Але гэта залежыць ад самога гэтага незалежнага грамадзтва. Я ня думаю, што зараз мы маем права заклікаць людзей, каб яны ішлі на несанкцыянаванае мерапрыемства.

Абламейка: Як вы думаеце, пасьля падзеяў 19 сьнежня ці падтрымае народ масавасьцю адзначэньня Дня Волі?

Марголін: У мяне ёсьць адна крамольная думка, што мы дарэмна баімся гэтай плошчы Бангалор. Трэба прывучаць людзей хадзіць на санкцыянаваныя мерапрыемствы. Лепш каб было на плошчы Бангалор 100 тыс. людзей, чым гэта будзе тысяча ці дзьве тысячы, якія адважацца прайсьці па праспэкце Незалежнасьці ці сабрацца ля Акадэміі навук.

Слухаць гутарку цалкам:

Леў Марголін: Мы дарэмна баімся плошчы Бангалор
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:05:46 0:00
Наўпроставы лінк
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG