Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У «амэрыканцы» пішацца раман «Сэрца сьвятла»


Павал Севярынец
Павал Севярынец
Тацяна Севярынец: «Працоўная назва раману, „Сэрца сьвятла“, паставіла перада мной шмат загадак. Я ўвесь час думаю: калі б было „Сьвятло сэрца“ — гэта зразумела, а вось „Сэрца сьвятла“… Тут ёсьць і біблейскае, і філязофскае. Канечне, гэта працоўная назва ягонага раману. І сам чарнавік — гэта працоўныя нататкі.

Відаць, ён ня мог пісаць, як усе прызвычаіліся: сказ за сказам, аповед за аповедам. Гэта такія пляны, накіды. Можа, каб не забыцца потым і аднавіць у памяці тое, што надумаў. Такі эскіз, але ажно на 84 старонкі.

Я пачытала і бачу, што гэта будзе сьветлы раман. Адлюстраваньне Паўла, а Павал сам сьветлы чалавек».

Пра сына Тацяна Севярынец кажа: піша, што здаровы і добрага настрою ня траціць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG