Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суды за Плошчу


17 лютага распачалася сэрыя судоў па крымінальных справах, распачатых перад і пасьля правядзеньня акцыі пратэсту па выніках прэзыдэнцкіх выбараў 19 сьнежня. Усяго абвінавачаньні па справе аб падзеях 19 сьнежня былі выстаўленыя 45 людзям.



Дзе сядзяць вязьні Плошчы



Глядзець вялікую мапу "Дзе сядяць вязьні Плошчы?"



26.05.2011. Мікалай Статкевіч. 6 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Ленінскі суд Менску. Судзьдзя Людміла Грачова.

АПОШНЯЕ СЛОВА МІКОЛЫ СТАТКЕВІЧА






26.05.2011. Дзьмітры Вус. 5 з паловай гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Ленінскі суд Менску. Судзьдзя Людміла Грачова.

АПОШНЯЕ СЛОВА ДЗЬМІТРЫЯ ВУСА







26.05.2011. Аляксандар Класкоўскі. 5 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Ленінскі суд Менску. Судзьдзя Людміла Грачова.






26.05.2011. Арцём Грыбкоў. 4 гады пазбаўленьня волі з прымусовым лячэньнем ад алькагалізму. Ленінскі суд Менску. Судзьдзя Людміла Грачова. Вызвалены 13 жніўня.






26.05.2011. Аляксандар Квяткевіч. 3 з паловай гады калёніі ўзмоцненага рэжыму. Ленінскі суд Менску. Судзьдзя Людміла Грачова. Вызвалены 13 жніўня.







26.05.2011. Дзьмітры Буланаў. 3 гады калёніі ўзмоцненага рэжыму. Ленінскі суд Менску. Судзьдзя Людміла Грачова.









26.05.2011. Андрэй Пазьняк. 2 гады абмежаваньня волі. Ленінскі суд Менску. Судзьдзя Людміла Грачова.




20.05.2011. Уладзімер Някляеў. 2 гады пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай пакараньня на 2 гады. Фрунзэнскі суд Менску. Судзьдзя Жана Жукоўская.

АПОШНЯЕ СЛОВА ЎЛАДЗІМЕРА НЯКЛЯЕВА





20.05.2011. Віталь Рымашэўскі. 2 гады пазбаўленьня волі ўмоўна. Фрунзэнскі суд Менску. Судзьдзя Жана Жукоўская.

АПОШНЯЕ СЛОВА ВІТАЛЯ РЫМАШЭЎСКАГА






20.05.2011. Андрэй Дзьмітрыеў. 2 гады пазбаўленьня волі ўмоўна з выпрабавальным тэрмінам 2 гады. Фрунзэнскі суд Менску. Судзьдзя Жана Жукоўская.





20.05.2011. Аляксандар Фядута. 2 гады пазбаўленьня волі ўмоўна з выпрабавальным тэрмінам 2 гады. Фрунзэнскі суд Менску. Судзьдзя Жана Жукоўская.





20.05.2011. Сяргей Вазьняк. 2 гады пазбаўленьня волі ўмоўна. Фрунзэнскі суд Менску. Судзьдзя Жана Жукоўская.






20.05.2011. Наста Палажанка. 1 год пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай пакараньня на 1 год. Фрунзэнскі суд Менску. Судзьдзя Жана Жукоўская.

16.05.2011. Ірына Халіп. 2 гады пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай пакараньня на 2 гады. Заводзкі суд Менску. Судзьдзя Жана Брысіна.


16.05.2011. Сяргей Марцалеў. 2 гады пазбаўленьня волі з выпрабавальным тэрмінам на 2 гады. Заводзкі суд Менску. Судзьдзя Жана Брысіна.

13.05.2011. Андрэй Саньнікаў. 5 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Партызанскі суд Менску. Судзьдзя Натальля Чацьвярткова.

АПОШНЯЕ СЛОВА АНДРЭЯ САНЬНІКАВА


13.05.2011. Алег Гнедчык. 3,5 гады калёніі ўзмоцненага рэжыму. Партызанскі суд Менску. Судзьдзя Натальля Чацьвярткова. Вызвалены 1 верасьня.

13.05.2011. Фёдар Мірзаянаў. 3 гады калёніі ўзмоцненага рэжыму. Партызанскі суд Менску. Судзьдзя Натальля Чацьвярткова.

13.05.2011. Ільля Васілевіч. 3 гады калёніі ўзмоцненага рэжыму. Партызанскі суд Менску. Судзьдзя Натальля Чацьвярткова.

13.05.2011. Уладзімер Яроменак. 3 гады калёніі ўзмоцненага рэжыму. Партызанскі суд Менску. Судзьдзя Натальля Чацьвярткова. Вызвалены 13 жніўня.

12.05.2011. Віталь Мацукевіч. 3 гады калёніі строгага рэжыму. Маскоўскі суд Менску. Судзьдзя Алена Шылько. Вызвалены 13 жніўня.
12.05.2011. Дзьмітры Даронін. 3,5 гады калёніі агульнага рэжыму. Маскоўскі суд Менску. Судзьдзя Алена Шылько. Вызвалены 1 верасьня.

12.05.2011. Сяргей Казакоў. 3 гады калёніі агульнага рэжыму. Маскоўскі суд Менску. Судзьдзя Алена Шылько. Вызвалілі 13 жніўня.

12.05.2011. Яўген Сакрэт. 3 гады калёніі агульнага рэжыму. Маскоўскі суд Менску. Судзьдзя Алена Шылько. Вызвалілі 13 жніўня.

12.05.2011. Алег Федаркевіч. 3,5 гады калёніі агульнага рэжыму. Маскоўскі суд Менску. Судзьдзя Алена Шылько.

12.05.2011. Уладзімер Лобан. 3 гады калёніі агульнага рэжыму. Маскоўскі суд Менску. Судзьдзя Алена Шылько.

5.05.2011. Павал Вінаградаў. 4 гады калёніі ўзмоцненага рэжыму. Кастрычніцкі суд Менску. Судзьдзя Ала Булаш.

5.05.2011. Алесь Кіркевіч. 4 гады калёніі ўзмоцненага рэжыму. Кастрычніцкі суд Менску. Судзьдзя Ала Булаш. Вызвалены 1 верасьня.

5.05.2011. Дзьмітры Дрозд. 3 гады калёніі ўзмоцненага рэжыму. Кастрычніцкі суд Менску. Судзьдзя Ала Булаш. Вызвалены 13 жніўня.

5.05.2011. Андрэй Пратасеня. 3 гады калёніі ўзмоцненага рэжыму. Кастрычніцкі суд Менску. Судзьдзя Ала Булаш. Вызвалены 1 верасьня.

5.05.2011. Уладзімер Хамічэнка. 3 гады калёніі ўзмоцненага рэжыму. Кастрычніцкі суд Менску. Судзьдзя Ала Булаш. Вызвалены 13 жніўня.

27.04.2011. Зьміцер Бандарэнка. 2 гады калёніі агульнага рэжыму. Партызанскі суд Менску. Судзьдзя Тацяна Равінская.

29.03.2011. Мікіта Ліхавід. 3 з паловай гады зьняволеньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Партызанскі суд Менску. Судзьдзя Натальля Пыкіна.


24.03.2011. Эдуард Лобаў.4 гады калёніі ўзмоцненага рэжыму. Маскоўскі суд Менску. Судзьдзя Алена Шылько.

10.03.2011. Арцём Брэўс. Штраф 300 базавых велічыняў (10,5 мільёнаў рублёў). Маскоўскі суд Менску. Судзьдзя Любоў Сямахіна.

10.03.2011. Іван Гапонаў. Штраф 300 базавых велічыняў (10,5 мільёнаў рублёў). Маскоўскі суд Менску. Судзьдзя Любоў Сямахіна.

2.03.2011. Аляксандар Атрошчанкаў. 4 гады турмы ўзмоцненага рэжыму. Фрунзэнскі суд Менску. Судзьдзя Тацяна Чаркас.

2.03.2011. Зьміцер Новік. 3,5 гады пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Фрунзэнскі суд Менску. Судзьдзя Тацяна Чаркас.

2.03.2011. Аляксандар Малчанаў. 3 гады пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Фрунзэнскі суд Менску. Судзьдзя Тацяна Чаркас.


Абвінавачаныя па крымінальнай справе па артыкуле 293, частках 1 і 2, Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь «Масавыя непарадкі»

1. Арастовіч Аляксандар — давераная асоба М. Статкевіча (вызвалены з-пад варты пад падпіску аб нявыезьдзе. 23 жніўня спыненая крымінальная справа з-за адсутнасьці складу злачынства.)
2. Атрошчанкаў Аляксандар — прэсавы сакратар перадвыбарнага штабу А. Саньнікава (асуджаны 2 сакавіка на 4 гады турмы ўзмоцненага рэжыму)
3. Бандарэнка Зьміцер — каардынатар грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь» (асуджаны 27 красавіка на 2 гады калёніі агульнага рэжыму)
4. Барановіч Сьвятаслаў — актывіст зь Вялейкі, утрымліваецца ў сьледчым ізалятары на вуліцы Валадарскага ў Менску. Абвінавачаньне выстаўлена ў чэрвені 2011 году паводле часткі 2 артыкулу 293 “удзел у масавых беспарадках”.
5. Брэўс Арцём — грамадзянін Расейскай Фэдэрацыі, вызвалены 29 сьнежня разам зь іншымі расейцамі, зноў затрыманы праз паўгадзіны ў межах крымінальнай справы (пад вартай), абвінавачаньне выстаўлена 5 студзеня (aсуджаны 10 сакавіка на штраф памерам 300 базавых велічыняў (10,5 мільёнаў рублёў))
6. Буланаў Дзьмітры — (26 траўня асуджаны на 3 гады калёніі ўзмоцненага рэжыму)
7. Вазьняк Сяргей — давераная асоба У. Някляева (20 траўня асуджаны на 2 гады пазбаўленьня волі ўмоўна)
8. Васілевіч Ільля — адбыў 10-сутачны арышт, 5 студзеня затрыманы як падазраваны па крымінальнай справе (асуджаны 13 траўня на 3 гады калёніі ўзмоцненага рэжыму)
9. Вінаградаў Павел — актывіст кампаніі «Гавары праўду», 11 студзеня выстаўлена абвінавачаньне па чч. 1 і 2 арт. 293 КК (асуджаны 5 траўня на 4 гады калёніі ўзмоцненага рэжыму)
10. Вус Дзьмітры — кандыдат у прэзыдэнты 26 траўня асуджаны на 5 з паловай гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму.
11. Гапонаў Іван — грамадзянін Расейскай Фэдэрацыі, вызвалены 29 сьнежня разам зь іншымі расейцамі, праз гадзіну забраны з дому ў межах крымінальнай справы (пад вартай), абвінавачаньне выстаўлена 5 студзеня (aсуджаны 10 сакавіка на штраф памерам 300 базавых велічыняў (10,5 мільёнаў рублёў)
12. Гнедчык Алег — з 6 па 9 студзеня знаходзіўся пад вартай і дапытваўся як падазраваны па крымінальнай справе аб масавых непарадках (асуджаны 13 траўня на 3,5 гады калёніі ўзмоцненага рэжыму)
13. Грыбкоў Арцём — 26 траўня асуджаны на 4 гады пазбаўленьня волі з прымусовым лячэньнем ад алькагалізму
14. Даронін Дзьмітры — сьлесар МАЗу, затрыманы 15 сакавіка на працоўным месцы ў якасьці падазраванага паводле артыкулу 293 Крымінальнага кодэксу — удзел у масавых непарадках (асуджаны 12 траўня на 3,5 гады калёніі агульнага рэжыму)
15. Дзьмітрыеў Андрэй — кіраўнік перадвыбарнага штабу У. Някляева 20 траўня асуджаны на 2 гады пазбаўленьня волі ўмоўна з выпрабавальным тэрмінам 2 гады
16. Дрозд Дзьмітры — сябра ініцыятыўнай групы А. Саньнікава, адбыў 10-сутачны арышт за ўдзел у акцыі пратэсту, 1 лютага ўзяты пад варту на 3 сутак у якасьці падазраванага па ч.2 арт. 293 КК (удзел у масавых непарадках), выстаўлена абвінавачаньне (асуджаны 5 траўня на 3 гады калёніі ўзмоцненага рэжыму)
17. Казакоў Сяргей — актывіст «Эўрапейскай Беларусі», 27 студзеня затрыманы ў якасьці падазраванага па крымінальнай справе аб масавых непарадках, выстаўлена абвінавачаньне (асуджаны 12 траўня на 3 гады калёніі агульнага рэжыму)
18. Квяткевіч Аляксандар — 26 траўня асуджаны на 3 з паловай гады калёніі ўзмоцненага рэжыму.
19. Кіркевіч Алесь — актывіст «Маладога фронту» з Гродна, адбыў 10-сутачны арышт за ўдзел у акцыі салідарнасьці 24 сьнежня, 28 студзеня затрыманы ў якасьці падазраванага па крымінальнай справе аб масавых непарадках, выстаўлена абвінавачаньне (асуджаны 5 траўня на 4 гады калёніі ўзмоцненага рэжыму)
20. Класкоўскі Аляксандар — былы супрацоўнік міліцыі (26 траўня асуджаны на 5 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму)
21. Кобец Уладзімер — кіраўнік перадвыбарнага штабу А. Саньнікава (Знаходзіўся пад вартай, 26 студзеня вызвалены з-пад варты пад падпіску аб нявыезьдзе. Крымінальная справа спыненая ў сувязі з адсутнасьцю складу злачынства.)
22. Корбан Алег — кіраўнік моладзевай арганізацыі АГП «Маладыя дэмакраты» (7 студзеня вызвалены з-пад варты пад падпіску аб нявыезьдзе. Крымінальная справа спынена пастановай ад 23 жніўня 2011 году ў сувязі з адсутнасьцю складу злачынства.)
23. Ліхавід Мікіта — актывіст Руху «За свабоду», пастанова аб 15-сутачным арышце адменена, пераведзены ў статус абвінавачанага (пад вартай) (асуджаны 29 сакавіка на 3 з паловай гады зьняволеньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму)
24. Лобан Уладзімер — 29 сьнежня адбыў 10-сутачны адміністрацыйны арышт на Акрэсьціна, затрыманы супрацоўнікамі як падазраваны па крымінальнай справе аб масавых непарадках, выстаўлена абвінавачаньне (асуджаны 12 траўня на 3 гады калёніі агульнага рэжыму)
25. Лябедзька Анатоль — старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі (6 красавіка вызвалены з-пад варты пад падпіску аб нявыезьдзе. Крымінальную справу спынілі 23 жніўня ў сувязі з адсутнасьцю ў дзеяньнях складу злачынства.)
26. Малчанаў Аляксандар — удзельнік акцыі 19 сьнежня, затрыманы 6 студзеня дома ў Барысаве (асуджаны 2 сакавіка на 3 гады пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму)
27. Марцэлеў Сяргей — кіраўнік выбарчага штабу М. Статкевіча (асуджаны 16 траўня на 2 гады пазбаўленьня волі з выпрабавальным тэрмінам на 2 гады)
28. Мацукевіч Віталь (асуджаны 12 траўня на 3 гады калёніі строгага рэжыму)
29. Мірзаянаў Фёдар — адбыў 15-сутачны арышт за ўдзел у акцыі пратэсту, 26 студзеня дастаўлены на допыт у сьледчае ўпраўленьне, пасьля допыту ўзяты пад варту на 3 сутак як падазраваны па крымінальнай справе аб масавых непарадках, 1 лютага выстаўлена абвінавачаньне (асуджаны 13 траўня на 3 гады калёніі ўзмоцненага рэжыму)
30. Міхалевіч Аляксей — кандыдат у прэзыдэнты (вызвалены з-пад варты пад падпіску аб нявыезьдзе, эміграваў з краіны, атрымаў палітычны прытулак у Чэхіі)
31. Мядзьведзь Дзьмітры — пасьля адбыцьця 10-сутачага арышту затрыманы па крымінальнай справе аб масавых непарадках, 6 студзеня выстаўлена абвінавачаньне па чч.1 і 2 арт. 293 (асуджаны 10 сакавіка на 3 гады абмежаваньня свабоды без накіраваньня ў папраўчыя ўстановы)
32. Новік Дзьмітры — затрыманы 23 сьнежня позна ўвечары дома ў Баранавічах, правялі ператрус; абвінавачаньне выстаўлена 30 сьнежня па ч.2 арт. 293 КК — удзел у масавых непарадках (асуджаны 2 сакавіка на 3,5 гады пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму)
33. Някляеў Уладзімер — кандыдат у прэзыдэнты (20 траўня асуджаны на 2 гады пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай пакараньня на 2 гады)
34. Пазьняк Андрэй — (26 траўня асуджаны на 2 гады абмежаваньня волі)
35. Палажанка Анастасія — намесьніца старшыні «Маладога фронту» (асуджаная 20 траўня на 1 год пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай пакараньня на 1 год)
36. Парфянкоў Васіль — актывіст штабу У. Някляева, затрыманы 4 ці 5 студзеня ў якасьці падазраванага па крымінальнай справе аб масавых непарадках (асуджаны 17 лютага на 4 гады турмы строгага рэжыму і на кампэнсацыю страты памерам 14 мільёнаў 700 тысяч рублёў)
37. Паўлаў Анатоль — давераная асоба Я. Раманчука (7 студзеня вызвалены з-пад варты пад падпіску аб нявыезьдзе. 23 жніўня крымінальная справа была спыненыя ў сувязі з адсутнасьцю складу злачынства).
38. Пратасеня Андрэй — валянтэр у агітацыйнай кампаніі кандыдата Я.Раманчука. Затрыманы 9 лютага (асуджаны 5 траўня на 3 гады калёніі ўзмоцненага рэжыму)
39. Радзіна Натальля — журналістка, рэдактар інтэрнэт-сайту charter97.org (28 студзеня вызвалена з-пад варты пад падпіску аб нявыезьдзе, эмігравала з краіны, атрымала палітычны прытулак у Літве. Крымінальная справа была спыненая 23 жніўня ў сувязі з адсутнасьцю злачынства)
40. Рымашэўскі Віталь — кандыдат у прэзыдэнты (асуджаны 20 траўня на 2 гады пазбаўленьня волі ўмоўна)
41. Сакрэт Яўген — удзельнік акцыі 19 сьнежня, пры разгоне акцыі затрыманы і пакараны арыштам на 10 сутак, пасьля адбыцьця пакараньня ў турме на Акрэсьціна пераведзены ў СІЗА №1 на вуліцы Валадарскага (асуджаны 12 траўня на 3 гады калёніі агульнага рэжыму)
42. Саньнікаў Андрэй — кандыдат у прэзыдэнты (асуджаны 13 траўня на 5 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму)
43. Севярынец Павал — давераная асоба кандыдата В. Рымашэўскага (асуджаны 16 траўня на 3 гады абмежаваньня волі з накіраваньнем ва ўстанову адкрытага тыпу)
44. Статкевіч Мікалай — кандыдат у прэзыдэнты (асуджаны 26 траўня на 6 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму)
45. Федаркевіч Алег — удзельнік акцыі 19 сьнежня, пастанова аб 10-сутачным арышце адмененая, пераведзены ў статус падазраванага па крымінальнай справе аб масавых непарадках, выстаўлена абвінавачаньне (асуджаны 12 траўня на 3,5 гады калёніі агульнага рэжыму)
46. Фядута Аляксандар — палітоляг, адзін з каардынатараў перадвыбарнага штабу У. Някляева (асуджаны 20 траўня на 2 гады пазбаўленьня волі ўмоўна з выпрабавальным тэрмінам 2 гады)
47. Халіп Ірына — журналістка, жонка Андрэя Саньнікава (асуджаная 16 траўня на 2 гады пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай пакараньня на 2 гады)
48. Хамічэнка Ўладзімер — за ўдзел у акцыі арыштаваны на 15 сутак, пераведзены ў статус падазраваных па крымінальнай справе аб масавых непарадках, выстаўлена абвінавачаньне (асуджаны 5 траўня на 3 гады калёніі ўзмоцненага рэжыму)
49. Яроменак Уладзімер — актывіст «Маладога фронту», адбыў 15-сутачны арышт за ўдзел у акцыі салідарнасьці 20 сьнежня, яшчэ 7 сутак правёў у ЦІП на вул. Акрэсьціна пасьля допыту ў КДБ у якасьці сьведкі па крымінальнай справе аб масавых непарадках, 28 студзеня затрыманы ў якасьці падазраванага па дадзенай справе, выстаўлена абвінавачаньне (асуджаны 13 траўня на 3 гады калёніі ўзмоцненага рэжыму)

Падазраваныя па крымінальнай справе па артыкуле 293, частках 1 і 2, Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь «Масавыя непарадкі»

1. Апішаў Дзьмітры — пасьля адбыцьця 11-сутачнага арышту ўручана пастанова аб прызнаньні падазраваным па ч.2 арт. 293 (пад падпіскай аб нявыезьдзе)
2. Васілеўскі Аляксандар — адбыў 15 сутачны арышт, 12 студзеня затрыманы дома ў якасьці падазраванага па крымінальнай справе аб масавых непарадках; вызвалены ўдзень 14 студзеня
3. Гусельцаў Дзьмітры — 21 сакавіка зьмешчаны ў СІЗА на Валадарскага.
4. Давыдзенка Антон — пасьля адбыцьця 10-сутачнага арышту затрыманы як падазраваны па крымінальнай справе, 2 дні правёў пад вартай, 31 сьнежня адпушчаны пад падпіску аб нявыезьдзе
5. Каваленка Ўсевалад — магчымы падазраваны па крымінальнай справе, адбыў 15-сутачны арышт на Акрэсьціна (пад падпіскай аб нявыезьдзе)
6. Кастусёў Рыгор — кандыдат у прэзыдэнты (Быў пад падпіскай аб нявыездзе. Крымінальная справа спыненая з-за адсутнасьці складу злачынства.)
7. Клюеў Сяргей — 3 студзеня пасьля адбыцьця 15-сутачнага арышту выстаўлена пастанова аб прызнаньні яго падазраваным па крымінальнай справе (пад падпіскай аб нявыезьдзе)
8. Красноў Мікіта — статус падазраванага быў указаны ў пастанове на правядзеньне ператрусу супрацоўнікамі КДБ 27 сьнежня (знаходзіцца за межамі Беларусі)
9. Мікалаеў Андрэй — затрыманы ўвечары 11 студзеня дома пасьля правядзеньня ператрусу, на трое сутак зьмешчаны ў ІЧУ на Акрэсьціна, увечары 14 студзеня вызвалены пад падпіску аб нявыезьдзе
10. Навіцкі Леанід — давераная асоба Андрэя Саньнікава (знаходзіцца за межамі краіны)
11. Шарстоў Аляксей — студэнт 5 курсу (месца навучаньня пакуль невядомае). 21 сакавіка зьмешчаны ў СІЗА на Валадарскага.
12. Шыдлоўскі Дзяніс — адбыў 10 сутак адміністратыўнага арышту за ўдзел у акцыі пратэсту 19 сьнежня, 2 лютага ўзяты пад варту на 3 сутак у якасьці падазраванага па крымінальнай справе аб масавых непарадках (пад вартай)

Артыкул 293 «Масавыя непарадкі»

1. Арганізацыя масавых непарадкаў, якія суправаджаюцца гвалтам над асобай, пагромамі, падпаламі, зьнішчэньнем маёмасьці, узброеным супрацівам прадстаўнікам улады, —

караецца пазбаўленьнем волі на тэрмін ад пяці да пятнаццаці гадоў.

2. Удзел у масавых непарадках, які палягаў у непасрэдным учыненьні дзеяньняў, названых у частцы першай дадзенага артыкулу, — караецца пазбаўленьнем волі на тэрмін ад трох да васьмі гадоў.


Крымінальная справа па артыкуле 339 ч. 3 Крымінальнага кодэксу «Хуліганства»

1. Дашкевіч Зміцер — старшыня «Маладога фронту» (асуджаны 24 сакавіка да 2 гадоў калёніі агульнага рэжыму)
2. Лобаў Эдуард — актывіст «Маладога фронту» (асуджаны 24 сакавіка да 4 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму)

Затрыманыя 18 сьнежня, абодвум выстаўлены абвінавачаньні.

Артыкул 339 «Хуліганства»

1. Наўмысныя дзеяньні, якія груба парушаюць грамадзкі парадак і выяўляюць відавочную непавагу да грамадзтва, што суправаджаюцца ўжываньнем гвалту або пагрозай яго ўжываньня, або зьнішчэньнем або пашкоджаньнем чужой маёмасьці, або якія вызначаюцца выключным цынізмам (хуліганства), —

2. Хуліганства, учыненае паўторна, або групай асоб, або зьвязанае з супрацівам асобе, якая прыпыняе хуліганскія дзеяньні, або спалучанае з прычыненьнем меней цяжкага цялеснага пашкоджаньня (злоснае хуліганства)

3. Дзеяньні, прадугледжаныя часткамі першай або другой дадзенага артыкулу, учыненыя з ужываньнем зброі, іншых прадметаў, якія выкарыстоўваюцца ў якасьці зброі для прычыненьня цялесных пашкоджаньняў, ужываньнем выбуховых рэчываў або выбуховых прыладаў або ўчыненыя з пагрозай іх ужываньня, пры адсутнасьці прыкмет больш цяжкага злачынства (асабліва злоснае хуліганства) —

караюцца пазбаўленьнем волі на тэрмін ад трох да дзесяці гадоў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG