Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Павал Севярынец перадаў на волю накіды новага раману


Маці палітвязьня распавяла, што раман называецца “Сэрца сьвятла”, і што з турмы КДБ Павал Севярынец перадаў ёй 84 старонкі накідаў.








“Мы вырашылі, што трымаць у камэры новы твор досыць небясьпечна –
ён можа проста зьнікнуць. Я папярэдзіла Паўла, што 4-га сакавіка прывязу яму перадачу, і што ён можа напісаць заяву, каб мне перадалі тое, што ён напісаў. Так і адбылося. Нататкі раману – гэта сшытак у 48 аркушоў, бяз вокладкі, але ўсе старонкі пранумараваныя. Гэта нават не пачатак раману, а нейкія схематычныя запісы – Павал, мусіць, зашыфраваў для сябе нейкія сюжэтныя хады”, – распавядае Тацяна Севяынец.

Спадарыня Тацяна кажа, што зноў насіла ў турму КДБ заяву на сустрэчу з сынам, але ёй у чарговы раз адмовілі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG