Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мін'юст назваў прычыну звальненьня адваката Сапелкі


Павел Сапелка выключаны зь Менскай гарадзкой калегіі адвакатаў (МГКА) за парушэньне патрабаваньняў Крымінальна-працэсуальнага кодэксу і правілаў прафэсійнай этыкі адваката. Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні, разьмешчаным на сайце Міністэрства юстыцыі.

Паведамляецца, у прыватнасьці, што пры разглядзе матэрыялаў праверкі ў дачыненьні да адваката юрыдычнай кансультацыі № 2 Савецкага раёну Менску Паўла Сапелкі на пасяджэньні прэзыдыюму МГКА 3 сакавіка "ўстаноўлена, што Сапелкам дапушчаны шэраг парушэньняў патрабаваньняў Крымінальна-працэсуальнага кодэксу, Правілаў прафэсійнай этыкі адваката, а таксама рашэньняў органа адвакацкага самакіраваньня".

"Дапушчаныя парушэньні выявіліся ў няяўцы па выкліку органа, які вядзе крымінальны працэс, для ўдзелу ў сьледчым дзеяньні па крымінальнай справе і незабесьпячэньні абароны абвінавачаных, а таксама ігнараваньні рашэньняў кіраўніцтва калегіі і праяўленьні тым самым непавагі да органаў адвакацкага самакіраваньня", — гаворыцца ў паведамленьні.

Прэзыдыюм МГКА прызнаў дзеяньні Сапелкі "несумяшчальнымі са званьнем адваката" і прыняў рашэньне аб яго выключэньні з членаў калегіі адвакатаў, інфармуе Мін'юст.

Паводле словаў Паўла Сапелкі, фармальнай прычынай ягонага звальненьня, верагодней за ўсё, сталася ягоная няяўка на допыт у якасьці адваката да аднаго з палітвязьняў. Той допыт быў прызначаны ў час, калі Сапелка знаходзіўся ў камандзіроўцы ў Нямеччыне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG