Старшыня аргкамітэту па стварэньні Партыі свабоды і прагрэсу Ўладзімер Навасяд выступіў у швэдзкім парлямэнце з дакладам пра сытуацыю ў Беларусі.
Большая частка выступу палітыка была прысьвечаная трагічнаму лёсу беларускіх палітвязьняў і ў цэлым сытуацыі масавых рэпрэсій пасьля выбарчай кампаніі.
"Я зьвяртаюся да швэдзкіх уладаў і эўрапейскай супольнасьці з заклікам не пакідаць у бядзе палітычных зьняволеных і іх сем'і. Гэта проста абсурд — тое, што зараз адбываецца ў Беларусі. Я веру ў вашу салідарнасьць і прынцыповую пазыцыю. Веру ў тое, што вы не пакінеце беларускіх дэмакратычных актывістаў сам-насам зь бядой", — зьвярнуўся Навасяд да швэдзкіх парлямэнтарыяў.
Дэпутаты Швэцыі задавалі Навасяду шмат пытаньняў. У прыватнасьці, парлямэнтарыяў вельмі цікавіла, наколькі эфэктыўная на сёньняшні дзень дапамога швэдзкіх уладаў грамадзянскай супольнасьці Беларусі.
"Безумоўна, пра маштабы і кірункі дапамогі вырашаць самім швэдам. І я вельмі ўдзячны Швэцыі за прынцыповую пазыцыю ў дачыненьні да сытуацыі, якая склалася ў Беларусі, за неабыякавасьць. Хацеў бы таксама адзначыць, што самым галоўным патрабаваньнем міжнароднай дэмакратычнай супольнасьці павінна заставацца неадкладнае вызваленьне ўсіх палітычных вязьняў Беларусі. У эўрапейскай салідарнасьці і падтрымцы маюць таксама вялікую патрэбу і астатнія дэмакратычныя актывісты, а таксама незалежныя беларускія масмэдыі", — адзначыў у інтэрвію БелаПАН Уладзімір Навасяд.
Беларускі палітык таксама правёў шэраг сустрэч у Міністэрстве замежных спраў Швэцыі, сустрэўся з прадстаўнікамі няўрадавых арганізацый.