Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўропа падзялілася наконт ядзернай энэргетыкі


Ядзерны рэактар, які будуюць у Фінляндыі паводле францускіх тэхналёгіяў
Ядзерны рэактар, які будуюць у Фінляндыі паводле францускіх тэхналёгіяў
"У час, калі Нямеччына спыняе працу на АЭС, Расея прымяншае небясьпеку" – піша сёньняшняе выданьне International Herald Tribune ў сваім аглядзе эўрапейскіх рэакцый на аварыю Фукусімскай АЭС.

Газэта нагадвае, што пад ціскам грамадзкай думкі канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель распарадзілася часова спыніць працу на сямі з 17 атамных электрастанцый у краіне.

Тым часам прэзыдэнт Францыі Нікаля Сарказі заявіў, што ягоная краіна выбрала ядзерную энэргетыку як "асноўны складнік сваёй энэргетычнай незалежнасьці і змаганьня з выкідам парніковых газаў" і не мяркуе адыходзіць ад гэтага выбару.

Гаворачы пра Расею, International Herald Tribune згадвае нядаўняе расейска-беларускае пагадненьне наконт крэдытаваньня Масквою пабудовы АЭС у Астраўцы ў Беларусі.

Газэта піша пра неспакой суседак Беларусі, Літвы, Латвіі і Польшчы, у сувязі з плянаванай пабудовай двух ядзерных рэактараў у Беларусі, але адначасова адзначае, што ў Літвы і Польшчы існуюць свае пляны пабудовы атамных электрастанцый.

Атамныя электрастанцыі таксама хочуць будаваць Чэхія, Славаччына, Баўгарыя і Румынія, каб паменшыць сваю энэргетычную залежнасьць ад Расеі. International Herald Tribune заўважае, што гэтыя краіны ўсё ж будуць залежаць ад Расеі і надалей, калі не ад расейскай тэхналёгіі пры пабудове АЭС, то ад паставак расейскага ядзернага паліва для іх.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG