У Беларусі суд у чацьвер прысудзіў расейцам Брэўсу і Гапонаву, абвінавачаным ва ўдзеле ў масавых непарадках у Менску 19 сьнежня, штраф памерам тры з паловай тысячы даляраў кожнаму.
Відэакамэнтар дня дырэктара Беларускай службы Радыё Свабоды Аляксандра Лукашука на сайце Расейскай службы нашага радыё.
Прысуды трэцяга раўнду палітычных судоў, на якіх распраўляюцца з удзельнікамі мірнага пратэсту 19 сьнежня 2010-га, уражваюць жорсткасьцю. Два расейцы, Арцём Брэўс і Іван Гапонаў, атрымалі каля трох тысячаў даляраў штрафу, беларускі грамадзянін Дзьмітры Мядзьведзь – тры гады ўмоўна.
Папярэднія раўнды скончыліся зьняволеньнем у турме і калёніях строгага рэжыму на тэрміны ад трох да чатырох гадоў. Новыя прысуды, тым ня менш, нельга назваць мяккімі – бо як і папярэднія, яны несправядлівыя, віна не даказна. Пра гэта адзінадушна заяўляюць прысутныя на працэсе незалежныя наглядальнікі.
Новыя прысуды ў Беларусі зьвязваюць з актыўнай абаронай сваіх грамадзянаў Расеяй, з будучым візытам прэм’ер-міністра Пуціна ў Менcк. Гульня Лукашэнкі на пляцоўцы Брусэль-Масква скончылася, поле, куды яго пускаюць, звузілася напалову. Крэмль не цікавяць правы і свабоды грамадзянаў Беларусі, і Лукашэнка, як заўсёды, разьлічвае на расейскую падтрымку. Яна пільна патрэбная менавіта цяпер, на парозе дэвальвацыі і гіганцкага адмоўнага зьнешнегандлёвага сальда.
Адзіны тавар, які ён мае – гэта людзі. Свабода расейцаў была прададзена Маскве і будзе, хутчэй за ўсё, аплочана Крамлём.
У чацьвер у Менску адбыўся акт беларуска-расейскага гандлю рабамі.