Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Валянцін Лабачоў хоча, каб КДБ аплаціў яму квіткі да Менску


Валянцін Лабачоў
Валянцін Лабачоў
У магілёўскую абласную ўправу КДБ сябра партыі БНФ і зарэгістраванай у Чэхіі няўрадавай арганізацыі «Малады фронт» Валянцін Лабачоў ідзе, каб яму аплацілі праезд у Менск. Сёньня раніцай яму прынесьлі дахаты позву, у якой пазначана, што ён 11 сакавіка мае зьявіцца як сьведка на допыт да опэрупаўнаважанага Алега Барысевіча па адрасе: Камсамольская, 30.

Лабачоў: «Не паехаць я не магу, бо позву я атрымаў пад росьпіс. Зьявіцца я мушу а 14-й гадзіне. У позьве не напісана, па якой справе я буду дапытаны як сьведка. Я ўжо сёньня ў Менск тэлефанаваў сьледчаму Алегу Барысевічу — ён сказаў, што па Плошчы дапытае. Я яму паведаміў, што ў мяне няма грошай, каб даехаць да Менску. Ён сказаў — шукай. Вось цяпер я іду ў абласное КДБ, каб там далі».

Ва ўправу КДБ Валянцін Лабачоў ідзе з праваабаронцам Барысам Бухелем.

25 студзеня Валянцін Лабачоў з уласнай ініцыятывы хадзіў у абласную ўправу КДБ. Зь ягоных слоў, двум супрацоўнікам спэцслужбы, якія зь ім гутарылі, ён заявіў, каб яны спынілі перасьлед маладафронтаўцаў. Нагодай для візыту стаўся ціск на актывістаў, якія ўдзельнічалі ў магілёўскай акцыі салідарнасьці з палітвязьнямі 16 студзеня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG