Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: Маладафронтавец папярэджвае КДБ


Валянцін Лабачоў
Валянцін Лабачоў
Магілёўскі актывіст зарэгістраванай у Чэхіі няўрадавай арганізацыі «Малады фронт» Валянцін Лабачоў патрабуе ад КДБ спыніць перасьлед сваіх паплечнікаў. Адпаведны зварот ён зьмясьціў на сайце арганізацыі. Маладафронтавец лічыць дзеяньні супрацоўнікаў спэцслужбы незаконнымі й папярэджвае, што за гэта ім давядзецца адказваць перад законам.

Лабачоў: «У панядзелак да двух хлопцаў прыходзілі камітэтчыкі, а сёньня аднаму тэлефанавалі. Хлопцы — удзельнікі акцыі салідарнасьці, якая адбылася 30 студзеня. Тыя два хлопцы вучацца ў прафэсійным ліцэі № 10, а трэці — студэнт пятага курсу магілёўскага ўнівэрсытэту імя Куляшова. Хлопцы зь ліцэю напісалі тлумачальную, у якой пазначылі, што я арганізатар акцыі.

Я не хачу, каб нашых маладафронтаўцаў запалохвалі. Дапускаю, што й мяне могуць выклікаць у КДБ. Мяркую, што на сайце „Маладога фронту“ зварот камітэтчыкі прачытаюць».

Валянцін Лабачоў 25 студзеня з уласнай ініцыятывы хадзіў у абласную ўправу КДБ. Зь ягоных слоў, двум супрацоўнікам спэцслужбы, якія з ім гутарылі, ён заявіў, каб яны спынілі перасьлед маладафронтаўцаў. Нагодай для візыту стаўся ціск на актывістаў, якія ўдзельнічалі ў магілёўскай акцыі салідарнасьці з палітвязьнямі 16 студзеня. Сам Валянцін Лабачоў чакае суду за яе. Яго вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным пікетаваньні.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG