Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маладафронтаўцу Лабачову забаранілі гаварыць пра допыт у КДБ


Валянцін Лабачоў
Валянцін Лабачоў
Тры гадзіны прабыў у Магілёўскай управе КДБ сябра зарэгістраванай у Чэхіі арганізацыі «Малады фронт» Валянцін Лабачоў. Паводле актывіста, ён даў падпіску аб неразгалошваньні таямніцы сьледзтва. Хлопец толькі паведаміў, што пытаньні камітэтчыкі задавалі яму пра дзейнасьць «Маладога фронту» і пра падзеі 19 сьнежня на плошчы Незалежнасьці ў Менску.

У КДБ Валянціна Лабачова выклікалі позвай як сьведку. Яе ўручылі ўчора за гадзіну да вызваленьня з ізалятару часовага ўтрыманьня. Там ён адбываў сем сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел 16 студзеня ў магілёўскай акцыі салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі. Позву падпісаў старшы сьледчы А. Церахаў.

Гэта другое наведваньне актывістам спэцслужбы. Першы раз, 25 студзеня, ён хадзіў туды з уласнай ініцыятывы, каб дамагчыся ад камітэтчыкаў спыненьня перасьледу сваіх паплечнікаў за іх удзел у акцыі салідарнасьці. 8 лютага судзьдзя Ленінскага суду Галіна Кужалева за яе актывіста й пакарала. Яна прызнала яго вінаватым ва ўдзеле ў несанкцыянаваным пікетаваньні.

Валянцін Лабачоў — удзельнік Плошчы. Паўгоду таму яго пакаралі штрафам у памеры пяці базавых велічыняў таксама за ўдзел у акцыі пратэсту апазыцыі ў Менску.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG