Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёўская ўправа КДБ не дала грошай Лабачову. Допыт у Менску адменены


Валянцін Лабачоў
Валянцін Лабачоў
У магілёўскай абласной управе КДБ, куды сябра партыі БНФ і зарэгістраванай у Чэхіі няўрадавай арганізацыі «Малады фронт» Валянцін Лабачоў прыйшоў па грошы, каб дабрацца ў Менск на допыт, яму заявілі, што грошай не дадуць.

Валянцін Лабачоў: «Капітан, які прынёс мне сёньня дахаты позву, выйшаў да мяне й сказаў, каб я паспрабаваў знайсьці гэтыя грошы сам, а потым мне іх кампэнсуюць. Я сказаў, што шукаць ня буду. З управы КДБ па гучнай сувязі майго мабільнага я патэлефанаваў у Менск сьледчаму Алегу Барысевічу, які меўся мяне дапытваць, і паведаміў, што ў магілёўскай управе КДБ грошы мне не даюць. Ён тады сказаў, што ехаць да яго ня трэба».

Разам з Валянцінам Лабачовым у КДБ па грошы хадзіў і праваабаронца Барыс Бухель. Ён пацьвярджае словы актывіста.

У Менску Валянціна Лабачова зьбіраліся дапытаць як сьведку па крымінальнай справе аб масавых беспарадках 19–20 сьнежня. Яго чакалі па адрасе: Камсамольская, 30.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG