Эўрапейская рада асацыяцыяў літаратурных перакладчыкаў заклікала прафэсійныя арганізацыі, якія ў яе ўваходзяць, падтрымаць ініцыятыву чэскіх перакладчыкаў, якія накіравалі ліст амбасадзе Беларусі ў Празе з патрабаваньнем вызваліць іх калегу Вольгу Калацкую.